“Наш Ша­гал” у Эсто­ніі

№ 28 (1571) 09.07.2022 - 15.07.2022 г

У эстонскім горадзе Нарва ўжо 22 гады актыўна працуе беларускае нацыянальна-культурнае таварыства “Сябры”, асноўным напрамкам дзейнасці якога з’яўляецца аб’яднанне беларусаў Эстоніі і папулярызацыя беларускай культуры сярод жыхароў горада. Днямі тут, у Нарве, зладзілі культурны праект, прысвечаны чарговаму юбілею з дня нараджэння Марка Шагала.

Яшчэ на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да акты­віс­тка “Сяб­роў” Тац­ця­на Ма­ка­ран­ка за­ду­ма­ла пра­ект “Наш Ша­гал”, які ад­ра­зу ж атры­маў пад­трым­ку Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Эсто­ніі. На­зва­ны пра­ект пры­све­ча­ны зна­ка­мі­та­му ўра­джэн­цу Бе­ла­ру­сі, сус­вет­на вя­до­ма­му мас­та­ку Мар­ку Ша­га­лу, яко­му сё­ле­та 7 лі­пе­ня споў­ні­лася 135 га­доў з дня на­ра­джэн­ня.

— Зра­зу­ме­ла, што род­ны Ві­цебск за­ўсё­ды быў той кры­ні­цай, з якой Марк Ша­гал доў­гія га­ды чэр­паў на­тхнен­не і сі­лы, — ка­жа стар­шы­ня пра­ўлен­ня бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на-ку­ль­тур­на­га та­ва­рыс­тва “Сяб­ры” Люд­мі­ла Аннус. — Ад­нак зна­ка­мі­ты мас­так у 1908—1910 га­дах спы­няў­ся і жыў у На­рве, пра што свед­чаць на­пі­са­ныя ім у гэ­ты пе­ры­яд кар­ці­ны. На мес­цы, дзе зна­хо­дзіў­ся дом, у якім пра­жы­ваў Марк Ша­гал (на жаль, ця­пер ад гэ­та­га до­ма за­ха­ва­ла­ся то­ль­кі час­тка пад­мур­ка), сён­ня ўста­ля­ва­ны па­мят­ны ка­мень.

Для рэ­алі­за­цыі пра­екта ўжо са сту­дзе­ня 2022 го­да быў аб’яўле­ны між­на­род­ны кон­курс дзі­ця­чых ма­люн­каў у сты­лі Ша­га­ла “Я жыц­цё пра­вёў у прад­чу­ван­ні цу­ду…”, а так­са­ма анлайн-кон­курс чы­та­ль­ні­каў вер­шаў Ша­га­ла “Ці па­мя­та­еш ты мя­не, мой го­рад…”. Бо ма­ла хто ве­дае, але Марк Ша­гал быў не то­ль­кі вя­лі­кім мас­та­ком, але і з дзя­цін­ства за­хап­ляў­ся па­эзі­яй ды пі­саў вер­шы.

Вар­та так­са­ма адзна­чыць, што пад­час пра­екта “Наш Ша­гал” ла­дзі­лі­ся май­стар-кла­сы, на якіх ка­ля ста ахвот­ных змаг­лі пра­явіць ся­бе і ства­рыць улас­ны твор па ма­ты­вах кар­цін вя­лі­ка­га май­стра. А 28 мая ў інтэр­нэ­це, на плат­фор­ме Zoom, бы­ла пра­ве­дзе­на між­на­род­ная анлайн-кан­фе­рэн­цыя, у якой пры­ня­лі ўдзел мас­тац­тваз­наў­цы Ві­цеб­ска­га му­зея Мар­ка Ша­га­ла, му­зея гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры па­сёл­ка Ма­ла­хоў­ка з Пад­мас­коў­я, пля­мен­ні­ца мас­та­ка Іры­на Мар­ка­ва-Ша­гал, гос­ці з Ізра­іля, Рас­іі, Лат­віі, Мал­до­вы ды іншых кра­ін.

— А ў сам дзень на­ра­джэн­ня май­стра, 7 лі­пе­ня, аб 11-й га­дзі­не ў На­рваў­скай га­рад­ской біб­лі­ятэ­цы ад­кры­ла­ся Між­на­род­ная вы­ста­ва дзі­ця­чых ма­люн­каў “Я жыц­цё пра­вёў у прад­чу­ван­ні цу­ду…”, — рас­ка­заў “К” член пра­ўлен­ня бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на-ку­ль­тур­на­га та­ва­рыс­тва “Сяб­ры” Вік­тар Бай­ка­чоў. — А кры­ху па­зней, а 13-й га­дзі­не, ка­ля па­мят­на­га ка­ме­ня Мар­ку Ша­га­лу пра­йшло ўра­чыс­тае ме­рап­ры­емства, пры­све­ча­нае юбі­лею вя­лі­ка­га мас­та­ка.

Да­дам, што пра­вя­дзен­не пра­екта пад­тры­ма­лі Па­со­льс­тва Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у Эстон­скай Рэ­спуб­лі­цы, Апа­рат Упаў­на­ва­жа­на­га па спра­вах рэ­лі­гій і на­цы­яна­ль­нас­цей Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, Рэ­спуб­лі­кан­скі цэнтр на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур, а так­са­ма Фонд інтэг­ра­цыі Эсто­ніі, Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Эсто­ніі і ўла­ды го­ра­да На­рва.

Аўтар: Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"