Гар­мо­нік па­праў­дзе збі­рае сяб­роў!

№ 22 (1565) 28.05.2022 - 03.06.2022 г

20 мая адбыўся Першы адкрыты музычны форум гарманістаў Беларусі “Гармонік збірае сяброў”, зладжаны Беларускім фондам культуры сумесна з Палацам культуры Мінскага трактарнага завода.

Падчас гала-канцэрта. Фота Таццяны Матусевіч

Свя­та ад­чу­ва­ла­ся ўжо на пад­ыхо­дзе да бу­дын­ка ПК МТЗ, дзе мож­на бы­ло за­ўва­жыць му­зы­каў у на­род­ных стро­ях з гар­мо­ні­ка­мі ў ру­ках. У фае пе­рад па­чат­кам за­ключ­на­га га­ла-кан­цэр­та так­са­ма гра­лі гар­ма­ніс­ты, тан­чы­лі гле­да­чы. Дый ця­гам са­мо­га кан­цэр­та, дзе вы­сту­пі­лі пе­ра­мож­цы кон­кур­су, чар­гу­ючы­ся з гас­ця­мі (а ся­род за­про­ша­ных быў на­ват ула­да­ль­нік Куб­ка све­ту, лаў­рэ­ат без­лі­чы між­на­род­ных кон­кур­саў, са­ліст на­шай фі­лар­мо­ніі Ула­дзіс­лаў Плі­гаў­ка), пан­ава­ла са­мая ра­дас­ная і ня­зму­ша­ная атмас­фе­ра. На­строй за­да­ва­ла му­зы­ка — пе­ра­важ­на вір­ту­озныя тан­ца­ва­ль­ныя най­гры­шы. Пуб­лі­ка пад­трым­лі­ва­ла гар­ма­ніс­таў, пляс­ка­ючы ў такт, а дзе­ці ўво­гу­ле вы­скок­ва­лі ў пра­ход парт­эра і тан­чы­лі. Імпэ­ту да­да­ва­ла і тое, што бо­ль­шасць пе­ра­мож­цаў вя­ду­чыя за­клі­ка­лі на сцэ­ну ад­ра­зу па двое. Гра­лі яны, вя­до­ма, па­асоб­ку, але атрым­лі­ва­ла­ся што­сь­ці на­кшталт да­дат­ко­вых бат­лаў, маў­ляў, зноў­ку — хто ка­го “пе­ра­йграе”?

— Му­зыч­ны сход гар­ма­ніс­таў мы ла­дзім ужо ця­гам 17 га­доў, — рас­па­вёў у за­ку­ліс­сі ды­рэк­тар Па­ла­ца ку­ль­ту­ры МТЗ Ула­дзі­мір Кі­ру­та. — Ме­на­ві­та ў маі, бо звы­чай­на пры­мяр­коў­ва­ем да Дня Пе­ра­мо­гі. У ра­ней­шыя ча­сы, да па­чат­ку пан­дэ­міі, “сяб­роў гар­мо­ні­ка” збі­ра­ла­ся ку­ды бо­льш, шмат гар­ма­ніс­таў пры­язджа­ла з Рас­іі, Укра­іны. Сё­ле­та быў то­ль­кі адзін рас­ійскі ўдзе­ль­нік, але гра­лі ўсе бо­льш вір­ту­озна. Бо на ба­зе свя­та пра­йшоў Пер­шы ад­кры­ты фо­рум, быў зла­джа­ны кон­курс, за­сна­ва­на Аса­цы­яцыя гар­ма­ніс­таў. Гэ­та ства­рае доб­рую гле­бу, каб тра­ды­цыі раз­ві­ва­лі­ся і над­алей.

— Ідэя та­ко­га фо­ру­му і ства­рэн­ня Аса­цы­яцыі гар­ма­ніс­таў вы­спя­ва­ла да­ўно, — адзна­чыў стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га фон­ду ку­ль­ту­ры Та­дэ­вуш Стру­жэц­кі. — У пра­фе­сій­ных ба­яніс­таў і акар­дэ­аніс­таў ёсць Бе­ла­рус­кі са­юз му­зыч­ных дзея­чаў. А нам бы­ло важ­на ства­рыць су­пол­ку му­зы­каў-ама­та­раў. Іх у кра­іне ве­ль­мі мно­га, пры­чым ва ўсіх рэ­гі­ёнах. У ка­го­сь­ці за пля­чы­ма — на­ву­чан­не ў му­зыч­най шко­ле ці на­ват ва ўста­но­вах ся­рэд­няй ад­ука­цыі па кла­се ба­яна, але мно­га і са­ма­ву­каў, асаб­лі­ва ся­род ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня. Ёсць і май­стры па вы­ра­бе гар­мо­ні­каў — пра­ўда, ра­ней іх бы­ло бо­льш. І на­ша за­да­ча — не даць згас­нуць доб­рым тра­ды­цы­ям, за­ахво­ціць не то­ль­кі ста­лых май­строў, але і мо­ладзь. Бо ад­чу­ван­не та­го, што ў ця­бе ёсць па­плеч­ні­кі, дае но­выя сі­лы. Та­му мы імкну­лі­ся гар­ма­ніс­таў з’яднаць, за­ці­ка­віць кон­кур­сам, май­стар-кла­са­мі, сус­трэ­чай з вы­біт­ны­мі пра­фе­сі­яна­ла­мі, здо­ль­ны­мі даць па­ра­ды, падзя­ліц­ца сак­рэ­та­мі май­стэр­ства. Мы за­га­дзя раз­асла­лі інфар­ма­цыю па аб­лас­цях, каб у гар­ма­ніс­таў бы­ла маг­чы­масць пад­рых­та­вац­ца да спа­бор­ніц­тва. Але не­ка­то­рыя за­яві­лі пра сваё жа­дан­не ўдзе­ль­ні­чаць у кон­кур­се то­ль­кі па пры­ездзе ў Мінск — і мы ні­ко­му не ад­мо­ві­лі. Сё­ле­та ўсё гэ­та — арга­ні­за­цый­ны сход па ства­рэн­ні Аса­цы­яцыі гар­ма­ніс­таў, кон­кур­сныя вы­ступ­лен­ні, якія саб­ра­лі ка­ля 30-ці ўдзе­ль­ні­каў, май­стар-кла­сы і га­ла-кан­цэрт пе­ра­мож­цаў — змяс­ці­ла­ся ў адзін дзень. Але над­алей, як пла­ну­ем, та­кі фо­рум па­ві­нен ахоп­лі­ваць два дні і ла­дзіц­ца аб­авяз­ко­ва што­год.

