Рэспубліканскі суботнік-2017

№ 17 (1300) 29.04.2017 - 05.05.2017 г

22 красавіка па ўсёй краіне прайшоў Рэспубліканскі суботнік. Міністр культуры Барыс Святлоў разам з супрацоўнікамі апарату Міністэрства культуры краіны з раніцы працаваў на Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” (на фота зверху), дзе і паведаміў журналістам, што работы па рэканструкцыі кінастудыі выкананыя амаль на 90 працэнтаў. Тое дазваляе казаць: працэс рамонту будзе завершаны да 7 лістапада гэтага года, а магчыма, нават і раней. Не менш важным этапам стане напаўненне будынка новым жыццём, над чым ужо працуе кіраўніцтва кінастудыі і Міністэрства культуры. Акрамя гэтага, нацыянальная кінастудыя можа стаць фабрыкай па аказанні кінавытворчых паслуг, а таксама прывабнай пляцоўкай для незалежных мясцовых і замежных кінавытворцаў. Дадамо: частка сродкаў, атрыманых у выніку Рэспубліканскага суботніка, пойдзе на аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны. Тым часам частка журналістаў "К" па традыцыі падтрымала суботнік у сядзібе Рэйтанаў на Ляхавіччыне.

/i/content/pi/cult/635/14129/2-1.jpg

Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст
Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"