“Тарас” у Слоніме

№ 24 (1307) 17.06.2017 - 23.06.2017 г

11 чэрвеня ў Слонімскім драматычным тэатры адбыўся прэм’ерны паказ спектакля “Тарас на Парнасе” паводле класічнага твора айчыннай літаратуры, інтэрпрэтаванага ў п’есе драматурга Сяргея Кавалёва. Спектакль паставіў галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец. Ролю палясоўшчыка выдатна выканаў майстар сцэны Уладзімір Навумік. Слонімскі Тарас — дасціпны, кемлівы, сумленны ў адносінах да працы і да людзей. Ролю прыдворнага паэта выдатна сыграў артыст Ігар Макараў, а ролю паэта з народа рэжысёр даверыў артыстцы Ірыне Яцук. Два паэты — ён і яна — выразна і ярка выглядаюць на сцэне. Вобразы німфаў прыгожа ўвасобілі артысткі Наталля Бярэзіна, Вера Цвікевіч і Надзея Ільчанка. Наогул, у спектаклі занята ўся акцёрская трупа Слонімскага драмтэатра.

/i/content/pi/cult/642/14298/IMG_5852.jpg

Сцэна са спектакля "Тарас на Парнасе". / Фота аўтара

Сяргей ЧЫГРЫН, журналіст, краянаўца

Слонім