25 лістапада ў Наваполацкай дзіцячай мастацкай школе імя Івана Хруцкага мінская мастачка Рыма Карачан правяла майстар-клас па кітайскім жывапісе, якім даўно захапляецца. Тэхніка ўсходніх жывапісцаў досыць незвычайная. У аснове яе — пяць рухаў пэндзля: кожны мазок мае сваю энергетыку і адпавядае сутнасці агню, зямлі, дрэва, металу, вады. Так што карціну намалаяваць — што верш скласці. Ахвотных наведаць майстар-клас было шмат. Кіраўніцтва школы вырашыла запрасіць мастачку яшчэ раз.
А ўчора, 27 лістапада, Жыліцкую дзіцячую школу мастацтваў, што ў Кіраўскім раёне, наведалі не толькі прадстаўнікі Міністэрства культуры нашай краіны, але і Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін. Кітайскі бок перадаў ўстанове дваццаць мальбертаў для навучэнцаў мастацкага аддзялення.