Георгія Паплаўскага віншуюць Уладзімір Зінкевіч і Міхаіл Баразна.
Легендарны!№ 7 (1237) 13.02.2016 - 20.02.2016 г 10 лютага майстэрню народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага наведалі выбітныя дзеячы культуры: нагодай стаў 85-гадовы юбілей лідара нацыянальнай школы графікі. Віншавальны адрас Прэзідэнта краіны зачытаў міністр культуры Барыс Святлоў. Цёплыя словы Паплаўскі пачуў ад намесніка міністра культуры Ірыны Дрыгі, а таксама ад малодшых калег і сваіх вучняў: старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгора Сітніцы, генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіла Баразны, прафесара акадэміі Уладзіміра Зінкевіча, а таксама Аляксандра Шантаровіча — дырэктара Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Аляксея Глебава. Георгія Паплаўскага віншуюць Уладзімір Зінкевіч і Міхаіл Баразна. Аўтар: Аліна САЎЧАНКА
журналіст
|