Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
МЯДОВЫ ЧЭРВЕНЬ: ПРА ДЗЯЦЕЙ І З ДЗЕЦЬМІ
Штогод гэтае свята супадае з Міжнародным фестывалем дзіцячай творчасці "Залатая пчолка", што ладзіцца на Клімавіччыне. Сёння на чатырнаццатым па ліку фэсце адзначаюць Дзень замежных культур, а заўтра гасцей і ўдзельнікаў форуму (а іх больш як 700 чалавек з тузіну краін) чакае Дзень дзяцінства.
А ў Лошыцы пакуль не як у Любліне…
24 — 25 мая ў мінскім Лошыцкім парку прайшоў VI Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў “Вясновы букет”, дзе свае вырабы прадстаўлялі лепшыя майстры з усіх рэгіёнаў краіны.
Усе будзе няшна? Ці — як з "катламі"?
Адна мая знаёмая часцяком кажа слова “няшна” ці “няшка”. У сэнсе — “добра”, “выдатна”. Ну і што, скажаце вы? У кожнага свае шкілеты ў шафе ці прусакі ў галаве. Раней, прыкладам, лічылася крутым казаць “усё будзе акей”. Той, хто гэтак прамаўляў, прылічваў сябе, магчыма, да знаўцаў англійскай мовы ці да ахвотных з’ехаць у Штаты, дакладна не ведаю. Але ж маштабы сённяшніх слоўных экзерсісаў папраўдзе ўражваюць.
Такімі я ўбачыў краснапальчан…
Уладзімір Галак, каардынатар руху тэатраў “Дзверы”, прапанаваў мне паўдзельнічаць у краснапольскім Міжрэгіянальным фестывалі-свяце “Тэатральныя вечарыны”. Мы пазнаёміліся з кіраўніком фестывалю Паўлам Шаўляковым, які прапанаваў мне не толькі выступіць з семінарам па сучаснай драматургіі, але і паказаць у рамках форуму спектаклі эксперыментальнага тэатра “Галава-Нага”, якім я кірую. Маўляў, сказаў ён мне, гэта вельмі важна прадстаўляць у рэгіёнах не адно традыцыйнае, але і эксперыментальнае мастацтва.
Куды сышло дзяцінства?
Дзеці сёння рана сталеюць, яны больш “прасунутыя”, чым старэйшыя пакаленні ў іх узросце. Ніхто не здзіўляецца такой акселерацыі — мы ўжо ўспрымаем яе як дадзенасць, як новую сістэму каардынат. Але, можа, мы самі пазбаўляем іх дзяцінства? Не толькі дадатковымі вучэбнымі нагрузкамі, ажно з трох гадоў, але і... надта дарослымі спектаклямі?
Фальклор і рэальнасць: што для абраных?
Мы зноў выправіліся ў дарогу. Нават лета не дачакаліся. Вельмі ўжо хацелася памяняць кабінетны тлум на прасёлкавы ветрык. У выніку першую спёку сустрэлі на Міншчыне, Гродзеншчыне, Брэстчыне. За дні нашага шостага аўтапрабегу наведалі ўстановы культуры (і не толькі іх) Мінскага, Карэліцкага, Баранавіцкага, Слонімскага, Зэльвенскага, Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў. Пабачылі, натуральна, шмат новага і ў пэўных сітуацыях — далёка не станоўчага. Але збольшага былі ўсе падставы для нашага далейшага прафесійнага навучання. А гэта значыць, сустрэлі шмат неабыякавых асоб з велізарным досведам творчай працы. Іх, па сутнасці, і шукалі. А пра досвед цяпер і пішам.
Царская брама на лазовых дубчыках
Царскія брамы з саломкі — гэта выключна беларускі твор мастацтва. Іх няма ні ў адной краіне свету. І каб не музейныя экспедыцыі, якія актыўна вяліся ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, магчыма, не было б ужо і ў нас. Навукоўцы, даследчыкі знайшлі ды зафіксавалі гэтыя ўнікальныя творы народнага мастацтва. Саломка — не надта трывалы матэрыял, і невядома, колькі яшчэ змогуць захоўвацца арыгіналы, таму вельмі слушна, што праводзіцца рэстаўрацыя і ствараюцца дакладныя копіі гэтых выдатных твораў народнага мастацтва. Такой складанай і адказнай працай займаецца народны майстар Беларусі, мастачка Ларыса Лось, якая адсвяткавала ўжо 80-годдзе. Яна і цяпер стварае складаныя па тэхніцы выканання царскія брамы, вяртаючы іх з нябыту, рэстаўруе, аднаўляе сапраўдныя шэдэўры беларускага саломкапляцення.
Вёскі без брэнда не бывае
Раён пры абласным цэнтры мае сваю спецыфіку. Ён як быццам знаходзіцца ў ценю вялікага горада і на яго фоне — не надта заўважны… Але гэтае ўражанне, як правіла, памылковае. Прынамсі, Гродзенскі раён імкнецца мець зусім іншы імідж: яркі, незабыўны, свой.
Сцэна паказала...
Гэтак ужо супала, што джаз-фестываль у літоўскім Бірштанасе і дзіцячы “Jazz-time” ў Салігорску праходзяць увесну па цотных гадах. Развагамі пра фэст у Бірштанасе я ўжо дзяліўся на старонках “К”. Надышла чарга Салігорска, дзе ў маі адбыўся традыцыйна трохдзённы — і пяты па ліку — Дзіцячы фестываль джазавай і эстраднай музыкі.
Што прынесла не першая “...Ластаўка”?
9 — 12 мая прайшоў Другі Адкрыты конкурс імя Станіслава Манюшкі “Убельская ластаўка”, на які з’ехаліся 32 вакалісты з пяці краін, у тым ліку з Кітая, Расіі, Украіны, Чэхіі. Праслухоўванні трох тураў ладзіліся ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры, які выступіў ініцыятарам і арганізатарам творчага спаборніцтва. Заключны канцэрт, паводле даўняй традыцыі, адбыўся ў Чэрвені — непадалёк ад мястэчка Убель, дзе нарадзіўся слынны оперны класік, чыё імя носіць конкурс. Да выступленняў пераможцаў на чале з Дзіянай Нурмухамедавай з Башкартастана дадалася опера С.Манюшкі “Слова гонару”, год таму пастаўленая Камерным музычным тэатрам “Галерэя” пры Палацы культуры прафсаюзаў Беларусі.
On i off абаяльнага Абломава
Афіша Абласнога драматычнага тэатра папоўнілася спектаклем “Аблом off” па п’есе расійскага драматурга і рэжысёра Міхаіла Угарава. Спектакль паставіў артыст тэатра Андрыян Барткевіч. Ён жа выступіў і ў якасці мастака-пастаноўшчыка. Імя сучаснага пісьменніка (не Ганчарова ж, вядома!), перш за ўсё, звязваецца з такім кірункам у драматургіі, які пазначаецца тэрмінам “новая драма”. Да яго можна аднесці і тэксты п’ес шэрагу сучасных беларускіх аўтараў, што, як вядома, больш запатрабаваны ў расійскіх тэатрах, чым у айчынных. Геаграфія драматургаў — розная, а вось тэндэнцыя — агульная.
Змайстравалі “Шынель”
У Гродзенскім абласным драматычным тэатры 15 мая адбылася прэм’ера спектакля “Шынель” польскага рэжысёра Пятра Дамброўскага па п’есе польскага паэта Юліяна Тувіма. Гродзенскім тэатралам прозвішча Дамброўскага знаёмае хаця б таму, што цягам дванаццаці гадоў рэжысёр працаваў “па суседстве” — у Беластоцкім тэатры драмы імя Венгеркі, прычым два гады яго ўзначальваў. Адразу пасля вучобы будучы майстар стаў сузаснавальнікам Тэатра імя Станіслава Ігнацыя Віткевіча ў Закапанэ і працаваў там сямнаццаць гадоў. Цяпер у яго свой тэатр — “Камедыяльня”, дзе іграюць акцёры ўсё таго ж беластоцкага тэатра сумесна з запрошанымі варшаўскімі. Калектыў не мае свайго будынка, але шмат ездзіць па Польшчы.
Калі ноч — не час для сну
Праграма сёлетняга Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, фінальныя мерапрыемствы якога адбудуцца ў Гродне, адметны цікавымі начнымі дзействамі. Так, тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў па вуліцах горада распачнецца 6 чэрвеня а 21-й. Канцэрт артыстаў — прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей “Зорны вечар у Гродне” завершыцца апоўначы. А шоу-праграма з удзелам зорак будзе доўжыцца ці не ўсю ноч.
Як паўплываў Чэмпіянат свету па хакеі-2014 на культурнае жыццё краіны?
Перш, чым грунтоўна прааналізаваць на старонках газеты вынікі Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску праз прызму культурных падзей і культурнай актыўнасці, “К” вырашыла правесці невялікае даследаванне, паспрабаваўшы атрымаць адказы на тыя пытанні, якія ўзніклі ў час і пасля закрыцця міжнароднага форуму.
Выстаўка — на вачах
Конкурс “Зноў памяці звоняць званы: чытаем верш па-беларуску” на лепшага чытальніка паэтычнага твора грамадзянска-патрыятычнага гучання прайшоў сярод чытачоў бібліятэк Бярозаўскай ЦБС. Сямнаццаць канкурсантаў рознага ўзросту прыехалі са сваімі бібліятэкарамі ў Бярозу, дзе ў чытальнай зале Цэнтральнай раённай бібліятэкі іх чакалі святочная атмасфера, прыхільнае журы, мясцовае тэлебачанне, музычная праграма выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў.
Трэнінг па лакальных версіях
Выйшла ў свет брашура “Фальклор Прыпяцкага запаведніка”. Работнікі Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці сумесна з аддзелам культуры Жыткавіцкага райвыканкама і Жыткавіцкім цэнтрам фальклору даследавалі вёскі Азяраны, Перароў, Перароўскі Млынок, Хваенск, Хлупін Жыткавіцкага раёна для выпрацоўкі найбольш верагоднай версіі бытавання каляндарна-земляробчых і сямейна-бытавых святаў ды абрадаў, фальклорных твораў.
Агінскі з Опернай вуліцы
На новым будынку Слонімскага драматычнага тэатра адкрылі мемарыяльную шыльду, прысвечаную Міхалу Казіміру Агінскаму (1728 — 1800) — гетману Вялікага Княства Літоўскага, мецэнату, кампазітару, заснавальніку традыцый тэатральнага мастацтва ў Слоніме. Аўтар яе — слонімскі скульптар Леанід Богдан.
Доказы Ялфімава
7 чэрвеня ў Мінску выступіць расійскi гурт “Эпідэмія”, якi прадставіць публіцы, у тым ліку, і свой апошні матэрыял — рок-оперу “Скарб Эніі”. Прагучыць яна фрагментарна і ў канцэртнай версii, а “фішкай” вечара стане тое, што ў ім возьме ўдзел Пётр ЯЛФІМАЎ — той айчынны выканаўца, які валодае, на мой сціплы погляд (калі не браць у разлік оперу, хаця...), лепшым сярод калег-мужчын у краіне голасам. Справа ў тым, што артыст задзейнічаны ў маштабнай рабоце калектыву, куды трапіў, нягледзячы на пярэчанні фанатаў “Эпідэміі”, дрэнна знаёмых з разнапланавай творчасцю Пятра, якія здзіўляліся: маўляў, як гэта так — рок і поп-спявак?!..
“Бывайце здаровы!..”, або Жыццё, пражытае па законах песні
Паэт-песеннік Адам Русак з'явіўся на свет у вёсцы Пясочнае, што на Капыльшчыне. Мы прапаноўваем шаноўным чытачам працяг успамінаў дачкі паэта — Людмілы РУСАК. Успаміны пра бацьку, ягоных сяброў і паплечнікаў, пра няпросты век і “кухню” творцы… Таксама друкуем і ліставанне да Адама Русака, якое звязвала беларускага паэта з гэткімі ж выбітнымі творцамі, што праславілі колішні Савецкі Саюз ва ўсім свеце.
