Па словах яго камісара Наталлі Шаранговіч, усе праблемы, непазбежныя пры ўдзеле ў сур’ёзнай міжнароднай імпрэз, вырашаны — у тым ліку дзякуючы дапамозе Пасольства Беларусі ў Італіі, а таксама кампаніі “Белэксімгарант”.
— Нямала высілкаў спатрэбілася на тое, каб арганізаваць экспазіцыйную прастору, — кажа яна. — Публіцы прадставяць не твор відэа-арту, а сапраўдная татальная інсталяцыя, здатная ўцягваць у сябе гледача.
А першымі праект Рамана Заслонава “Стол” убачаць члены міжнароднага журы, якія да адкрыцця абіраюць з нацыянальных павільёнаў прэтэндэнтаў на “Залатога льва”.