Усім цікаўным паказалі каля 1400 буквароў на 587 мовах народаў Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі. Аснову экспазіцыі склала ўнікальная прыватная калекцыя латвійскага педагога і літаратара Юрыса Цыбульса.
Асаблівае месца займаюць беларускія кнігі для навучання грамаце XVI — ХХІ стст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Розныя па складзе, графіцы, мастацкім афармленні, педагагічных прыёмах, яны прадэманстравалі пакручастую і насычаную падзеямі 400-гадовую гісторыю айчыннага буквара. Азнаёміцца з імі можна да 15 верасня.