Пра любы край

№ 16 (1351) 21.04.2018 - 28.04.2018 г

24 — 25 красавіка ў Любані пройдзе рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Любанскі край на гісторыка-культурнай карце Беларусі”. Мерапрыемства прымеркавана да Года малой радзімы. Арганізатары — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Любанскі райвыканкам.

Толькі ў Любані такі семінар і праводзіць. Фальклорная сталіца краю, можна сказаць, дзе моцна знітаваліся любоў да слова, традыцыі, гісторыі. Так што ў Любані збяруцца навукоўцы (філолагі, фалькларысты, гісторыкі), педагогі, работнікі культуры, літаратары. Спектр пытанняў для абмеркавання таксама шырокі: ад мовазнаўства да археалагічных даследаванняў.

Падчас семінара падвядуць вынікі конкурсу творчых работ школьнікаў “Сцяжынкамі роднага краю”. Удзельнікі семінара наведаюць Музей промыслаў і рамёстваў, дзіцячую школу народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і ДШМ у Любані, Жораўскі дом народных традыцый, Смольгаўскую сярэднюю школу.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"