Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Валерыя, Алена, Стэфанія...
На гэтыя мілагучныя імёны сёлета робіць стаўку Беларусь у конкурсах "Славянскага базару ў Віцебску" — маладых выканаўцаў і дзіцячым...
"Гратэскі" ў Ружанах
Беларускі мастак Міраўлад Палачыч прадставіў сваю персанальную выстаўку "Гратэскі", назва якой адлюстроўвае ўлюбёную манеру гэтага брэсцкага творцы, у музеі Ружанскага палацавага комплексу Сапегаў.
Пераход да музыкі
Наступным героем рубрыкі "Рэдакцыя плюс..." на старонках "К" стане народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Заслужанага калектыву краіны ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка. У час размовы пра музыку, прафесіяналізм і час Анатоль Іванавіч падзяліўся з намі ўражаннямі ад наведвання знакамітай Эбі Роад і таго самага легендарнага пераходу, дзе зрабілі знакаміты здымак "Бітлз". Кадрам, дзе ён разам з унукам Анатолем, Ярмоленка падзяліўся з чытачамі "К" для гэтага анонса.
Карфаген мусіць быць зруйнаваны? Альтэрнатыва — на А4
Дыскусіі вакол мастацкай адукацыі на Беларусі вядуцца ўжо гадамі, але пераважна на розных пляцоўках — як рэальных, так і віртуальных. Таму і не дзіва, што кожны з іх удзельнікаў зазвычай застаецца пры сваім меркаванні, а апаненты наўрад ці бываюць пачутымі нават супрацьлеглым лагерам. Мы ж вырашылі парушыць гэтую заганную традыцыю і прадаставіць для зацятых “халівараў” свае палосы: акурат па сканчэнні юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Вельмі хочацца верыць, што ў дадзеным выпадку спрацуе вядомая прымаўка “Discussio mater veritas est”. Але адразу заўважым, што ісціна адкрываецца толькі тады, калі самі ўдзельнікі спрэчак імкнуцца яе дасягнуць.
Мовай памяці
Мова — нешта большае, чым проста сродак камунікацыі. Ёсць ў гэтай з’яве невытлумачальны, метафізічны чыннік. Нават калі чалавек шырока не карыстаецца роднай мовай, яна ўсё адно яму патрэбная для адчування сваёй повязі з зямлёй, на якой ён стаіць, у якую духоўна ўкаранёны. Мне ў сувязі з гэтым хацелася б разгледзець пытанне ўжывання беларускай мовы ў надпісах, што выбіты на камені або адлітыя з бронзы — тэксты на помніках, мемарыялах у гонар выдатных асоб і знакавых падзей.
Ціхі шэпт надыходзячага фэста
З 19 па 26 лістапада 2015 года Мінск услед за Кішынёвам збірае лепшыя калектывы на Маладзёжны тэатральны форум краін СНД, Балтыі і Грузіі. Яго ладзяць Міжнародная канфедэрацыя тэатральных саюзаў, Міністэрства культуры Беларусі і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пры падтрымцы Міжнароднага фонда гуманаітарнага супрацоўніцтва краін — удзельніц СНД. Сталічны глядач пабачыць 13 спектакляў. Да ўдзелу дапускаліся рэжысёры, мастакі і драматургі, якім яшчэ не споўнілася 35 гадоў.
“Чытайце Адамовіча і Быкава…”
Я трыццаць гадоў працую педагогам, узначальваю студыю выяўленчага мастацтва. Выхаванцы яе неаднойчы бралі ўдзел у рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных праектах у галіне дзіцячай і юнацкай творчасці, дзе іх талент і творчыя здольнасці нязменна атрымлівалі высокую ацэнку.
Па словы… на матацыкле
Цікавіцца словамі я пачаў яшчэ са школьнай парты. Мне заўсёды было цікава даведацца, чаму ў адным сяле кажуць так, а ў іншым — інакш. Пасля вяртання са службы ў арміі ў Заполле, я пачаў працаваць там вясковым настаўнікам. І ўвесь час займаўся справай, якая мяне захапіла: ездзіў на сваім матацыкле па родных ваколіцах ды гутарыў з мясцовымі жыхарамі. Трыццаць пяць гадоў рабіў запісы.
