Удзельнiкам i гасцям Другога Нацыянальнага форуму "Музеi Беларусi"
Дарагiя сябры!
Сардэчна вiншую вас з адкрыццём Другога Нацыянальнага форуму “Музеi Беларусi”.
Захаванне i папулярызацыя нацыянальных каштоўнасцей — высакародная мiсiя музеяў краiны. Кожны з iх штодзень працуе на нiве духоўнага ўзбагачэння беларускага грамадства, фармiравання пачуцця гонару за наша слаўнае гiстарычнае мiнулае, якое з’яўляецца неад’емнай часткай сусветнай спадчыны.
Неацэнная роля музеяў у справе выхавання гарманiчнай i ўсебакова развiтой асобы, сапраўднага грамадзянiна рэспублiкi. Сёння, калi нам так важна быць разам, значэнне музея як сацыяльна-культурнага iнстытута, дзейнасць якога накiравана на падтрымку адзiнства народа, асаблiва вялiкае.
Упэўнены, што ваш форум, якi праходзiць пад дэвiзам “Музеi i грамадства: ад камунiкацыi да ўзаемадзеяння”, будзе спрыяць пашырэнню прафесiйных сувязей, дасць магчымасць спецыялiстам музейнай справы акрэслiць новыя напрамкi ў сваёй рабоце i абавязкова ўнясе свой уклад ва ўмацаванне пазiтыўнага iмiджу нашай краiны.
Жадаю ўдзельнiкам i гасцям форуму добрага здароўя, шчасця i творчых поспехаў.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА