Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Музыка для надзеі
Учора ў Гомелі завяршыўся XIII Міжнародны дзіцячы конкурс “Музыка надзеі”. У мерапрыемстве, якое ладзілася ў сценах Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага з 7 па 11 снежня, прыняў удзел 121 юны музыкант дзіцячых школ мастацтваў, гімназій і каледжаў Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы і Эстоніі. Пераможцы конкурса былі ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэатаў, грашовымі прэміямі, прызамі і падарункамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. Да слова, прызавы фонд XIII Міжнароднага дзіцячага конкурсу “Музыка надзеі” склаў сёлета больш за сто семдзясят мільёнаў рублёў.
“Я стаю на гэтай трыбуне не адна...”
Беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч уручана Нобелеўская прэмія па літаратуры за 2015 год. Урачыстая цырымонія, дзе таксама ўганаравалі лаўрэатаў па фізіцы, хіміі, медыцыне і фізіялогіі, эканоміцы, адбылася 10 снежня ў Канцэртнай зале Стакгольма. Узнагароду наша пісьменніца атрымала з рук караля Швецыі Карла Густава.
Статут у Прэзідэнцкай
Сёлета калекцыя Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі папоўнілася старадрукамі, важнымі для асэнсавання айчыннай прававой гісторыі. Перліна гэтай калекцыі — выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага, выдадзенага ў 1744 годзе. Кніга, прадстаўленая днямі грамадскасці, была набыта ў польскай антыкварнай краме дзякуючы Андрэю Радкову, студэнту гістфака БДУ, які адшукаў выданне і дапамог у набыцці фаліянта. Бібліятэка плануе знайсці і прадставіць іншыя выданні Статута — у электроннай форме.
Пацеркі і нітка
У Нацыянальным гістарычным музеі краіны адбылася прэзентацыя выставачнага перасоўнага праекта “Беларусь і беларусы”. Арганізатар і замоўца праекта — музей, выканаўца — Цэнтр фатаграфіі. Да распрацоўкі канцэпцыі спрычыніліся Інстытут гісторыі і Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Яшчэ адна нявыЗНАЧаНАЯ?
Мяжу паміж уласна мастацтвазнаўствам, куратарствам і арт-журналістыкай у сучасным культурным працэсе вызначыць няпроста. Спецыфіку сітуацыі на старонках “К” абмяркоўваюць мастацтвазнаўцы — арт-менеджар, галоўны захавальнік фондаў гомельскай Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі, аўтар праекта “ArtKurator.com” Алег КУРАШОЎ, гісторык мастацтваў з Гродна Марына ЗАГІДУЛІНА і намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава Святлана СТРОГІНА.
Пытанне ў стратэгіі
Дзень беларускага кіно сёлета адзначаць сапраўды цікава. І не з аглядкай на мінулае, а са спадзевам на будучыню. Таму што гэта надзея з’явілася. Не з запускам новага кінапраекта, а з прыходам новага пакалення ў кіно. Маладых людзей, якія гараць запалам здымаць, рушыць кіно наперад, і якія нават маюць нядрэнны вопыт яго стварэння. Вядома, тое пакаленне стала бачным дзякуючы адмысловым кінапляцоўкам — фестывалю “Cinema Perpetuum Mobile”, “Бульбамуві” і, вядома ж, “Лістападу”. І менавіта апошні зрабіў плеяду новых беларускіх аўтараў больш заўважнай для шырокага кола гледачоў, прадставіўшы іх творы на вялікім экране. Тлустым плюсам форуму стала і правядзенне “круглага стала”, прысвечанага праблемам беларускага кіно, агучыць якія папрасілі тых самых маладых кінематаграфістаў. Меркаванні, якія прагучалі на сустрэчы, мне падаецца важным падаць зараз, напярэдадані святочнай даты. Бо, у рэшце рэшт, мы можам казаць пра беларускае кіно ў момант яго трансфармацыі. Але ці адбудуцца пэўныя змены і зрухі ў станоўчы бок, каб развіваць гэты рух далей, пытанне адкрытае.
