“Час змяніўся, але не адносіны”

№ 23 (1306) 10.06.2017 - 16.06.2017 г

У нашай краіне прайшлі Дні культуры Рэспублікі Малдова. Калі ў Кішынёве з’явіцца помнік Францыску Скарыне і хто зацікавіўся вопытам беларускіх рэстаўратараў, даведалася “К“ падчас урачыстых мерапрыемстваў.

/i/content/pi/cult/641/14258/1-2.jpg

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і Прэм'ер-міністр Малдовы Павел Філіп падчас адкрыцця Дзён культуры Малдовы ў Беларусі. / Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ

Дні культуры Малдовы ў Беларусі праходзілі з 6 па 8 чэрвеня. Замежная дэлегацыя наведала шэраг устаноў і арганізацый сферы культуры нашай краіны. Гаворка пра Нацыянальную кінастудыю “Беларусьфільм”, Нацыянальную бібліятэку, а таксама Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Перад беларускімі гледачамі выступаў знакаміты малдаўскі фальклорны калектыў “Флуераш”.

На гэтым тыдні быў падпісаны план сумесных мерапрыемстваў у галіне культуры паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова на 2017 — 2019 гады.

— Гэта вельмі важны дакумент, які адпавядае духу адносін паміж нашымі рэспублікамі, — лічыць міністр культуры Рэспублікі Малдова Моніка Бабук, што наведала Мінск у складзе замежнай дэлегацыі. — Вядома, што культура аб’ядноўвае. План — працяг сумесных намаганняў для таго, каб нашы культуры і народы станавіліся бліжэй. Мы паставілі перад сабой канкрэтныя мэты — будзем праводзіць культурныя мерапрыемствы, ладзіць абменныя стажыроўкі нашых студэнтаў творчых ВНУ, збіраемся супрацоўнічаць у галіне рэстаўрацыі, і на міжурадавай камісіі гаворка ішла пра тое, што Малдова хоча пераняць цудоўны вопыт Беларусі ў справе рэстаўрацыі такіх помнікаў архітэктуры, як Мірскі і Нясвіжскі замкі. Хочам, каб і Дні культуры былі традыцыйным мерапрыемствам. Раней канцэрты і імпрэзы такога кшталту праходзілі вельмі часта. Час змяніўся, але не адносіны, таму мы імкнемся іх захаваць.Дні культуры Малдовы ў Беларусі праходзілі з 6 па 8 чэрвеня. Замежная дэлегацыя наведала шэраг устаноў і арганізацый сферы культуры нашай краіны. Гаворка пра Нацыянальную кінастудыю “Беларусьфільм”, Нацыянальную бібліятэку, а таксама Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Перад беларускімі гледачамі выступаў знакаміты малдаўскі фальклорны калектыў “Флуераш”.

/i/content/pi/cult/641/14258/3-3.jpgНа гэтым тыдні быў падпісаны план сумесных мерапрыемстваў у галіне культуры паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова на 2017 — 2019 гады.

— Гэта вельмі важны дакумент, які адпавядае духу адносін паміж нашымі рэспублікамі, — лічыць міністр культуры Рэспублікі Малдова Моніка Бабук, што наведала Мінск у складзе замежнай дэлегацыі. — Вядома, што культура аб’ядноўвае. План — працяг сумесных намаганняў для таго, каб нашы культуры і народы станавіліся бліжэй. Мы паставілі перад сабой канкрэтныя мэты — будзем праводзіць культурныя мерапрыемствы, ладзіць абменныя стажыроўкі нашых студэнтаў творчых ВНУ, збіраемся супрацоўнічаць у галіне рэстаўрацыі, і на міжурадавай камісіі гаворка ішла пра тое, што Малдова хоча пераняць цудоўны вопыт Беларусі ў справе рэстаўрацыі такіх помнікаў архітэктуры, як Мірскі і Нясвіжскі замкі. Хочам, каб і Дні культуры былі традыцыйным мерапрыемствам. Раней канцэрты і імпрэзы такога кшталту праходзілі вельмі часта. Час змяніўся, але не адносіны, таму мы імкнемся іх захаваць.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ

Аўтар: Вераніка МОЛАКАВА
аглядальнік рэдакцыі рэдакцыі газеты "Культура"