На па­лат­не, што вы­тка­ла ма­ці

№ 18 (1561) 30.04.2022 - 06.05.2022 г

“Калі робіш персанальную выставу — гэта як споведзь. Я адкрываюся перад вамі”, — так вілейскі мастак Эдуард Мацюшонак пачаў сваё выступленне падчас адкрыцця выставы “Адна зямля” ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі. І тут жа прапанаваў прысутным парадніцца... Маэстра прэзентаваў 20 работ — высокапрафесійных, глыбокіх па змесце. Падрабязна расказаў пра свае перажыванні падчас іх стварэння.

/i/content/pi/cult/902/19008/mat.jpg

Кар­ці­ны Эду­арда Ма­цю­шон­ка — гэ­та ода ба­ць­кам, род­най зям­лі, гіс­то­рыі, ку­ль­ту­ры. Для ра­бо­ты “Каў­чэг” Эду­ард Ула­дзі­мі­ра­віч вы­ка­рыс­таў па­лат­но, якое вы­тка­ла яго ма­ці, дош­кі для пад­рам­ні­ка зра­біў са ста­ль­ні­цы, за якой ся­дзе­лі яго про­дкі. У ра­му кар­ці­ны “Ба­ць­коў­скія са­ды” ўма­ца­ваў дош­чач­ку, на якой адзна­ча­лі рост дзя­цей. Як па­тлу­ма­чыў мас­так, гэ­та лі­ней­ка, па якой ішоў яго род.

На экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны і ра­бо­ты-рэ­кан­струк­цыі. Па ста­рых фо­та­здым­ках, архіў­ных да­ку­мен­тах, апо­ве­дах свед­каў мас­так ад­ра­джае бы­лую архі­тэк­ту­ру Бе­ла­ру­сі, гіс­та­рыч­ныя падзеі. На па­лот­нах ёсць і вя­до­мыя гіс­та­рыч­ныя асо­бы — Эмі­лія Пля­тэр, Іа­хім Лі­та­вор Храп­то­віч, Мі­хал Кле­афас Агін­скі.

А РУ­КА РО­БІЦЬ

Для Эду­арда Ула­дзі­мі­ра­ві­ча кам­па­зі­цыя — твор мас­тац­тва. На вы­ста­ве аўтар прад­ста­віў 20 кам­па­зі­цый. Але ж не мо­жа твор­ца ўвесь час ства­раць то­ль­кі шэ­дэў­ры. І гэ­ту дум­ку па­цвяр­джае сам мас­так: “У ма­ім за­плеч­ні­ку ёсць пра­цы, ство­ра­ныя на эмо­цы­ях. Ка­лі пры­язджаю на Глы­боч­чы­ну, мне пад­аба­ецца, да­пус­цім, стан над­вор’я, — я пі­шу. Ма­гу на­пі­саць эцюд за 2-3 дні, а мо­жа, і за адзін се­анс. Для мя­не гэ­та па­трэб­на для ачыш­чэн­ня па­літ­ры і для ад­пра­цоў­кі не­йкіх тэх­нік. Каб быць тэх­ніч­на пад­ка­ва­ным, трэ­ба вы­язджаць на пле­нэ­ры, ра­біць шту­дыі, да­во­дзіць сваё май­стэр­ства да та­го, што га­ла­ва ад­чу­вае, сэр­ца ка­жа, а ру­ка ро­біць”.

У скар­бон­цы на­ша­га ге­роя — ка­ля со­тні кам­па­зі­цый. За­хоў­ва­юцца яны ў май­стэр­ні мас­та­ка, у му­зе­ях у Глы­бо­кім, Ві­лей­цы, Па­ста­вах, Пет­ра­паў­лаў­ску-Кам­чац­кім і Гу­тэр­слоў (Гер­ма­нія), а най­бо­льш — у пры­ват­ных ка­лек­цы­ях, у тым лі­ку і за мя­жой. Вы­пад­ко­вых лю­дзей ся­род ула­да­ль­ні­каў ра­бот ня­ма.

“ГО­РАД — ГЭ­ТА НЕ МАЁ”

Мно­гія лі­чаць, што ў пра­він­цыі лю­дзі ма­юць на­шмат менш маг­чы­мас­цей для са­ма­рэ­алі­за­цыі, чым у ста­лі­цы. Што не­ка­то­рым пра­він­цы­ялам са­мім не­ча­га не ха­пае, каб “да­цяг­нуц­ца” да вя­лі­ка­га го­ра­да. Мой суб­ясед­нік жы­ве бо­льш за трыц­цаць га­доў у Ві­лей­цы. Кож­ная яго пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва — гэ­та як “наш ад­каз Чэм­бер­ле­ну”, да­клад­ней, ве­ль­мі вар­ты ад­каз ста­лі­цы. І не то­ль­кі. Бо та­кія вы­ста­вы ў Эду­арда Ма­цю­шон­ка пра­хо­дзяць рэ­гу­ляр­на, па­чы­на­ючы з 1986 го­да, у тым лі­ку і за меж­амі Бе­ла­ру­сі.

