Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Дзіцячая опера: што “Доктар…” прапісаў?
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, паставіўшы оперу “Доктар Айбаліт” нашай Марыны Марозавай, не проста “вылечыў”, а практычна вярнуў з небыцця нацыянальны дзіцячы рэпертуар. Бо цягам апошняга паўстагоддзя, калі і з’яўляліся на яго сцэне беларускія оперы і балеты, дык былі яны скрозь “дарослымі”.
Рызыкі і актуаліі
У Магілёве прайшоў IV Міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”. Горад на Дняпры наведалі прадстаўнікі 11 дзяржаў. Збольшага гэта краіны СНД, а таксама Італія, Турцыя, Кітай, Польшча.
Віцебск: паводле харэаграфіі...
19 лістапада стартуе XXVIII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску. Цэнтральнай падзеяй форуму традыцыйна стане беларускі конкурс сучаснай харэаграфіі. Абрамленнем жа для падзеі стануць майстар-класы, відэалекцыі, тэматычныя выстаўкі.
Мінімум, максімум, оптымум…
Падчас камандзіроўкі ў гутарцы з майстрам народнай творчасці я неасцярожна закрануў балючую тэму аптымізацыі ўстаноў культуры. Той аптымізацыі, якая, як меркавалася, з цягам часу дазволіць падвысіць заробкі супрацоўнікам галіны. “Ад мёртвага асла вушы!” — гэтыя словы вялікага камбінатара з вядомага рамана Ільфа і Пятрова я пачуў ад візаві.
“Культпралёт” ад Полацка да Віцебска
Калі рыхтаваліся вернісажы майго праекта “Культпралёт”, у эксплікацыі згадваўся выраз “белыя плямы”. Пад імі я меў на ўвазе кропкі на карце Беларусі, дзе мне не давялося пабываць. А ў рэгіёны я еду для таго, каб набрацца жывой энергіі. Яна тут ёсць, у адрозненні ад Мінска, запоўненага клішаванымі аднатыпнымі праектамі, якія не нараджаюць новых сэнсаў. Не ведаю, як гледачу, але мастаку там падсілкоўвацца няма чым. Хіба кіслароднымі кактэйлямі.
Прамалёваны этнапрофіль
Пасля IV Расійска-беларускага адкрытага конкурсу народнага песеннага мастацтва “Як на рэчцы была на Фантанцы” варта павіншаваць прызёраў і ўзважыць, — наколькі ўзнагароды прадстаўнікоў Беларусі — студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (Гран-пры ансамбля “Грамніцы”, лаўрэацкі дыплом фальклорнай суполкі “Таццянка-Вяснянка”, дыпломы салістаў) былі абумоўлены арыенцірам на каранёвыя формы культуры Беларусі.
Пакуль гарыць Свяча?..
Напярэдадні камандзіроўкі папярэдзілі кіраўніцтва раённых аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі на Лепельшчыне, Бешанковіччыне і Лёзненшчыне, што будзем тут “паляваць” па станоўчы досвед культурнага развіцця. Думалася ў сувязі з гэтым, што паўсюль будзе ўзорны парадак і спрыяльная падстава для шырокага абагульнення назапашанага вопыту. На жаль, нашы спадзяванні ў адным з раёнаў Віцебшчыны не пацвердзіліся. Але спачатку — працяг гаворкі пра тактыку і стратэгію лепельскай культуры.
Чыя тэрыторыя бібліятэка?
Сёлета, у Год моладзі, Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка запусціла наш праект “Пакаленне МЫ”. Мы стварылі яго разам з загадчыкам аддзела літаратуры па мастацтве Святланай Курашовай. Мэты — прыцягнуць маладых чытачоў, павысіць прэстыж кнігі і чытання, паказаць, што бібліятэка — не толькі сховішча выданняў, але і месца, дзе жыццё віруе.
Што сказала дзіва?
Насамрэч, назіраць за ёй — адна асалода. Асалода для вачэй. Асалода для розуму. Высокая прычоска, высокія абцасы, чароўная ўсмешка… Французскі шарм. Гэта жанчына, якая ўмее падносіць сябе, жанчына, якая ведае, чаго хоча, і якая валодае якасцю адчуваць жыццё “тут і цяпер”. Гаворка — пра знакамітую актрысу тэатра і кіно Фані Ардан, якая прыехала на Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, а журналісты ды гледачы мелі магчымасць пачуць яе думкі.
