Так, "Хрустальную Паўлінку" за адданасць тэатру атрымаў саліст оперы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, а лепшым дэбютам 2014-га названа работа саліста балета таго ж калектыву Канстанціна Гяроніка. За адданасць лялечнай сцэне ўзнагароджана "Хрустальным анёлкам" артыстка Гродзенскага абласнога тэатра лялек Святлана Бароўская. "Хрустальная зорка" за ўнёсак у тэатральнае мастацтва краіны — у Жанеты Зарэмба з Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча. Прыз "Натхненне" атрымала асістэнт рэжысёра Коласаўскага тэатра Святлана Дашкевіч.