“Дзень сурка” для беларускага авангарда
Гістарычная частка маштабнага выставачнага праекта “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” мае даволі правакацыйную назву: “Сто гадоў беларускага авангарду”. Натуральна, мастацтвазнаўцы адразу пачалі скрупулёзна чапляцца да словаў — балазе, у дадзеным выпадку гэта не надта складана. Аднак вобразная назва і не прэтэндуе на факталагічную і тэрміналагічную дакладнасць. Яна выразна перадае галоўны пасыл: насуперак агульнаму меркаванню, беларуская культурная прастора не была абдзеленая тымі з’явамі, якія шмат у чым вызначалі сусветнае мастацтва ХХ стагоддзя. Першыя 80 гадоў “белавангарда” змясціліся ў малой зале і калідоры Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Вялікая зала прысвечана той андэрграунднай плыні, што прабілася на паверхню ўжо за час апошняй “змены эпох”. Такая дыспрапорцыя вытлумачальная. Шагал ды іншыя “вернутыя імёны” акурат сінхронна выстаўляюцца ў іншым музеі — у якасці бясспрэчных шэдэўраў мастацтва Беларусі. А вось маштабнае асэнсаванне набыткаў колішніх “нефармалаў” толькі пачалося, і выстаўка, без сумневу, стане важнай вяхой у гэтым працэсе. Пра саму з’яву ды яе “легітымізацыю” ў культурнай прасторы мы гутарым у фармаце «круглага стала» з куратарамі выстаўкі “Сто гадоў беларускага авангарду”: загадчыкам аддзела сучаснага выяўленчага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Вольгай АРХІПАВАЙ і загадчыкам аддзела выставак Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Вольгай РЫБЧЫНСКАЙ. Удзел у “круглым стале” ўзяў і “непасрэдны сведка падзей” — мастак Алесь РОДЗІН.
Дзесяць на пяці
На Краснапольшчыне 23 — 25 мая адбыўся IV Міжрэгіянальны фестываль-свята аматарскіх тэатраў “Тэатральныя вечарыны-2014”. На пяці пляцоўках райцэнтра паказалі свае спектаклі дзесяць калектываў. Сярод прадстаўленых труп — народны тэатр “На доўгім бродзе”, эксперыментальны тэатр “Галава-Нага”, тэатр ценяў “TEDJAS”, тэатр лялек “Дом сонца” (усе — з Мінска), узорныя тэатры гульні і юных вядучых “Бім-бом” і “Рэха” (абодва — Магілёў). Паказвалі свае пастаноўкі таксама тэатр узаемадзеяння “Мустаж”, тэатр танца “Адлюстраванне”, тэатр агню “Атэш” і, вядома, народны тэатр Краснапольскага РЦК.
Знайсці б спонсара для пераезду...
Калі манументальнае пано Віктара Хацкевіча “Балада пра Бацькаўшчыну”, якое сёння знаходзіцца ў інтэр’еры сталічнага аўтавакзала “Маскоўскі”, нарэшце знойдзе новы прытулак, гісторыя ягонага перамяшчэння відавочна надасць твору ў вачах гледачоў дадатковай цікавасці. Мы ўжо паведамлялі, што пасля ліста спадара Хацкевіча да кіраўніцтва города з просьбай паспрыяць захаванню работы ў сувязі з запланаваным дэмантажом будынка аўтавакзала, займацца лёсам пано было даручана адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы. Разглядаліся варыянты перадачы пано аднаму са сталічных музеяў альбо іншай установе культуры. Думаў аўтар і пра тое, што твор можа змяніць сталічную прапіску ды з’ехаць у абласны ці раённы цэнтр, дзе для яго знойдзецца годны інтэр’ер.
"А калі не спяваць аб Радзіме, дык навошта наогул спяваць?.."
Учора памёр Генадзь Бураўкін. Паэт, чыё слова багатае той тонкасцю, далікатнай мілагучнасцю, што ёсць само каханне, сама Любоў. А яшчэ Бураўкін — той паэт, з песнямі на словы якога мы расцём, сталеем, мудрэем... Прачытаўшы (урэшце, мы ўпэўнены, што — перачытаўшы) тут вершы Генадзя Мікалаевіча, некаторыя з якіх сталі любімымі песнямі, задумайцеся на хвілінку: дык ці настолькі мы сапраўды абыякавыя да свайго, роднага, крэўнага, як тое стэрэатыпна павялося, калі ёсць такія словы і такое Слова, такая музыка і песня, што нас яднаюць — "ад калыханкі да галашэння", як пра тое пісаў Рыгор Барадулін, што пакінуў нас на самым пачатку вясны. І вось пры самым канцы мая — яшчэ адна непапраўная страта. Развітваючыя, памятаем. І дзякуем, Генадзь Мікалаевіч.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»