"Мы ўсё добра ведаем"
198 студэнтаў і магістрантаў выпускалася сёлета з факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. “Ярка выражаныя лідары!” — не задумваючыся называе адметную рысу выпуску дэкан Мікалай Каралёў. І падмацоўвае словы фактамі: сярод юнакоў чатыры стыпендыяты спецыяльнага фонда Прэзідэнта, трое маюць іменыя стыпендыі Савета Міністраў і столькі ж — стыпендыі Савета ўніверсітэта, да ўсяго, двое вальсіравалі на выпускным Прэзідэнцкім балі. На факультэце ж імкнуцца да практыкаарыентаванай адукацыі, у аудыторыі запрашаюць дзяліцца вопытам лепшых прадстаўнікоў культурнай прафесіі, дырэктараў музеяў, тэатраў, філармоній. Большасць з абароненых дыпломаў — практыкаарыентаваныя, дзве трэці з іх атрымалі акты аб укараненні. Многія з гэтага выпуску студэнтаў пачалі супрацоўнічаць з установамі культуры ўжо з другога курса, таму яшчэ да заканчэння вучобы вызначыліся з працаўладкаваннем. На размеркаванне ж прэтэндавалі не толькі бюджэтнікі, але і пяць платнікаў. Пра будучыя месцы працы, першыя чаканні, хваляванні і планы ў без пяці хвілін маладых спецыялістаў пад час выпускнога балю ў Маладзёжным тэатры эстрады распытвала карэспандэнт “К”.
Дзедавы гармонік — сімвал сваякоў
Разважаючы пра эфектыўнасць устаноў культуры на Гродзеншчыне, у чарговы раз задумаліся пра прычыны, якія змусілі зрабіць у вобласці маштабны рэбрэндынг, або, прасцей кажучы, змену назваў дамоў культуры і рамёстваў, гэтаксама як і клубаў. Урэшце, дом культуры — ён і ў Афрыцы дом культуры. І ад таго, што ДК ператворыцца ў аддзел ці сектар, лепш ці горш працаваць, мяркуем, ён не стане. А вось у чым мы дакладна пераканаліся, дык гэта ў тым, што не зважаючы на змены назваў сваіх устаноў ды, мякка кажучы, не вельмі высокія заробкі работнікі культуры Гродзеншчыны праяўляюць вельмі важную рысу, неабходную для іх прафесіі, — ініцыятыўнасць.
Доля, воля і адвечнасць
Сёння, у Дзень Саюзнай дзяржавы на “Славянскім базары ў Віцебску”, публіка і госці фестывалю змогуць убачыць спектакль “Адвечная песня” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Пастаўлены ў ліпені 2002-га, ён сабраў безліч узнагарод на самых прэстыжных тэатральных фестывалях. Сёлета ж быў адноўлены і абноўлены — і адразу ж пачаў новыя падарожжы: спачатку трапіў у Малую залу Палаца Рэспублікі, потым — у Беласток (Польшча), на Дзень Незалежнасці — на тэлеэкран, цяпер — у праграму згаданага ХХІV Міжнароднага фестывалю мастацтваў.
Зноў сабраліся сябры!
Шосты год запар месцам правядзення свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) застаецца маляўнічы бераг Дняпра ў аграгарадку “Александрыя”, што на Шклоўшчыне — на мяжы Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Сёлета свята прайшло 4-5 ліпеня пад дэвізам “Днепр — рака сяброўства”.
Віцебская старонка канструктара СУ
Сёлета 120 гадоў з дня нараджэння нашага земляка Паўла Сухога — геніяльнага савецкага авіяканструктара, доктара тэхнічных навук, аднаго з заснавальнікаў рэактыўнай звышгукавой авіяцыі. Нарадзіўся ён у Глыбокім 10 ліпеня 1895 года. Яго дзяцінства і юнацтва прыпалі на дзяцінства і юнацтва авіяцыі.
Рэліквіі Марыі Дароты
150 гадоў таму, у маі 1865 года, Нясвіж наведаў князь Антоній Вільгельм Радзівіл разам з жонкай Марыяй Даротай з дому дэ Кастэлян. Гэта быў іх першы візіт у фамільную рэзідэнцыю больш чым праз паўстагоддзя яе занядбання, якое наступіла пасля вайны 1812 года. З таго часу пачалося аднаўленне палаца і вяртанне яму статуса культурнага цэнтра. У маі ж гэтага года ў вялікай выставачнай зале Нясвіжскага палаца адкрылася выстаўка “Марыя Дарота Радзівіл. Час культурнага адраджэння”. Яна прысвечана дзейнасці жанчыны, дзякуючы якой замак вярнуў сабе колішнюю веліч. Сёлета спаўняецца 175 гадоў з дня нараджэння і 100 гадоў з дня смерці гэтай выдатнай асобы.
