“Такіх людзей мы асабліва цэнім”

№ 17 (1300) 29.04.2017 - 05.05.2017 г

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў Дзяржаўныя прэміі і ўзнагароды работнікам розных сфер. Цырымонія адбылася ўчора ў Палацы Незалежнасці, перадае БелТА.

/i/content/pi/cult/635/14128/1-1.jpgУ галіне мастацтва прысуджаны дзве Дзяржаўныя прэміі. Адна — творчаму калектыву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета за пастаноўку спектакля "Сівая легенда". "Гэты маштабны музычна-сцэнічны праект, які адлюстроўвае гісторыю нашай дзяржавы, увайшоў у залаты фонд тэатра і стаў важнай вяхой у развіцці нашага нацыянальнага мастацтва", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Другая прэмія прысуджана кампазітару Уладзіміру Кандрусевічу за стварэнне шэрагу буйных музычных твораў.

Сярод узнагароджаных учора — нямала людзей з багатым вопытам паспяховай творчай дзейнасці.

На здымку: Аляксандр Лукашэнка ўручае Дзяржаўную прэмію Уладзіміру Кандрусевічу.

Фота Максіма ГУЧАКА, БЕЛТА