Клуб майго юнацтва
Яшчэ раз праехаліся з Кастусём Антановічам па сельскіх клубах, і штосьці я занядужаў. Не фізічна, а маральна. Згадаўся клуб майго юнацтва. А ён зусім не падобны на сённяшнія. І справа тут не ў настальгіі. Проста сённяшняя вёска і тагачасная — як неба і зямля. Чаму? Пытанне не да мяне. Я толькі пра тое, што заўжды буду памятаць.
Бетховен у Гомелі?
Заўтра ў Гомелі адкрываецца Першы форум класічнай музыкі. За ўсю гісторыю горада тут яшчэ не было ніводнага музычнага фестывалю, прысвечанага класіцы. Цяперашні — у гонар Бетховена: пяты заключны канцэрт адбудзецца 17 снежня, акурат у дзень 245-годдзя з хрэсьбін сусветна вядомага кампазітара.
Пераемнасць і інтэграцыя
Фестываль студэнцкіх тэатраў, што ладзіцца ў Мінску колькі гадоў запар, вымушае правесці паралелі з навучальнымі музычнымі калектывамі — і канстатаваць, што падобнага форуму студэнцкіх аркестраў у нас, на жаль, няма.
Ягадка для раённага торта
Наш чарговы артыкул “з колаў” — пра культуру Лёзненскага раёна. Шчыра скажам, мы пабывалі тут у такім фармаце ўпершыню. Таму нечаканасцяў сустрэлі шмат. Балазе, нечаканасці гэтыя былі адно толькі станоўчыя ды пазітыўныя. Інакш кажучы, падстаў для працягу гаворкі пра культурныя брэнды раёнаў з’явілася больш чым дастаткова.
Неабходнае для душы
Арган “Glatter-Gotz” у Віцебскай абласной філармоніі ніколі не ведаў іншага ўжывання, акрамя як канцэртнае. На цяперашнім XXVII Міжнародным музычным фестывалі імя Івана Салярцінскага інструмент працаваў пад кіраўніцтвам Эуджэніа Фаджыяні — арганіста святыні каталіцкага свету францысканскай абіцелі Ла Верна. Маэстра падзяліўся сваімі ўражаннямі ад паездкі ў Беларусь і не толькі.
Чым не спосаб?
У гімназіі-каледжы мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Венесуэла вачыма дзяцей”. Праходзіў ён сярод навучэнцаў гімназіі-каледжа, а спрычынілася да арганізацыі Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў нашай краіне.
Люкс Высоцкага
Пад заслону адыходзячага года ў прыгранічным Брэсце, Культурнай сталіцы Беларусі-2015, адбылася падзея яркая, на першы погляд зусім нечаканая, але, як аказалася, шчыльна пераплеценая з энергіяй горада над Заходнім Бугам. Гэта І Міжнародны бард-форум імя Уладзіміра Высоцкага “Паласа нейтральная”.
Кластар у Грушаўцы
Увосень у раёне мінскай станцыі метро “Грушаўка” ўтварыўся, лічы, культурны кластар: адчыніліся крама-галерэя, музей, а ў адным з офісаў пачалі экспанавацца фотавыстаўкі. Да ўсяго, гэты квартал вядомы аматарам драўлянай і цаглянай архітэктуры сталіцы (якая часткова захавалася да сёння і можа лічыцца яшчэ адной атракцыяй культурнага кластару). Заўважым, у спальным раёне няма буйных дзяржаўных устаноў культуры.
“...Акорд” і акалічнасці
У Жодзіне ў чатырнаццаты раз прайшоў Рэспубліканскі конкурс эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд”. З ранняй восені ён перамясціўся на познюю. Але ўжо ў трэці раз канкурсанты (з больш як 60 прэтэндэнтаў абралі 16) спявалі ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. І ўпершыню замест прыза глядацкіх сімпатый было папярэдняе інтэрнет-галасаванне — па запісах, выкладзеных у Сеціве. Якім жа атрымаўся “ўраджай”? І ці не сапсавалі музычнае надвор’е якія-небудзь “хмары”?
