Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Пад заваламі свіранскага “цунамі”
Стагоддзе з гакам таму ідэі, выказаныя ў знакамітай прадмове да “Дудкі беларускай”, выглядалі нейкім дзівацтвам, як і наогул прэтэнзіі нашай нацыі на самастойнасць. Але гісторыя, урэшце, расставіла акцэнты, і сёння папулярныя ў той час канцэпцыі “краёўства” або “западноруссизма” актуальныя перадусім для даследчыкаў, а вось Францішак Багушэвіч стаў сапраўдным мэйнстрымам. Без сумневу, з нагоды Дня Незалежнасці парафраз той самай прамовы неаднойчы прагучыць з розных рэальных і віртуальных трыбун. Адпаведна, само свята — добрая нагода сказаць: “Дзякуй табе, браце Бурачок Мацею!”.
Гомельскі "пілот" "Алфавіта"
Сучаснае беларускае мастацтва паволі пачынае прамаўляць свае пазіцыі ў беларускай культурнай прасторы. Гаворка — не толькі пра сталіцу, а і пра рэгіёны, калі “асобна ўзятыя” праекты заўзятараў пачынаюць паварочваць “цяжкі карабель” нашага ўспрыняцця ў новым напрамку. “Алфавіт” — выстаўка сучаснага беларускага мастацтва, якая прайшла ў Гомельскай карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі, — той самы прыклад, калі, нарэшце, “у нас пачынае адбывацца штосьці не толькі ў цэнтры”. Праект, створаны мастакамі Міхаілам ГУЛІНЫМ, Таццянай КАНДРАЦЕНКА і тэарэтыкамі Ганнай САМАРСКАЙ і Вольгай РЫБЧЫНСКАЙ, быў падтрыманы гомельскай галерэяй па многіх пытаннях і стаўся своеасаблівым “пілотам”, які выявіў магчымасці размовы пра актуальнае мастацтва ў рэгіянальным кантэксце. “Пілот”, да слова, атрымаўся паспяховым, і “Алфавіт” у бліжэйшыя часы мае выправіцца ў іншыя абласныя цэнтры з мэтай наблізіць беларускае сучаснае мастацтва да гледача. Падвесці пэўныя вынікі выстаўкі, а таксама паразважаць пра тое, якой мусіць быць сёння размова пра сучаснае мастацтва, “К” і запрасіла куратарскую групу праекта, што падзялілася сваім досведам.
Ці лёгка быць дабрадзеем?
Сярод рупліўцаў культуры мне на журналісцкім шляху даводзілася сустракаць не толькі тых, хто дбае пра “разумнае, добрае, вечнае” паводле службовага абавязку, але і прыватных спонсараў культурнага працэсу. Дзякуючы ім ладзяцца мастацкія выстаўкі ды тэатральныя відовішчы, узбагачаюцца музейныя зборы ды выязджаюць на гастролі самадзейныя калектывы. Я неаднойчы меў магчымасць пераканацца, што быць дабрадзеем, спонсарам, фундатарам — справа вельмі клапотная і не надта ўдзячная.
Што кожны пранёс “Праз усю вайну”…
Чатыры гады таму я распавядаў на старонках “Культуры” пра тое, як рэагавалі слухачы ў 1980-я на песні з праграмы “Через всю войну” ансамбля “Песняры”, у прыватнасці — на пранізлівую кампазіцыю “Міша Камінскі”, якую мне давялося выконваць. Былі і слёзы пасля канцэртаў, і ўспаміны, і шчырая ўдзячнасць… Ці змянілася штосьці ва ўспрыняцці такіх твораў за трыццаць гадоў з часу іх стварэння?
Чалавечы маштаб экспазіцыі
Адкрыццё новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і яго новай экспазіцыі прымеркавана да Дня Незалежнасці. Карэспандэнты “К” днямі наведалі гэты авангардысцкага выгляду музейны гмах на праспекце Пераможцаў: пабачылі залы, ужо гатовыя прыняць наведвальнікаў (у іх засталося хіба што падлогу лішні раз падмесці), залы, дзе завяршаецца мантаж экспазіцыі, і памяшканні, у якіх яшчэ шчыруюць адмыслоўцы па аздобе. Не бяромся вызначыць ступень гатоўнасці аб’екта ў працэнтах: колькі ад запланаванага здзейснена, колькі зрабіць засталося. Але калі глядзіш на спакойную і зладжаную працу будаўнікоў, тэхнічных спецыялістаў, дызайнераў, мастакоў, то не сумняваешся, што работа завершыцца ў запланаваны тэрмін пры высокай якасці...
Рэйсы, “экзотыка” і свае сродкі на кірмаш
Па сутнасці, да пачатку XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” засталося ўсяго дзесяць дзён: перадфорумныя мерапрыемствы стартуюць 8 ліпеня, а ўрачыстае адкрыццё адбудзецца 10-га. Хоць афіцыйна фэст закрыецца 14 ліпеня, але яшчэ да 16-га ў горадзе маюць праходзіць канцэрты пад брэндам “Славянскага...”. “К” па традыцыі вырашыла высветліць, як установы культуры горада і вобласці рыхтуюцца да форуму, чым збіраюцца здзіўляць патрабавальную публіку, для чаго і накіравала свайго карэспандэнта да месца будучых святочных падзей. “Інспекцыя” наша сталася, натуральна, выбарачнай, і пра яе вынікі — у гэтым матэрыяле.