Маэстра і яго сад у квецені
У гэтым нумары “К” працягвае знаёміць чытачоў са старонкамі дзённікавых запісаў вядомага беларускага кампазітара Ігара Паліводы ў фармаце віртуальнага дыялогу з яго ўдавой Вольгай Палівода. З гэтых старонак выглядае складаная натура маэстра з яго трапнымі ацэнкамі і вострым словам.
Спонсарскі складнік
29 народных калектываў і выканаўцаў з 18 краін прыехалі сёлета на чарговы, трынаццаты па ліку, міжнародны фестываль “Вянок дружбы”, што традыцыйна ладзіцца ў Бабруйску. Акрамя канцэртаў і спектакляў, у рамках фэсту прайшлі велапарад, выстаўка рыцарскага клубу, лазернае шоў, феерверкі, Дзень моладзі з гульнямі і дыскатэкай... А па традыцыі ў гэтыя дні 8 удзельнікаў калектываў з Расіі, Калумбіі, Латвіі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі адзначылі дні нараджэння ў коле фестывальнай сям’і...
Месца дзеі — Чавускі раён
Гэтымі днямі, а менавіта 10, 11 і 12 ліпеня, Чавусы ўпершыню сталі цэнтрам прыцягнення і ўвагі для аматараў рок-музыкі з трох суседніх дзяржаў: Беларусі, Украіны і Расіі. Сімвалам еднасці на міжнародным музычным фестывалі выступае не толькі альтэрнатыўная песня, але і рака Днепр, агульная для тэрыторыі ўсходнеславянскіх краін. Вось такая простая, на першы погляд, філасофія ў фэсту “ДнеПраРок”, пра які і пойдзе гаворка. Як задуму, а заадно і арганізацыю мерапрыемства, успрыме публіка — засведчыць час.
Архіў сведкі біенале
89 нацыянальных павільёнаў, 44 падзеі Паралельнай праграмы, 55 дадатковых выставак — гэта 56-ы Венецыянскае біенале. І дастатковая колькасць магчымасцей застацца ў Венецыі на некалькі месяцаў. Напрыклад, восем — час, на працягу якога доўжыцца міжнародны форум сучаснага мастацтва. У горадзе, які разам з Венецыянскай лагунай унесены ў спіс спадчыны UNESCO, гэтым часам ладзяцца Архітэктурнае біенале, Біенале сучаснага танца, Міжнародны фестываль тэатра, Венецыянскі кінафестываль, а таксама Біенале сучаснай музыкі. Усе падзеі падтрымліваюць адна адну, прапаноўваючы гледачу разнастайныя камбінацыі набыцця білетаў на некалькі культурных падзей (вядома, са зніжкамі).
Фестывальная “перазагрузка”
ХХІV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, мерапрыемствы якога пачаліся з 7-га ліпеня, афіцыйна быў адкрыты 9-га — на гэты раз, з “віртуальным” удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, які ў гэты час знаходзіўся ва Уфе, але даслаў сваё відэапрывітанне.
Пастаўскі шлях / Мястэчкі Беларусі
За амаль сорак гадоў падарожжаў па Беларусі самае вялікае ўражанне пакінулі не буйныя гарады і не вёскі, якіх наведаў тысячы, а нашы мястэчкі. Гэтым разам згадаю паездку ў Паставы.
Калі выспявалі чарніцы…
У Ганцавіцкім раёне праходзіць экспедыцыя Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Удзельнікі начуюць у вёсцы Боркі, а працаваць раз’язджаюцца па раёне на роварах і машынах. Цікава распытваць, жыхары якіх вёсак лічаць сябе палешукамі, а якія — “палянамі”. Цікава назіраць, як у раёне спалучаюцца рысы, характэрныя для Заходняга і Усходняга Палесся. Пасля тыдня экспедыцыйнай працы ўжо можна сцвярджаць, што Ганцавіцкі рэгіён багаты на песні і тэкстыль.
“Раскрутка” для раўгені
У Мёрах прайшоў кулінарны фестываль “Еўрапейскія прысмакі”. На ім былі паказаны вынікі праекта транспамежнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Латвіяй “Паляпшэнне кулінарнага сервісу ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, абапіраючыся на канцэпцыю кулінарнай спадчыны”. Неафіцыйная назва — “Bella Cuisine” (назва ўяўляе з сябе першыя склады найменняў краін-удзельніц мерапрыемства (“Bel” — Беларусь, “La” — Латвія), да якіх далучылася слова “Сuisine” — “кулінарнае майстэрства”).
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»