Пра сваё харэаграфічнае захапленне мне распавядала 91-гадовая Валянціна Баранава:
— Я нарадзілася з жаданнем танчыць. Але не ўдалося звязаць сваю прафесію з танцамі, бо пачалася вайна.
На сваеасаблівым фестывалі прадстаўлены знакаміты на ўсю краіну калектыў “Белыя Росы” абласной філармоніі, ансамбль Каледжа мастацтваў, танцоры з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама гарадскія школы, што займаюцца рознымі кірункамі танца.
Суполка традыцыйнай беларускай культуры Гродна, да прыкладу, ладзіла нашы народныя танцы. Яе прадстаўнік Антон Янкоўскі распавядае: “Мы вучылі танцаваць людзей і самі танчылі. Многія з танцаў, дарэчы, мы і запісалі на Гродзеншчыне. Было некалькі традыцыйных узораў з Любаншчыны”.
Скончылася мерапрыемства агульным харэаграфічным флешмобам: на Савецкай плошчы пад песню Сашы Нэма танчыла каля тысячы гродзенцаў!
Андрэй МЯЛЕШКА
Гродна
Фота аўтара