Павучыцца ў дарозе
Бібліятэкары працягваюць здзіўляць праектамі. Не ўсе: з Мінска і Барысава. Праекты — доўгатэрміновыя і скіраваныя на пошук досведу. Калі не стае новага і цікавага, яго неабходна знайсці — у суседніх раёне, вобласці, краіне. Транспарт можа быць любым (ад веласіпеда да аўтобуса), мэта ж застаецца адзінай: прафесійны адбор якаснай інфармацыі, якая трансфармуецца ў якасны прадукт, прызначаны для чытача. Праектаў — два, пра кожны з іх распавяду асобна. А раптам хто зацікавіцца ды выкарыстае з аддачай у вёсцы, аграгарадку, раённым цэнтры?..
Некалькі дзён у XIX стагоддзі
Цяпер я ведаю: машына часу дакладна існуе. І знаходзіцца яна не ў Лондане, дзе жыў Герберт Уэлс, а ў гарадскім пасёлку Акцябрскі — колішняй Рудабелцы. Менавіта ў гэтым мястэчку Гомельскай вобласці раз на два гады ладзяцца заключныя мерапрыемствы Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Цягам амаль тыдня ў гарадскім пасёлку можна было ўбачыць, як па вуліцах шпацыруюць хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальных строях ці спяваюць народныя песні бабулі ды дзядулі, наталіць сваю прагу да нацыянальных танцаў, а таксама паглядзець старажытны абрад “Купалле” і нават паўдзельнічаць у ім. Адным словам, уражанне такое, быццам ты знаходзішся не ў дваццаць першым стагоддзі, а дзевятнаццатае не адпускала ні на хвіліну… Праўда, раз-пораз, калі ў горадзе заўважаўся аўтамабіль, а ў руках маладых і сталых артыстаў у льняной вопратцы — смартфоны, пачуццё таго, што ты апынуўся ў “машыне часу”, знікала. Але, шчыра прызнаюся, ненадоўга.
Крок да...
Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня Незалежнасці нашай Радзімы Нацыянальная бібліятэка прадоўжыла тэрміны выстаўкі “Арт-крок”. Як сталы ўдзельнік экспазіцый пад гэтай назвай адзначу: яны сталіся добрай традыцыяй і праводзяцца ўжо дзявяты раз. “Арт-крок” — яшчэ адна прыступка, што вядзе да вяршынь творчасці. Ідэя праекта належыць мастаку, арт-куратару Фёдару Ястрабу...
"Пан Тадэвуш": з радзімы на... радзіму
18 чэрвеня пад час Дзён культуры Беларусі ў Францыі ў парыжскім тэатры “МС93” з вялікім поспехам прайшла нядаўняя прэм’ера Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы — спектакль “Пан Тадэвуш” паводле аднайменнай паэмы Адама Міцкевіча, напісанай 180 гадоў таму ў Парыжы. Паказ быў арганізаваны па ініцыятыве Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры UNESCO, падтрыманы прадстаўніцтвамі Польшчы і Літвы. Клопат па арганізацыі гастролей узяло Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі. Спектакль сабраў каля 600 гледачоў. Артыстаў тройчы выклікалі на сцэну...
Аўдыя & Відэа-3
Аўдыя- і відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць гэтым разам кампазітар, прадзюсар Яўген АЛЕЙНІК (А) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Алег КЛІМАЎ (В).
Два Мазалава — адно свята
21 чэрвеня на тэрыторыі помніка архітэктуры ХІХ стагоддзя — былой сядзібы Манькоўскіх, што знаходзіцца ў аграгарадку “Мазалава” Віцебскага раёна, у мясцовым “амфітэатры”, адбылося раённае свята гульняў і ігрышчаў “Мазалаўскі карагод гульняў-2014”. Сёлета яно праводзілася ў рамках святкавання Года гасціннасці і было прысвечана 425-годдзю першай згадкі пра мястэчка Мазалава.
Намаляваць радзіму
Сёлета спаўняецца 970 гадоў з часу згадкі Навагрудка ў пісьмовых крыніцах. Падзея для горада — значная. Я распавяду пра акцыю Навагрудскай спецыяльнай бібліятэкі-філіяла для інвалідаў па зроку, дзе з такой нагоды арганізавана выстаўка карцін мясцовага мастака Яўгена Даўлюда “Гэта наша родная зямля”.
