Юбілей святкуем дома

№ 34 (1160) 23.08.2014 - 29.08.2014 г

Свой юбілей Х Міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм “Magnificat” сёлета адсвяткуе ў “родных мясцінах”: у Мінску, дзе форум распачнецца 24 жніўня ў Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ды працягнецца ў касцёле Святых Сымона і Алены, і ў Глыбокім, дзе цягам наступных чатырох дзён у Раённым цэнтры культуры будзе дэманстравацца асноўная частка яго праграмы. 43 стужкі з 16 краін — юбілейны форум як ніколі ўражвае сваёй прадстаўнічасцю. І гэтым разам карціны праграмы здолеюць убачыць жыхары Удзела ды Івесі, куды завітае “Magnificat-2014”. Дарэчы, фестываль святкуе юбілейную дату разам са сваім фундатарам і кіраўніком — рэжысёрам Юрыем Гарулёвым, які сёлета таксама юбіляр.

/i/content/pi/cult/493/10546/1-1.jpg