Парыж — Гайнаўка

№ 7 (1290) 18.02.2017 - 24.02.2017 г

16 лютага ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Францыі адбылася літаратурная вечарына-выстава “Завуся я толькі Янка Купала” ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, 135-годдзя Янкі Купалы і да Міжнароднага Дня роднай мовы.

/i/content/pi/cult/625/13890/13-2.jpgВыстава прадставіла жыццё і творчасць Купалы, вобразы яго твораў, увасобленыя вядучымі мастакамі-графікамі беларускай школы Васілём Шаранговічам, Георгіем Паплаўскім, Міхалам Басалыгам, Барысам Заборавым. Падчас вечарыны творы Песняра прагучалі па-беларуску і на мовах свету ў рамках міжнароднай грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”. Знакамітыя песні на словы Янкі Купалы выканалі выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Арганізацыя імпрэзы працягвае традыцыю беларускага дыпламатычнага корпусу па святкаванні юбілеяў Янкі Купалы пад эгідай UNESCO, распачатую ў 1962 годзе.

А ўжо сёння Міністэрства культуры Беларуси, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве, Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашаюць на адкрыццё выставы “Янка Купала ў дыялогу культур” з фондаў музея паэта ў Мінску. Падзея адбудзецца ў галерэі Беларускага Музея ў Гайнаўцы. У яе рамках пройдзе і этап грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”.

Фота прадастаўлена музеем