Гарманістка Алена Марчук. Фота Таццяны Матусевіч

Ся­род пе­ра­мож­цаў ака­за­ла­ся і ўсмеш­лі­вая Але­на Мар­чук з вёс­кі Стры­га­ва, што на Коб­рын­шчы­не (да­рэ­чы, гэ­ты рэ­гі­ён дэ­ле­га­ваў на свя­та ад­ра­зу не­ка­ль­кі вы­біт­ных гар­ма­ніс­таў). Яна вы­сту­па­ла і со­ль­на, у су­пра­ва­джэн­ні ба­ра­ба­на ды буб­на, і ў скла­дзе ансам­бля “Коб­рын­скі гар­мо­нік”. Ды не то­ль­кі гра­ла, а яшчэ і спя­ва­ла — вя­сё­лыя, за­дзі­рыс­тыя пры­пеў­кі.

— Мы жы­лі ў вёс­цы Ма­лы­шы, — рас­ка­за­ла Але­на Мі­ка­ла­еўна, — і гар­мо­нік пры­вёз дзя­дзь­ка з Пі­це­ра (та­ды гэ­та быў Ле­нін­град). Куп­ляў сва­ім дзе­цям, але ў го­ра­дзе іншых за­баў ха­пае. Пер­шым уз­яў мой брат, ста­рэй­шы на год, але ж і мне ці­ка­ва: ня­ўжо не зма­гу? Так і па­йшло. Шко­лы му­зыч­най у нас не бы­ло, і каб па­сту­піць у му­зыч­нае ву­чы­ліш­ча, скон­чы­ла 10-ме­ся­ца­выя кур­сы, за­сво­іла му­зыч­ную гра­ма­ту. У ву­чэ­ль­ні быў вы­дат­ны пед­агог — Ана­толь Са­лаў­ёў, ён і “пры­стро­іў” мя­не з гар­мо­ні­ка на ба­ян. 20 га­доў пра­ца­ва­ла ды­рэк­та­рам Стры­гаў­ска­га До­ма ку­ль­ту­ры, там у мя­не быў свой ансамбль “Стры­гаў­скія ве­ся­луш­кі”, ця­пер ён на­зы­ва­ецца на­род­ны ансамбль “Ясні­ца”. Але ж ця­гаць на са­бе гэ­тыя 20 кг, ста­яць увесь кан­цэрт, граць ды яшчэ і спя­ваць — як я сто­ль­кі га­доў вы­трым­лі­ва­ла? Та­му ця­пер вось — “Коб­рын­скі гар­мо­нік”. Хлоп­цы пры­еха­лі да нас у клуб вы­сту­паць, я па­гля­дзе­ла — трэ­ба зга­даць: гар­мо­нік да­ўно не тры­ма­ла. На тым жа ме­рап­ры­емстве ўзя­ла ў ру­кі — і па­ль­цы са­мі за­йгра­лі. У на­шым ка­лек­ты­ве — усе ку­льт­ра­бот­ні­кі, з роз­ных да­моў ку­ль­ту­ры. Адзін уво­гу­ле пры­язджае з Бя­ро­зы: та­кі апан­та­ны, што па­сля пра­цы ці ў вы­ход­ныя са­дзіц­ца ў ма­шы­ну і едзе да нас, а гэ­та ж не бліз­кі свет.

“Бе­ла­рус­кая ста­рон­ка сла­віц­ца аб­ру­са­мі”, — па-за­ліх­вац­ку спя­ва­ла­ся са сцэ­ны. І да гэ­та­га так ха­це­ла­ся да­даць што­сь­ці на­кшталт: “Гар­ма­ніс­та­мі так­са­ма — бру­не­та­мі і ру­сы­мі”.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"