Музыка для надзеі

№ 50 (1228) 12.12.2015 - 18.12.2015 г

Учора ў Гомелі завяршыўся XIII Міжнародны дзіцячы конкурс “Музыка надзеі”. У мерапрыемстве, якое ладзілася ў сценах Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага з 7 па 11 снежня, прыняў удзел 121 юны музыкант дзіцячых школ мастацтваў, гімназій і каледжаў Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы і Эстоніі. Пераможцы конкурса былі ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэатаў, грашовымі прэміямі, прызамі і падарункамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. Да слова, прызавы фонд XIII Міжнароднага дзіцячага конкурсу “Музыка надзеі” склаў сёлета больш за сто семдзясят мільёнаў рублёў.

/i/content/pi/cult/564/12355/14-1.jpgФота прадастаўлена арганізатарамі конкурсу