Ста­лі­ца ні­ко­лі не бы­ла са­ма­мэ­тай мас­та­ка. “У свой час, ка­лі я за­кан­чваў пед­інсты­тут, мя­не на­стой­лі­ва па­кі­да­лі ў Ві­цеб­ску вы­кла­даць у ВНУ. Але я не па­га­дзіў­ся. Для мя­не на­ват Ві­лей­ка вя­лі­ка­ва­тая, — пры­зна­ецца май­стра. — У кож­на­га ча­ла­ве­ка ёсць мо­мант, ка­лі ён ад­чу­вае: зям­ля і ён — і не па­він­на быць ні­якай за­слон­кі. Ка­лі я ста­наў­лю­ся на­га­мі на зям­лю, ад­чу­ваю яе энер­гію. У гэ­ты час з’яўля­юся тым ча­ла­ве­кам, це­раз яко­га — кос­мас да зям­лі, а зям­ля да кос­ма­су.

Най­бо­льш люб­лю сваю ма­лую ра­дзі­му — Глы­боч­чы­ну, род­ную вёс­ку Мню­та. Мне там цу­доў­на. Я ма­гу ха­дзіць ба­са­нож, ку­пац­ца ў воз­еры ноч­чу — ка­лі ты плы­веш і ба­чыш, як зор­кі ад­люс­троў­ва­юцца ў ва­дзе, ты цал­кам — у кос­ма­се. Я па­ві­нен вы­язджаць у вёс­ку, каб атры­моў­ваць гэ­ту энер­ге­ты­ку”.

ВУ­ЧЫЦЬ НЕ МА­ЛЯ­ВАЦЬ, А ДА­ПА­МА­ГАЕ АД­ЧУЦЬ СЯ­БЕ

Мой су­раз­моў­ца ўпэў­не­ны: ка­лі ча­ла­век не ад­чу­вае ся­бе — ён не мас­так, у леп­шым вы­пад­ку — ра­мес­нік. Не па­ві­нен над ча­ла­ве­кам ста­яць іншы, хто бу­дзе га­ва­рыць: “Ты не так ма­лю­еш”. На­стаў­нік не той, хто шу­кае па­мыл­кі ў ма­ля­ван­ні, а той, хто да­па­ма­гае вы­явіць і раз­віць твор­чы па­тэн­цы­ял дзі­ця­ці. Інакш не вы­рас­це мас­так, мас­та­ком бу­дзе той, во­лю ка­го вы­кон­вае дзі­ця.

Эду­ард Ула­дзі­мі­ра­віч пра­цуе на­стаў­ні­кам вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва ў гім­на­зіі №1 “Ло­гас”. З 1984 го­да ў Ві­лей­цы ад­кры­ла­ся га­рад­ская сту­дыя вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, якой увесь час кі­руе Эду­ард Ма­цю­шо­нак. У 1999-м і ў гім­на­зіі па­ча­ла пра­ца­ваць сту­дыя вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва “Вя­сёл­ка”, якая на пра­ця­гу апош­ніх дзе­ся­ці га­доў з’яўля­ецца ўзор­най. Ёй кі­руе Эду­ард Ула­дзі­мі­ра­віч раз­ам з жон­кай Але­най Іва­наў­най. Ка­ля 150 вуч­няў май­го суб­ясед­ні­ка ста­лі мас­та­ка­мі, ды­зай­не­ра­мі, архі­тэк­та­ра­мі.

ПРА­ВА НА ПРА­СТО­РУ

“Муд­расць ма­ёй жон­кі — най­перш у тым, што яна ўспры­мае мя­не як мас­та­ка, у яко­га ёсць пра­ва на аса­біс­тую пра­сто­ру, дзе ён жы­ве сам, там бо­льш ні­ко­га не па­він­на быць. У гэ­тай пра­сто­ры ства­ра­ецца мас­тац­тва”, — ро­біць важ­ны акцэнт мой су­раз­моў­ца. Да­рэ­чы, сын мас­та­ка стаў архі­тэк­та­рам, а да­чка — ды­зай­не­рам. Та­кая вось твор­чая ся­мей­ная ды­нас­тыя.

“Кож­ны міг, як і Ду­ша, не­паў­тор­ны. Бе­ра­жы яго”. Гэ­тыя сло­вы ма­эстра — яго крэ­да. І гу­чаць яны як на­стаў­лен­не ці па­ра­да вуч­ням, як за­па­вет на­шчад­кам.

Га­лі­на АНТО­НА­ВА
Фота аўтара