Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Нашы: чый голас прагучыць?
Учора ў сталічным Маладзёжным тэатры эстрады вылучылі прадстаўнікоў Беларусі на Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску-2015". У Конкурсе выканаўцаў эстраднай песні возьме ўдзел Валерыя Грыбусава, салістка Заслужанага калектыву нашай краіны Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. У дзіцячым творчым спаборніцтве прадэманструюць свой талент мінчанка Стэфанія Сакалова і Алена Цітова з Магілёва.
Пра бурштын
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі — выстаўка з Нацыянальнага музея гісторыі Латвіі, якая дэманструе ўнікальныя зборы бурштыну з фондаў гэтай установы. Прычым, экспанаты дэманструюцца ў цемры!
Ля-ля-фэ?..
Вам рэжуць слых тэксты асобных песень некаторых нашых артыстаў? І нам таксама. З “асобнымі” нават пагарачыліся: у наш час трэба здолець пачуць такую кампазіцыю, словы якой не выклічуць у вас жадання знайсці нумар тэлефона выканаўцы і выказаць яму ўсё, што думаеце пра яго творчасць — у негатыўным ключы. Гэта датычыцца і рускамоўных твораў, і, на яшчэ большы жаль, беларускамоўных. Таму гаворка ў дадзеным матэрыяле пойдзе пра апошнюю катэгорыю. “К” звярнулася да вядомых кампазітараў і музыкантаў — аўтараў музыкі розных жанраў з просьбай даць ацэнку айчыннаму песеннаму мастацтву ў яго тэкставай частцы ды распавесці пра тое, якому вершаванаму матэрыялу яны аддаюць перавагу. Працягваем гаворку!
Злобстары дня
“Нябачныя монстры атакуюць Зямлю”… Думаю, гэтую фразу ведае сёння амаль кожны… З экранаў тэлевізараў дзецям — і, натуральна, дарослым — у навязлівай і нават агрэсіўнай форме прапануецца набыць камплект настольнай гульні з моднай цяпер тэхналогіяй “дапоўненай рэальнасці”, у якой разам з героямі злобстарамі кожны можа абараніць Зямлю ад уварвання жудасных монстраў...
Песня дня сённяшняга
У хуткім часе прадстаўлю новую беларускамоўную песню. Яна створана на словы паэта Алеся Ліпая, а музыку для яе напісаў Алег Молчан. Яшчэ раней я выконвала песню “Дзве таполі” на словы Янкі Купалы з музыкай таго ж кампазітара.
Хіба справа толькі ў новых ідэях?
Меркаванне, што крытэрыем сучаснасці ў мастацтве з’яўляецца наяўнасць нейкіх новых ідэй, падаецца мне вельмі спрэчным. Паколькі сутнасць чалавека на працягу стагоддзяў нязменная, дык нязменным у аснове сваёй застаецца і мастацтва, якое ёсць адлюстраваннем гэтай сутнасці.
Чаму не выбраў "птушаня"
Якое маё стаўленне да вакальных конкурсаў, папулярных апошнім часам? Па шчырасці, дваістае.
Час аднаго "хлеба" — ды не толькі...
Любоў да двух прадуктаў аб’ядноўвае мяне з акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, артыстам кіно і музыкантам гурта “ili-ili” Дзмітрыем Есяневічам. У дзяцінстве галоўная дзеючая асоба гэтага матэрыялу (нарадзіўся ён у 1981-м у вёсцы Чарнаградзь Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці) ездзіла ў горад Чэрвень разам з бабуляй, якая бывала тут па справах калгаса. Скончыўшы іх, Зінаіда Пятроўна мэтанакіравана вяла ўнука ў кафэ “Ласуха”, дзе яны ласаваліся пірожнымі “Бульба” і бярозавым сокам. Але гэта так, да слова. Калі я прапанаваў Дзмітрыю здзейсніць сумесны візіт у ягонае мінулае, ён адразу пагадзіўся. Чаму? Па-першае, у вёсцы па-ранейшаму жыве бабуля нашага героя, якую ён часта наведвае. Па-другое, прычына зноў у бабулі: у свае прыезды Дзмітрый падоўгу гутарыць з ёй пад дыктафон, запісваючы ўспаміны, штосьці здымае на камеру. У планах у Есяневіча — зрабіць пра родныя яму мясціны дакументальную стужку ў фармаце “як ёсць”, з гісторыямі — пацешнымі і сумнымі — пра людзей, пра абставіны, пра жыццё за Мінскай кальцавой. І, па-трэцяе, яму падалося цікавым апынуцца ва ўласным учора, каб зірнуць на дзень сённяшні праз прызму культуры.
Музейнае… неба
У Асіповічах да 2012 года не было музея. Дакладней, рашэнне аб яго стварэнні прынялі даўно, але не знайшлі адразу ж адпаведнага будынка. А цудоўная галерэя мастацкіх твораў Уладзіміра Стэльмашонка, які лічыў вёску Хімное, дзе нарадзіўся бацька, сваёй малой радзімай, гісторыка-краязнаўчых функцый ніяк не выконвала. Між тым, вялікаму гораду з гэткім жа немалым раёнам патрэбны быў не абы-які музей.
На што грошай не шкада?
Уважлівы чытач “К” добра памятае, што Talaka.by — онлайн-платформа сацыяльных праектаў. Мы пісалі ў свой час пра тое, як супрацоўнікі гэтага вэб-праекта абвясцілі акцыю па забеспячэнні камп’ютарамі тых устаноў культуры, якія мелі ў іх неадкладную патрэбу. Мінскія IT-фірмы гэтую патрэбу забяспечылі. Нездарма слоган згаданага рэсурсу — “Кропка збору неабыякавых людзей”…
З’яднаць плюс і мінус
Роўна тыдзень таму ў Магілёве завяршыўся Х Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”: 7 дзён, тры сцэнічныя пляцоўкі, 19 спектакляў самых розных жанраў і кірункаў (20-ы — дадатковы, па-за праграмай), 10 краін-удзельніц, больш як мільярд укладзеных беларускіх рублёў (палову форум зарабляе сам, пры кошце квіткоў ад 50 да 300 тысяч). Маладзёжнае журы падвяло вынікі (нагадаем, ад прафесійнага “дарослага” сёлета прынцыпова адмовіліся — у гонар юбілею форуму). Госці і ўдзельнікі раз’ехаліся. Уражанні — засталіся. Вельмі добрыя і розныя. Найперш, мастацкія, а менавіта гэта і ёсць галоўны паказальнік добрай арганізацыі фестывалю, якая ўвогуле заслугоўвае толькі найвышэйшых ухвал. Ды ўсё ж ад панегірыкаў пяройдзем да больш стрыманых аналітычных роздумаў, пакліканых звярнуць увагу не толькі на агульнапрызнаныя здабыткі, але і на болевыя кропкі айчыннага фестывальнага руху і нацыянальнага тэатральнага мастацтва, а таксама на некаторыя замежныя тэндэнцыі.
“Кроніка…” У.К.
У Музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” працуе выстаўка “Кроніка Уладзіміра Крукоўскага”, дзе прадстаўлена 37 твораў сябра Беларускага саюза мастакоў, пачынальніка айчыннага гістарычнага плаката. Дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Якубавіча прайшлі у Ружанах на Пружаншчыне. А выстаўка з’яўляецца своеасаблівай рэтраспектывай творчасці мастака-земляка, якая знаёміць з яго рознапланавай і шматграннай творчасцю.
