А трэнд — ня­поў­ны!..

№ 33 (1159) 16.08.2014 - 22.08.2014 г

Вось ён, сап­раў­дны ку­ль­тур­ны трэнд, на­ро­джа­ны на Бе­ла­ру­сі! Пры­чым ад­на­ча­со­ва се­зон­ны і “доў­гай­гра­ючы”, за­сна­ва­ны на ла­ка­ль­ных асаб­лі­вас­цях, а не про­ста імпар­та­ва­ны. Ка­ра­цей, мы вы­йшлі на пэў­ны сус­вет­ны стан­дарт у спа­жы­ван­ні ку­ль­тур­на­га прад­укту. Пра­ўда, у за­меж­жы бо­льш ві­да­воч­ныя пе­рад­умо­вы уз­нік­нен­ня трэн­да, шы­ро­ка вя­до­мыя трэн­дсэ­тэ­ры і прад­ка­за­ль­ныя пер­спек­ты­вы. На Бе­ла­ру­сі ж атры­ма­ла­ся не­ча­ка­на... І не­ча­ка­на доб­ра! Пра­ўда, са сва­імі асаб­лі­вас­ця­мі.

/i/content/pi/cult/498/10728/2-1.jpgЛе­та-2014 го­да пра­хо­дзіць пад мар­кай бе­ла­рус­кіх на­цы­яна­ль­ных арна­мен­таў — ад ка­пі­ра­ван­ня аўтэн­ты­кі да яе раз­на­стай­най інтэр­прэ­та­цыі ды ма­ды­фі­ка­цый у ві­зу­аль­най пра­сто­ры. І кры­тыч­ная ма­са з’яў для га­вор­кі пра трэнд (тэн­дэн­цыю) ця­гам не­ка­ль­кіх ме­ся­цаў на­бі­ра­ла ва­гу ці не кож­ны ты­дзень, пры­нам­сі, у бе­ла­рус­кім сег­мен­це Інтэр­нэ­ту. Урэш­це, мож­на не сум­ня­вац­ца, што па­кры­се га­вор­ку пад­хо­пяць прэ­са і ТБ!

Ну а спа­чат­ку ў Се­ці­ве з’яві­ла­ся не­ка­ль­кі ды­зай­нер­скіх рас­пра­цо­вак, звя­за­ных са сты­лі­за­ва­ны­мі арна­мен­та­ль­ны­мі ўзо­ра­мі. За­тым на асно­ве ге­амет­рыі арна­мен­ту лі­ній быў вы­кла­дзе­ны ў во­ль­ны дос­туп шрыфт “Бе­ра­гі­ня”, а лі­та­ры з яго ста­лі пра­воб­ра­зам для пра­екта ад­на­го з ды­зай­не­раў, які, мяр­кую, не то­ль­кі дзе­ля жар­ту “пры­ма­ца­ваў” іх на фут­бол­кі га­лі­вуд­скіх акцё­раў. Кры­ху ра­ней і іншыя айчын­ныя энту­зі­ясты па­ка­за­лі свае ці­шот­кі з арна­мен­та­мі (хто ад­ну, а хто і цэ­лую се­рыю). Кан­чат­ко­ва аса­біс­та мя­не пе­ра­ка­наў та­кі тэр­мін, як вы­шы­май­ка: май­ка з арна­мен­там ля шыі ў вы­гля­дзе пры­нта ці вы­шы­та­га фраг­мен­та.

Мя­не ў да­дзе­ным па­зі­тыў­ным кі­рун­ку не­па­ко­іць хі­ба ад­но “але”. І яно зу­сім не но­вае. Акрэс­ле­ныя мной арна­мен­та­ль­ныя рас­пра­цоў­кі зроб­ле­ны энту­зі­яста­мі: ды­зай­не­ра­мі, да­след­чы­ка­мі этна­ку­ль­ту­ры, про­ста за­ці­каў­ле­ны­мі лю­дзь­мі. Іх — па­ру дзя­сят­каў ча­ла­век, збо­ль­ша­га — мін­чан. У іх па не­ка­ль­кі со­цень сяб­роў, а да­лей — сяб­роў сяб­роў, і гэ­так да­лей. Вось та­кім спо­са­бам і за­па­ла­ні­лі арна­мен­ты Се­ці­ва.

За­ўва­жа­еце, якіх звё­наў бра­куе ў лан­цуж­ку? Па-пер­шае, рэ­аль­ных рэ­чаў, а не вір­ту­аль­ных ідэй (су­адно­сі­ны тут, па шчы­рас­ці 20/80). Па-дру­гое, тых спе­цы­яліс­таў, што за­йма­юцца за­ха­ван­нем ды ад­ра­джэн­нем тых са­мых арна­мен­таў (і не то­ль­кі), пе­рад­ачай тра­ды­цыі на мес­цах па пра­фе­сіі — ска­жам, у да­мах ра­мёс­тваў, спе­цы­яль­на ство­ра­ных з та­кой мэ­тай дзяр­жаў­ных інсты­ту­цы­ях. Ка­ра­цей, тых про­фі, хто, у ідэ­але, му­сіў бы за­да­ваць тэн­дэн­цыю. Не­здар­ма мы ста­ла пі­шам пра по­спе­хі на­шых РДР, за­хап­ля­ючы­ся пра­фе­сі­яна­ліз­мам май­строў. Але гэ­так жа па­ста­янна і на­ра­ка­ем на ад­сут­насць рэ­кла­мы іх ра­бот ды маг­чы­мас­цей уста­ноў (а не­ка­то­рыя, у тым жа Ле­пе­лі, ства­ра­юць цэ­лыя ка­лек­цыі кас­цю­маў для вя­лі­кіх ка­лек­ты­ваў — ад эскі­за да апош­ня­га гу­зі­ка!). І сі­ту­ацыя існа­ван­ня ва ўлас­ным со­ку па­чы­нае пры­но­сіць не са­мыя су­ця­ша­ль­ныя вы­ні­кі. 

