РАНЦАНЦ Арнольд Аляксандравіч

№ 26 (1204) 27.06.2015 - 03.07.2015 г

23 чэрвеня 2015 года на 70-м годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця заслужаны артыст Украіны і Беларусі Арнольд РАНЦАНЦ.

/i/content/pi/cult/539/11753/15-3.jpgАрнольд Аляксандравіч РАНЦАНЦ — артыст аперэты, у Музычны тэатр ён прыйшоў у 1979 годзе. Дзякуючы высокаму прафесійнаму майстэрству і яркай акцёрскай індывідуальнасці за перыяд сваёй плённай творчай дзейнасці стварыў у спектаклях тэатра каля шасцідзесяці каларытных, рознапланавых вострахарактарных вобразаў.

Калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра выказвае шчырыя спачуванні сям’і, родным, блізкім, сябрам, калегам і прыхільнікам творчасці Арнольда Аляксандравіча.

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь глыбока смуткуе ў сувязі са смерцю заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь і Украіны РАНЦАНЦА Арнольда Аляксандравіча.

Усё сваё прафесійнае жыццё РАНЦАНЦ А.А. аддаў служэнню тэатру. Створаныя ім непаўторныя мастацкія вобразы сталі адной з яскравых старонак гісторыі нацыянальнага музычнага тэатральнага мастацтва.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выказвае спачуванні калегам, родным і блізкім нябожчыка ў сувязі з напаткаўшым іх горам.

Светлая памяць аб яскравым, шчырым таленце РАНЦАНЦА Арнольда Аляксандравіча назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных гледачоў.