Каб ручнік стаў ручніком…
Сказаць, што Валянціна Струнец любіць вышываць — гэта ўсё роўна, што нічога не сказаць: яна гэтым заняткам жыве, дыхае. Сумуе, калі за дзень не атрымліваецца ўзяць у рукі іголку з ніткай… За больш чым дзесяць гадоў, якія Валянціна Струнец працуе ў Маларыцкім раённым цэнтры народнай творчасці, яе намаганнямі створана больш як пяцьдзясят ручнікоў з мясцовымі ўзорамі. Менавіта створана, бо ўсе яны на ручнікі пераносяцца з даўніх жаночых сарочак, фартухоў, платаў, спадніц…
Сіла абыдзённіка
На двары Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Чыжэвічы вясной 1996 года я выпадкова пачула размову пра тое, што ў царкву прынеслі абыдзённае палатно. Яго ткалі ў чэрвеньскія дні 1944-га. Пачуты аповед так усхваляваў мяне, што з’явілася рашучасць адшукаць удзельнікаў ці сведкаў гэтых падзей.
Ад "штучкі" да "збожжа"
Мне здаецца заканамерным, калі бацькі ў памкненні разнастаіць забавы дзіцяці і развіць у малога пачуццё прыгожага прыводзяць яго менавіта ў лялечны тэатр. Адзін з іх — Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”, што знаходзіцца ў Маладзечне. Гэта, бадай, самы малады тэатр такога кірунку, які ўзнік у гады перабудовы. “Батлейка” — лаўрэат і дыпламант шматлікіх тэатральных фестываляў, удзельнік розных творчых лабараторый і праграм.
AKUTE - З неба не дастаць
Гурт "Akute" (Стас Мытнік – вакал, гітара, Раман Жыгараў – бас-гітара, бэк-вакал, Павел Філатаў – бубны) створаны ў 2008 годзе ў Магілёве. Музычны складнік калектыва фарміраваўся пад уплывам "New Order", "The Cure", "Placebo", "The Killers", "Interpol". Тэкставы – пад уражаннем ад твораў Азімава, Брэдберы, Стругацкіх і іншых пісьменнікаў-фантастаў ХХ стагоддзя, памножаных на паэтычны шарм беларускай мовы.
New Image Orkestra - Зарадзі, Божа!
У рубрыцы "Новая музыка" мы запускаем чарговую прэзентацыю. Гэтым разам сваю кампазіцыю паказвае праект "New Image Orkestra". Праўда, імёны яго ўдзельнікаў і без таго на слыху: Аляксей Варсоба (акардэон, сэмплы), Ірэна Катвіцкая (вакал, кампазіцыя), Андрэй Жукаў (гукавы дызайн).
Віталь Варанко - Легкадумна
Сёння прэзентуем трэк спевака і інструменталіста Віталя Варанко.
POMIDOR/OFF - Спёка
Сёння ў рубрыцы "Новая музыка" - загалоўны нумар з апошняга сінгла гурта "POMIDOR/OFF" пад назвай "Спёка". Шыкоўная песня!
Элеанора Язерская
"Дарагая мая Элеанора! Пішу табе ўпершыню за ўсе трыццаць гадоў нашага сяброўства. Ад твайго сыходу здрыганулася краіна: і сябры, і ворагі, і калегі, і тэлегледачы. Дэпрэсія... Ці ж я не ведаю твае дэпрэсіі?.. І твой бліскучы выхад з іх. Усю зіму правяла дома — выдатна, а куды зімой хадзіць — снег мясіць? А потым ты голасна абвясціла журналістам, што ўсю зіму правяла... у Парыжы. Я спадзявалася, што так будзе і гэтым разам. Але ты вырашыла па-іншаму.
“Непатрэбныя” рэчы
— Для дачнікаў вывесілі аб’яву: з участкаў арганізаваны вываз непатрэбных рэчаў. Іх трэба скласці на ўзбочыне дарогі: у суботу прыедзе грузавік і павязе назапашаны гадамі хлам на сметнік. Суседзі павыцягвалі ржавыя халадзільнікі, зламаныя тэлевізары з яшчэ чорна-белымі экранамі, падраныя матрацы, скалечаную мэблю...
Бэз і камяні
У даўнія 1960-я гады, калі я працаваў фотакарэспандэнтам “Знамени юности”, нехта сказаў: "Фатограф прыйшоў". Я абурыўся: "Хто гэта: “фатограф”? Я — фотакарэспандэнт!.." Пазней, працуючы ў Агенцтве друку “Навіны” (АПН), я пачуў, як мой калега Юрый Сомаў, карыфей фотажурналістыкі, прадстаўляўся: "Добры дзень! Фатограф Сомаў". Не ў імені справа. У Пушкіна дакладна сказана: “Что в имени тебе моем? Оно умрет, как шум печальный…”. А што да фатаграфіі — тут іншае. Фатаграфія — зрэз жыцця, падобны да кольцаў спілаванага дрэва.
Да штыка пяро прыраўнаваць
У маім хатнім архіве захаваўся машынапіс заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, вядомага мастака-графіка Мікалая Цімафеевіча Гуціева, які ён перадаў мне яшчэ на пачатку 1984 года, калі я працаваў у апараце Саюза мастакоў БССР ды ўзначальваў творчую секцыю мастацтвазнаўства і крытыкі. Абяцаў дапісаць дапаўненні да сваіх “партызанскіх” мемуараў, але штосьці перашкодзіла здзейсніць задуманае.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»