Погляд ці… гульня ў будучыню
Выстаўка “Аrt-панарама”, што працуе ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, прысвечана Году моладзі ў Рэспубліцы Беларусь. Шматлікія маладыя ўдзельнікі з Мінска, Гродна, Віцебска прадставілі творы ў розных відах мастацтва, тэхніках выканання, матэрыялах, стылістыцы, дзе адлюстроўваюцца іх уражанні ад асэнсавання навакольнага свету.
Ручніковы шлях
Тры гады спатрэбілася супрацоўніку Падлескага сельскага дома культуры Сяргею ШПАКУ для этнаграфічных даследаванняў ў ткацкай калысцы Беларусі — на Случчыне. Ён прызнаўся, што спачатку планавалася працу адлюстраваць у буклеце, але пераканаўся: атрымліваецца цэлая кніга альбомнага фармату. Пра тое, якой яна будзе і калі можа з’явіцца, спадар Сяргей распавёў карэспандэнту “К”. Падаём яго адказы на нашы пытанні ў фармаце маналогаў.
Калі кніга лепшая за Інтэрнэт?
Смерць кнігі, камп’ютарызацыя бібліятэк Магілёўшчыны, новыя практыкі па прыцягненні моладзі да слова — пра ўсё гэта і многае іншае “К” пагутарыла з дырэктарам Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Ілонай САРОКІНАЙ. Дарэчы, у перспектыве абласная “кніжніца” плануе змены ў назве: яна займее імя Аляксея Пысіна — знакамітага ўраджэнца Магілёўшчыны, паэта, журналіста. Але гэта — планы на будучыню. Наша ж размова — пра надзённае і сучаснае.
Аптымізм Стрэйча
У Мінску 25 — 27 сакавіка прайшлі Дні латвійскага кіно. Кінастужкі з суседняй краіны дэманстраваліся ў сталічным кінатэатры “Перамога”.
Памяць у спадчыну і ў абсалют
З нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі наша газета зладзіла “круглы стол” з удзелам дзеячаў мастацтва, што сімвалічна адбыўся ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гаворка ішла пра тое, як данесці трагізм і пафас Вялікай Айчыннай вайны да сённяшніх маладых людзей, да пакалення, для якога мір — рэальнасць, а вайна — гісторыя. Удзельнікі сумоўя — мастакі, заслужаныя дзеячы мастацтваў краіны Уладзімір УРОДНІЧ і Уладзімір КОЖУХ, народны артыст Беларусі, тэатральны і кінарэжысёр, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандр ЯФРЭМАЎ, мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр ГАРЦУЕЎ, мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” Вячаслаў ШАРАПАЎ, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Мікалай СКОБЕЛЕЎ. Ад “К” у гутарцы ўдзельнічалі спецыяльны карэспандэнт Пётра ВАСІЛЕЎСКІ і аглядальнік Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ.
А калі — Год культуры...
На выніковай калегіі Міністэрства культуры краіны агучана ідэя абвяшчэння 2016-га Годам культуры. Мы вырашылі ўнесці ў скарбонку прапаноў да гэтай ініцыятывы і свае развагі, якія друкуем цягам некалькіх нумароў. Запрашаем падзяліцца меркаваннямі і чытачоў!
“Кветкі Вялікай Перамогі”
27 сакавіка ў Маладзёжным тэатры эстрады адбылася прэзентацыя новай песні Васіля Раінчыка на словы Леаніда Пранчака — “Кветкі Вялікай Перамогі”. Чытачы “К” — першыя, хто атрымлівае ў падарунак ад кампазітара ноты. Слова — кампазітару.
“Маці Міласэрнасці”, або Ён даў мне Палессе
Маленькі пакой драўлянага дома. З яго — уваход у сумежны, яшчэ меншы, пакойчык. Абодва застаўлены нейкай дапатопнай апаратурай: праектар для 8-міліметровай кінастужкі, два старыя магнітафоны, мікрафон на стойцы... На стале — рулоны стужкі (вялікія і маленькія) на бабінах, аматарская кінакамера “Кварц”, пад сталом — штатыў.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»