Рарытэты Радзівілаў

№ 7 (1290) 18.02.2017 - 24.02.2017 г

15 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава твораў з прыватнай калекцыі фінансіста, мецэната Мацея Мікалая Радзівіла (Варшава) “Радзівілы: лёс краіны і роду”, у якой прадстаўлены жывапісныя і графічныя партрэты, мініяцюры, мастацкая тканіна, медалі.

/i/content/pi/cult/625/13892/1-1.jpgУ экспазіцыю ўвайшлі партрэты адметных еўрапейскіх майстроў Марчэла Бачарэлі, які працаваў пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Францішка Ксаверыя Лампі, гравюры Дамініка Кусто, а таксама партрэты князёў Радзівілаў са збору мастацкага музея, якія да 1939 года знаходзіліся ў Нясвіжы. Прадстаўлены генеалогія магнацкага роду, вобразы вядомых гістарычных асоб — Барбары Радзівіл, Юрыя Радзівіла, Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі і іншых прадстаўнікоў роду.

З 99 прадстаўленых твораў пяць пазначаны як асабліва каштоўныя. Так, можна ўбачыць рэдкія экспанаты: дэкаратыўная шаўковая тканіна — “маката”, якую выкарыстоўвалі ў якасці накідак ды насценных дываноў, сапраўдны слуцкі пояс з адпаведным надпісам, надмагільны партрэт-шыльда і акварэльная работа пэндзля прадстаўніка рэалізму і пейзажнага імпрэсіянізму Юльяна Фалата.

На ілюстрацыях: панарамны від выставы; партрэт Караля Станіслава Радзівіла ("Пане Каханку") пэндзля невядомага мастака.

Фота прадастаўлены музеем