Як перабрацца з адной пляцоўкі на іншую, паспець паглядзець галоўныя карціны асноўных конкурсаў, дазнацца, што адбываецца ў конкурсах маладога дакументальнага кіно, “Лістападзіка”, зазірнуць на пэўны майстар-клас... Убачыць Кіру Муратаву — і ўзрадавацца, пазнаёміцца з Клэр Дэні — і зачаравацца, дазнацца больш пра кіно Брыйанты Мяндосы — і захапіцца… Словам, “Лістапад” — гэта лавіна эмоцый, інфармацыі і досведу, і прааналізаваць яго ў некалькіх артыкулах — справа зусім не лёгкая. Але мы ўсё ж паспрабуем…
Пачатак — у наступным нумары з беларускіх акцэнтаў “Лістапада-2013”.
На здымку: кадр з фільма "Іда" ("Золата "Лістапада", "Серабро "Лістапада").
Фота з іншых фільмаў-прызёраў - у папяровай версіі газеты "Культура".