Фінберг у джынсах і без дырыжорскай палачкі
Кіраўніка Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі народнага артыста краіны Міхаіла ФІНБЕРГА мы прызвычаіліся бачыць у сцэнічным амплуа — з элегантным матыльком і дырыжорскай палачкай. У сваім невялічкім кабінеце, размешчаным ніжэй за зямную паверхню, ён выглядае зусім інакш.
Вітанні з Багдановічам
А было гэта ў ліпені 1978 года. Мы паздароўкаліся з Максімам Багдановічам каля санаторыя “Беларусь” у Місхоры, дзе ўстаноўлены яму ўзлётны помнік. Пачалі шукаць мясціны яго даўняй прысутнасці. Не знайшлі, на жаль, пазнакі каля даўняга пансіяната “Шалаш”...
Збіральнік талентаў
Адна з галоўных культурных падзей снежня — 85-гадовы юбілей старэйшага аркестравага калектыву нашай краіны — Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча. Да святочнай падзеі “Культура” зробіць серыю публікацый пра дырыжораў, якія ў розныя гады працавалі ў гэтым слынным калектыве. Першая прысвечана заснавальніку аркестра — легендарнаму музыканту-віртуозу і таленавітаму арганізатару Дзмітрыю Захару. Інструменталіст, рэжысёр, акцёр, кампазітар, ён быў стваральнікам, мастацкім кіраўніком і дырыжорам Беларускага дзяржаўнага ансамбля народных інструментаў, які стаў правобразам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра. У 1920 — 1940-я гады Захар таксама выступаў у канцэртах, граў на балалайцы, цымбалах, домры, гітары, дудцы, кларнеце. Валодаў выразным барытонам, выступаў як спявак і нават танцор. З цягам часу стаў вядомы як бліскучы акцёр-комік БДТ-1. Ён быў надзелены невычэрпнай творчай энергіяй і адыграў вызначальную ролю ў гісторыі стварэння і сталення калектыву, які стаў фундаментам цяперашняга аркестра.
Арт-маршруты Віцебска
Не таямніца, што адносна турызму ў Беларусі больш-менш упэўнена можна казаць пра прыродны і агратурызм, а вось гарадскі турызм і экскурсійныя паслугі пакуль не на самым высокім узроўні і амаль па-за грамадскай увагай. Між тым патрэба ў іх — вялікая. Таму ініцыятывы, якія цікавяцца гэтым кірункам і маюць што прапанаваць, адразу выклікаюць інтарэс.
“Малітва” пра “Спадчыну”
15 снежня Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы адкрывае новую літаратурна-дакументальную экспазіцыю Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі”. Па словах кіраўніка музея Алены Ляшковіч, на абнаўленне было выкарыстана каля мільярда бюджэтных рублёў.
Тэст сувеніра: кітч ці аўтэнтыка?
Беларускія сувеніры з лёну, саломы, керамікі… Дзясяткамі іх прадаюць на фестывалях, уручаюць гасцям краін, прэзентуюць у раённых дамах рамёстваў ці музеях… Але наколькі яны аўтэнтычныя і наколькі яны… беларускія? Дзе выразная мяжа паміж аўтэнтыкай і кітчам? Чаму нельга ўпрыгожваць беларускія саламяныя лялькі ў зялёныя колеры? Як паяднаць вонкавую прывабнасць і практычнасць таго ці іншага вырабу? На гэтыя і многія іншыя пытанні мы спрабавалі знайсці адказ, запрасіўшы ў рэдакцыю эксперта — старшыню Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгена Сахуту. І гутарка за рэдакцыйным сталом, на якім ляжалі дзясяткі сувеніраў, прывезеных журналістамі з розных рэгіёнаў Беларусі, атрымалася насычанай і змястоўнай.
“На кантролі ўлады…"
У “К” № 46 ад 14 лістапада бягучага года быў апублікаваны артыкул Яўгена Рагіна і Кастуся Анатановіча “Пакуль гарыць Свяча?..”, прысвечаны развіццю культуры на Віцебшчыне, у тым ліку — у Бешанковіцкім раёне. Артыкул быў накіраваны на рэагаванне старшыні Бешанковіцкага райвыканкама Леаніду Пянькоўскаму.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»