Характар Прыпяці

№ 36 (956) 04.09.2010 - 10.09.2010 г

У багатых сховішчах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь ёсць асобная калекцыя, прысвечаная фотамастацтву нашага краю. Рыхтуючы нумар, прысвечаны Хойніччыне, а калі шырэй — Палессю і палешукам, “Культура” пры дапамозе загадчыка аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц НГМ Надзеі Саўчанка падрыхтавала падборку здымкаў, якія праз тыпажы і краявіды выяўляюць загадкавы і непаўторны “характар палескага краю”.

/i/content/pi/cult/285/4592/pic_7.jpgНа старых фатаграфіях - прырода /i/content/pi/cult/285/4592/pic_8.jpgПалесся і, натуральна, яе каларытныя насельнікі з Петрыкава, Пінска, Хойнікаў... Здымкі датуюцца канцом ХІХ ст. (да прыкладу, фота відаў Прыпяці зроблены ў 1876 г.) - 30-мі гадамі ХХ ст. Сярод аўтараў прадстаўленых работ - як знаны Ісак Сербаў, што знаходзіўся ў экспедыцыі па Палессі ў 1912 г., так і невядомыя нам фатографы. Адзначым таксама, што, у прыватнасці, здымкі прыпяцкіх краявідаў зроблены "тэхнікам" Г.Сабкевічам з апісной партыі Міністэрства шляхоў паведамлення Санкт-Пецярбурга: яе работнікі даследавалі ў свой час галоўную водную артэрыю Палесся...

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"