Музей Радзімазнаўства вярнуўся на радзіму

№ 31 (1105) 03.08.2013 - 09.08.2013 г

Днямі ў Музей радзімазнаўства Лявонпаля вярнуліся экспанаты, якія былі забраны ўвесну, пасля крадзяжу ва ўстанове (праблему гэтую газета ўзняла ў № 25). Супрацоўнікі Мёрскага раённага музея адчысцілі, адмылі іх. Вярнулася ўсё, што было вывезена (паводле спісу — 307 адзінак), нічога не трапіла ў іншыя ўстановы. Прывезлі прадметы супрацоўнікі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі разам з раённымі музейшчыкамі. Цяпер у загадчыка мясцовага Цэнтра вольнага часу Таццяны Кліманскай з актывістамі — пара размяшчэння рэчаў у экспазіцыі. А ў хуткім часе ўстанову наведае і яе стваральнік — пісьменнік Сяргей Панізьнік, каб пракансультаваць па гэтым пытанні.

На жаль, інфармацыі пра лёс скрадзеных экспанатаў не прыбавілася. Затое мясцовы дачнік Арсен Бандарэнка спачатку ініцыяываў і згуртаваў іншых дачнікаў на ўстаноўку новых металічных дзвярэй талакой. А яшчэ ён не так даўно ў адным з лявонпальскіх напаўразбураных дамоў знайшоў шыльду часоў фашысцкай акупацыі з назвай вуліцы Школьнай...

/i/content/pi/cult/438/9122/4-5.jpeg

/i/content/pi/cult/438/9122/4-2.jpeg

/i/content/pi/cult/438/9122/4-3.jpeg

/i/content/pi/cult/438/9122/4-4.jpeg

Фота Уладзіміра ПУЧЫНСКАГА