Ра­бо­ты ра­мес­ні­каў, пры­нам­сі, ад­на­го з РДР рэ­спуб­лі­кі (сам ве­даю) прад­аюц­ца і ў Мін­ску, пры­чым не то­ль­кі на ад­мыс­ло­вых кір­ма­шах з на­го­ды пэў­на­га свя­та, але і на ста­цы­янар­ных рын­ках у су­ве­нір­ных ша­пі­ках. Па­знаць тыя драў­ля­ныя вы­ра­бы, па­ба­чыў­шы на­ват ад­ной­чы, — не­скла­да­на. Стыль! Ад­нак ста­ліч­ным прад­аўцам аб­са­лют­на не­ці­ка­ва, чые ра­бо­ты яны прад­аюць: “З ра­ёна не­йка­га…” І гэ­та — пра­бле­мы вы­твор­цы, а не аб­ыя­ка­ва­га прад­аўца, бо яго ша­пік ве­да­юць, а вас, ша­ноў­ныя, не. 

А ёсць яшчэ і інтэр­нэт-кра­ма, што пе­ра­пра­дае ра­бо­ты май­строў па кош­тах ці не ўтрая бо­ль­шых за на­мі­нал у са­ло­не яко­га РДР. А гэ­та ўжо стра­ты вы­твор­цы — як фі­нан­са­выя, так і, най­перш, імі­джа­выя. Мо­жа быць і ад­ва­рот­ны вы­па­дак, ка­лі са­мі май­стры вы­стаў­ля­юць за­над­та вы­со­кі цэн­нік, пры­нам­сі, на буй­ных кір­ма­шах з на­яўнас­цю за­меж­ных ту­рыс­таў. Мяр­кую, і гэ­так яны не ўва­хо­дзяць у пры­бы­так. Ну, і імідж, зноў-та­кі, цер­піць: “Да­ра­гоў­ля!” — пан­ясе са­ра­фан­нае ра­дыё дум­ку ся­род ша­ра­го­вых спа­жыў­цоў… 

Дык дзе яркі цэт­лік, пры­го­жая аб­гор­тка, каб па­зна­ва­лі па іх? Мо вар­та ства­рыць сваю ган­длё­вую пля­цоў­ку з ад­экват­ны­мі кош­та­мі ў Се­ці­ве? На­огул па­пра­ца­ваць над стра­тэ­гі­яй про­да­жу? Ка­лі не­ка­ль­кі га­доў та­му “К” агуч­ва­ла ідэю кож­на­му РДР — улас­ны са­лон для про­да­жу, — дык ця­пер вар­та, ві­даць, вы­хо­дзіць да­лей, бо іні­цы­яты­ва як твор­чая, так і ка­мер­цый­ная, на жаль, не на ба­ку ра­мес­ні­каў. 

Пе­ра­ва­га раз­ва­рот­лі­ва­га, ары­ента­ва­на­га на спа­жыў­ца мар­ке­тын­гу не па­тра­буе до­ка­заў. Ча­му не­абход­на ра­біць то­ль­кі вы­шы­ван­кі, ска­жам так, по­ўна­га цык­ла з ад­па­вед­ным за­тра­ча­най ра­бо­це кош­там, ка­лі для шы­ро­ка­га ко­ла па­тэн­цый­ных па­куп­ні­коў да­стат­ко­ва той жа вы­шы­май­кі: і да тра­ды­цыі да­лу­чыў­ся, і не пе­ра­пла­ціў? Ка­жу­чы пра­сцей, ма­юць быць у асар­ты­мен­це і “па­псо­выя” маг­ні­ці­кі на ха­ла­дзі­ль­нік з той або іншай “інкрус­та­цы­яй”, і грун­тоў­ныя вы­ра­бы з пэў­на­га ма­тэ­ры­ялу. Га­лоў­нае, не за­бу­дзь­це­ся па­ве­да­міць гра­мад­скас­ці пра тое, што вы ства­ра­лі. Ба­ла­зе да­ступ­ных спо­са­баў ця­пер да­стат­ко­ва.

…Мы, ві­даць, яшчэ доў­гі час не змо­жам па­тлу­ма­чыць зна­чэн­не эле­мен­таў арна­мен­ту, а тым бо­льш — у яго ла­ка­ль­ных ва­ры­яцы­ях. Але для та­го, каб ад­чуць яго сва­ім, спад­чы­най род­на­га краю, зу­сім не трэ­ба пе­ра­апра­наць усіх у вы­шы­ван­кі: да­стат­ко­ва эле­мен­ту, дэ­та­лі, уда­лай сты­лі­за­цыі (за­пом­ні­ла­ся мне ў гэ­тым сэн­се ка­лек­цыя адзен­ня з Гро­дзен­шчы­ны, па­ка­за­ная ў рам­ках ад­на­го з фес­ты­ва­ляў ле­тась: су­пер!). І — за­ці­каў­ле­на­га пра­соў­ван­ня. Вось і тэн­дэн­цыя, вось і трэнд маг­лі б быць. Маг­лі б?..

Аўтар: Сяргей ТРАФІЛАЎ
галоўны рэдактар газеты "Культура" у 2012 - 2017 гадах