Кніжны грузавічок Антоніа ла Кава.
У Чэлябінскай вобласці Расіі распачынае працу мультымедыйная бібліятэка на колах — бібліямабіль новага пакалення, абсталяваны спадарожнікавай інтэрнэт- платформай, ноўтбукамі, аргтэхнікай, праектарам, гукаўзмацняльным абсталяваннем з магчымасцю правядзення лекцый, культурна-масавых мерапрыемстваў і нават відэаканфэрэнцый. Фонд бібліямабіля ўключае 1000 разнастайных па тэматыцы кніг і 200 мультымедыйных выданняў на розных носьбітах. Чытачы могуць таксама карыстацца паслугамі абанемента і заказваць кнігі з цэнтральных бібліятэк. У якасці пілотнага праекта бібліямабілі пастаўлены толькі ў шэсць рэгіёнаў краіны-суседкі: Чалябінскую, Кастрамскую, Архангельскую, Валагодскую, Іркуцкую вобласці і Рэспубліку Комі.
А вось школьны настаўнік з Італіі не стаў чакаць дапамогі ад мецэнатаў ці дзяржавы. Выйшаўшы на пенсію, Антоніа ла Кава купіў трохколавы грузавічок і пераабсталяваў яго ў дзіцячую бібліятэку на колах. Падарожнічаючы на сваёй перасоўнай бібліятэцы па краіне, ён імкнецца прывіць італьянскім дзецям любоў да чытання. Усе кнігі (а іх больш за тысячу) Антоніа набыў на ўласныя грошы, выбіраючы асабіста кожную. Нездарма яго прыезд у чарговы маленькі гарадок ператвараецца ў значную падзею для дзяцей!..