Эфектная дэманстрацыя народных касцюмаў выклікала захапленне публікі.
Як адзначыў падчас адкрыцця мерапрыемства міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар, такія маштабныя культурныя падзеі дазваляюць нашым народам яшчэ лепей спазнаць адзін аднаго.
Кульмінацыяй свята стаў шыкоўны гала-канцэрт у Белдзяржфілармоніі, які аб’ядноўваў самыя розныя праявы культуры Турцыі — як традыцыйныя танцы і спевы, так і сучасныя рытмы. Пры гэтым, усім пунктам праграмы былі ўласцівыя самабытнасць і высокі выканальніцкі ўзровень — што ахвотна адзначала публіка сваімі апладысментамі.
Апрача мастацкай часткі, праграма мерапрыемства прадугледжвала і перамовы аб далейшым развіцці культурнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Як адзначыў кіраўнік дэлегацыі, намеснік міністра культуры і турызму Турцыі Хусейін Яйман, ужо ў сакавіку наступнага года плануецца адкрыццё ў Мінску турэцкага культурнага цэнтра.
Фота Сяргея ЖДАНОВІЧА