На старых фатаграфіях - прырода
Палесся і, натуральна, яе каларытныя насельнікі з Петрыкава, Пінска, Хойнікаў... Здымкі датуюцца канцом ХІХ ст. (да прыкладу, фота відаў Прыпяці зроблены ў 1876 г.) - 30-мі гадамі ХХ ст. Сярод аўтараў прадстаўленых работ - як знаны Ісак Сербаў, што знаходзіўся ў экспедыцыі па Палессі ў 1912 г., так і невядомыя нам фатографы. Адзначым таксама, што, у прыватнасці, здымкі прыпяцкіх краявідаў зроблены "тэхнікам" Г.Сабкевічам з апісной партыі Міністэрства шляхоў паведамлення Санкт-Пецярбурга: яе работнікі даследавалі ў свой час галоўную водную артэрыю Палесся...