“Пояс Вітаўта” XV стагоддзя, Мінскі грашова-рэчавы скарб, які складаецца з 547 срэбраных прадметаў ХІХ стагоддзя агульнай вагой у 13 кілаграм — ужо адны гэтыя экспанаты варты асобнай прэзентацыі. Выстаўка, у якой прадстаўлены і іншыя рэліквіі, да прыкладу: старадаўнія карты “Мінская губерня з 10-цю паветамі” (1800 год), “Карта падарожжа Яе Імператарскай Вялікасці ў Беларускія намесніцтвы ў 1780 годзе”, патэнт на пацверджанне шляхетнай годнасці рода Яна Дарашэвіча 1808 года, — збірае больш за две тысячы прадметаў з 20 калекцый музея. Выстаўка сталася першым крокам прэзентацыі ілюстраванага альбома “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”, што прадстаўляе фонды музея ў фармаце фотафаліянта. Падрабязней — пра фаліянт і выстаўку — чытайце ў бліжэйшых нумарах “К”.
Фота Алеся ЛАПО