“Неэўклідава” геаметрыя “Паралеляў”
Толькі што закрылася выстаўка “Іншыя паралелі”, якая сціпла, без усякіх дыскусійных абмеркаванняў, дзесяць дзён працавала ў Палацы мастацтваў. Такім чынам, быў час, каб падвесці некаторыя вынікі. Гэты арт-праект прадстаўляў чыста станковы жывапіс амаль усіх членаў творчай секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў.
Калі бабулі — хэдлайнеры
Паштальёны Любанскага раёна Мінскай вобласці прыносяць у вясковыя хаты не толькі “жыроўкі” для аплаты камунальных паслуг і свежыя газеты, але і запрашэнні на ўнікальныя мясцовыя мерапрыемствы, падобных якім наўрад ці ў рэспубліцы знойдзеш. На гэтым тыдні з размахам прайшло адно з іх — ІІ Рэгіянальны фэст аўтэнтычнай народнай песні пад лаканічнай і вычарпальнай назвай “Бабулі”. Такі фестываль — гэта сапраўды бабулі ў цэнтры ўвагі, а па сумяшчальніцтве яны — носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Падавалася б, у свеце яна знікае літаральна на вачах. А праз галасы кабет жыве. Хаця б на беларускай Любаншчыне.
Дваццатая прэм’ера
У якім бы РДК не працавала Валянціна ГАЎРЫЛАВА, заўжды была рэжысёрам самадзейнага тэатра. Пачынала ў Ветцы, цяпер — у Мастах. Агульны стаж — без малога сорак гадоў. Кухню раённай аматарскай сцэны ведае да драбніц. Давайце ж высветлім, як і якія стравы на ёй гатуюцца.
Дасье на героя
Чым можа зацікавіць чытача сельская бібліятэка? Якой павінна быць установа, каб вясковы працаўнік пасля напружанай працы завітаў сюды не толькі ўзяць пачытаць што-небудзь цікавае, але і з карысцю правёў свой вольны час?
Мае права быць сучаснай?
Выстаўка, якая на днях адкрылася ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, знаёміць нас з асобнай з’явай: з “сучаснай іконай”. Што гэта такое? І ці мае права на жыццё падобнае словазлучэнне? На гэтыя і іншыя пытанні пастараўся адказаць вядомы ў Расіі, але не надта знаёмы землякам, ураджэнец Баранавічаў, мастак Сяргей Шавырын.
Застаўся самім сабой…
Здаецца, усё ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава адбывалася так, як у лістападзе 1998 года. Чымсьці вельмі роднасныя сваімі краявідамі карціны, тыя ж самыя прыхільнікі таленту знакамітага земляка. Нават народныя песні быццам паўтараліся з таго часу… І словы, узнёслыя ад захаплення, таксама быццам тымі ж. Не было толькі самога мастака.
“Маленькі прынц”
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, падобна на тое, усур’ёз узяўся за беларускі рэпертуар. Роўна праз чатыры тыдні пасля прэм’еры оперы Марыны Марозавай “Доктар Айбаліт” адбылося свята на балетнай вуліцы — з’явіўся “Маленькі прынц” Яўгена Глебава. Пры жыцці кампазітара гэты балет, напісаны ў 1982-м, ставіўся ў Хельсінкі (Фінляндыя), Маскве, Ніжнім Ноўгарадзе, Самары. Але ў нас — абсалютна новая версія. Нават па музыцы!
Адна з шасці
У галерэі “Вільнюс” — чарговая выстаўка. Гэтым разам адзіны праект склалі творы шасці мастакоў. Пяцёра з іх — жывапісцы. Гэта Анатоль Бяляўскі, Уладзімір Кожух, Міхаіл Гаўрыленка, Уладзімір Дзядзюля, Ігар Арлоў. І адзін скульптар — Аляксандр Батвінёнак. Выстаўка называецца “Сябры”.
