У экспазіцыі, работы з якой прапануем вашай увазе на старонках 8 — 9, прадстаўлены творы як вядомых майстроў, так і творчай моладзі. Галоўны плён Перамогі, паводле канцэпцыі выстаўкі, у тым, што чалавецтва выйшла з вайны неачарсцвелым. Беларусь у гэтым сэнсе — яскравы прыклад. На нашай зямлі перажыты боль ператварыўся ў жыццесцвярджальнае мастацтва, а самі пасляваенныя гады сталі для беларускай культуры “залатой парой”, бо нарадзілася і сцвердзілася нацыянальная мастацкая школа, на грунце якой развіваецца культура суверэннай Беларусі.
А.Дубінін. "Выратуй і захавай".
С.Сугінтас. "Надзея".
В.Балтовіч. "Нашэсце".
Н.Кавалёва. "No sign".
У.Кожух. "Дзень памяці".
У.Гардзіенка. "Жнівень 44-га".
Ф.Бараноўскі. "Партызанская сям'я".
Д.Кандрацьеў. "Супрацьстаянне".
А.Гвоздзікаў. "Прадбачанне вялікага пісьменніка".
Л.Пятруль. "Гукі памяці".