Медаль як у “Песняроў” знайшлі праз 44 гады

№ 7 (1290) 18.02.2017 - 24.02.2017 г

У сераду сталічны Музей Уладзіміра Мулявіна Белдзяржфілармоніі папоўніўся новым экспанатам.

/i/content/pi/cult/625/13898/2-1.jpgБылы супрацоўнік савецкага пасольства ў Берліне Мікалай Сямiлетнiкаў падарыў установе памятны медаль, які атрымаў як удзельнік X Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў ансамбль “Песняры”. Калектыў прадстаўляў СССР у культурнай праграме таго форуму, што праходзіў у ГДР, і стаў яго лаўрэатам. “Родны” медаль калектыву калісьці згубіўся і толькі цяпер яго аналаг знайшоў свайго героя! Сын Уладзіміра Георгіевіча, Валерый, са службоўцамі музея, а таксама музыканты Леанід Барткевіч і Вадзім Касенка, якiя прысутнічалі пры перадачы знака, выказалі ўдзячнасць Мікалаю Аляксеевічу за яго высакародны ўчынак.

Фота Аліны САЎЧАНКА

Аўтар: Алег КЛІМАЎ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"