Дванаццаты паказ
Сімптаматычна, што сярод абласных тэатраў, прадстаўленых на Міжнародным форуме “ТэАРТ”, аказаліся менавіта тыя, у якіх праводзяцца і свае фестывалі. Усё ўзаемазвязана: дзе бачаць, што робіцца ў свеце, там ствараюць і больш цікавыя, “прасунутыя” спектаклі. А дзе працуюць таленавітыя рэжысёры (а працы менавіта такіх і вылучаліся на сёлетні “ТэАРТ”), там не баяцца паказваць, што робіцца ў свеце. На гэтым скрыжаванні з Еўропай Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы паказаў, што робіцца “на дне” — паводле аднайменнай п’есы Максіма Горкага, дзеянне якой перанесена ў сучаснасць.
“Як акцёр хачу заўсёды працаваць…”
Сёння "К" працягвае апавядаць пра лёс і творчасць знакамітага акцёра Іларыёна Пяўцова, ураджэнца Беларусі. Акрамя выканання ролі палкоўніка Бараздзіна ў знакамітай кінастужцы "Чапаеў", творца паўплываў на выбар выканаўцы галоўнай ролі ў стужцы Барыса Бабачкіна.
“Вялікая опера” і стажыроўкі
У вялікай зале Белдзяржфілармоніі выступілі лаўрэаты вядомага расійскага тэлеконкурсу “Вялікая опера” — казашка Салтанат Ахметава (С.А.) і беларус Ілья Сільчукоў (І.С.). У іх выкананні прагучалі рамансы рускіх кампазітараў. Мы ж скарысталіся магчымасцю даведацца, сярод іншага, пра карысць удзелу салістаў у телепраграмах і стажыроўках.
Чаму мэтр не грае рок?
Мы сядзім у адной з мінскіх кавярняў з Уладзімірам КАНДРУСЕВІЧАМ: вядомым, папулярным, знакамітым айчынным кампазітарам. Мэтрам. Я мог бы шмат ужыць дыфірамбаў (у найвысокім значэнні гэтага слова) на яго адрас, і ўсе яны будуць праўдай. Абмяжуюся такім: гутару з сучасным класікам беларускай музыкі. Фонам гучыць таксама класіка — сусветнага року. Супадзенне? Мудрыя людзі кажуць, што супадзенні ў нашым свеце рэдкія, а трымаецца ён на заканамернасцях. Хай будзе так, і сённяшні госць “Культуры”, у дадатак да ўсіх эпітэтаў, яшчэ і рок-легенда: вакаліст, бас-гітарыст і аўтар песень гурта “Пане-браце”. Ці памятае хто пра такі калектыў?
Ад паясоў да “…Алімпа”
Сёлета па вобласці прайшло багата знакавых мерапрыемстваў, і распавесці пра ўсе з іх у газеце наўрад ці магчыма. Таму згадаю хоць бы нашу апошнюю гучную акцыю: 17 кастрычніка ў Мар’інай Горцы адбыўся традыцыйны, 12 па ліку, абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. У ім прынялі ўдзел 28 калектываў са званнямі “народны” і “ўзорны” з усёй Міншчыны. Гран-пры фестывалю — мікрааўтобус — быў уручаны зводнаму духавому аркестру са Стаўбцоў.
Незаўважныя кантэксты
Да канца лістапада на розных пляцоўках Мінска і Беларусі ладзіцца адна з маштабных падзей гэтай восені — Месяц фатаграфіі. 24 экспазіцыі, 11 лакацый — форум, нараджэнне якога адбылося толькі летась, сёлета працягнуў сваю працу, пашыраючы сферу ўплыву. Недаацаніць яго місіі нельга: Месяц фатаграфіі, дэманструючы розныя абліччы фатаграфіі, прыцягвае ўвагу грамадства да гэтага сродку камунікацыі і віду мастацтва. Тым не менш, сёлетні форум, так і не займеўшы галоўнай лініі-тэмы, застаўся на ўзроўні падзеі-“зборкі”: россып разнайстаных выстаў без агульнага кантэксту.
"Лістапад": уражанні кінатыдня
Цягам тыдня нашы журналісты сачылі за ходам падзей на ХХІІ Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад”, які завяршыўся ўрачыстай цырымоніяй учора. Прапануем вашай увазе фотасюжэт, складзены з уражанняў ад падзеі, а на старонцы 13 публікуем развагі ганаровай госці форуму французскай актрысы і рэжысёра Фані Ардан.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»