15 красавіка не стала кінааператара Уладзіміра Спарышкова, лаўрэата дзяржаўных прэмій Беларусі і СССР. “Знак бяды” і “У жніўні 44-га ...” Міхаіла Пташука, “Бацькі і дзеці” Вячаслава Нікіфарава і “Пераправа” Віктара Турава ды яшчэ дзясяткі іншых фільмаў і тэлесерыялаў, у тым ліку, ужо ў новую кінаэпоху абавязаны сваім бездакорным візуальным шэрагам менавіта гэтаму прафесіяналу.
Выхаванец ВГИКаўскай школы, ён годна працягнуў традыцыі пляяды выдатных аператараў “Беларусьфільма”. У складаныя для айчыннага кіно часы Уладзімір Спарышкоў заставаўся верным сваёй прафесіі і быў адным з самых запатрабаваных майстроў у кінасферы на рускамоўнай прасторы.