Ваш­чан­ка — про­звіш­ча, якое аб­авяз­вае

№ 14 (1557) 02.04.2022 - 09.04.2022 г

Сё­ле­та свет­ла­гор­ская кар­цін­ная га­ле­рэя імя Гер­ма­на Пра­ніш­ні­ка­ва “Тра­ды­цыя” адзна­чае сваё трыц­ца­ці­год­дзе. Па­ўста­ла га­ле­рэя з гра­мад­скай іні­цы­яты­вы, з мясц­ова­га па­тры­ятыз­му, з усве­дам­лен­ня не­абы­яка­вы­мі свет­ла­гор­ца­мі тае дум­кі, што іх го­рад вар­ты та­ко­га ку­ль­тур­ніц­ка­га ася­род­ка. Кан­цэп­ту­аль­на “Тра­ды­цыя” за­ры­ента­ва­ная на па­пу­ля­ры­за­цыю рэ­аліз­му, што, да­рэ­чы, вы­ні­кае з са­мой на­звы га­ле­рэі.

/i/content/pi/cult/898/18970/vash1.jpg

Канстанцін Вашчанка, "Трыпціх сымбалі III"

У свет­ла­гор­скай га­ле­рэі ла­дзі­лі вы­ста­вы Гаў­ры­ла Ваш­чан­ка, Ле­анід Шча­мя­лёў, Ва­сіль Ша­ран­го­віч, Ула­дзі­мір Зін­ке­віч, Вік­тар Аль­шэў­скі, Ула­дзі­мір Са­віч і яшчэ шмат якія твор­цы. Ба­чы­лі свет­ла­гор­цы ў гэ­тых сце­нах і тво­ры за­меж­ных мас­та­коў.

Юбі­лей­ны для га­ле­рэі год бы­ло вы­ра­ша­на адзна­чыць шэ­ра­гам вы­стаў, пры­све­ча­ным на­шым твор­чым ды­нас­ты­ям. Рас­па­чаў­ся ж гэ­ты цыкл прэ­зен­та­цы­яй мас­тац­тва трох па­ка­лен­няў сям’і Ваш­чан­каў. І гэ­та не­вы­пад­ко­ва, бо імя Гаў­ры­лы Ха­ры­то­на­ві­ча, пес­ня­ра Па­лес­ся, ша­ну­ецца ў гэ­тым краі надзвы­чай­на. Мас­тац­тва як пра­фе­сію і лад жыц­ця аб­раў і яго­ны сын Кан­стан­цін. На пя­тым кур­се Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў ву­чыц­ца ўнуч­ка мэт­ра Анге­лі­на. Усе трое прад­стаў­ле­ны на вы­ста­ве, якая мае на­зву “Ваш­чан­кі. Эста­фе­та па­ка­лен­няў: Гаў­ры­ла — Кан­стан­цін — Анге­лі­на”.

Мне да­вя­ло­ся быць на вер­ні­са­жы. Па­ба­ча­нае — пад­ста­ва яшчэ раз на­га­даць, што ў Бе­ла­ру­сі ня­ма ку­ль­тур­ніц­кай пе­ры­фе­рыі. У сце­нах свет­ла­гор­скай га­ле­рэі ра­бо­ты твор­чай ды­нас­тыі Ваш­чан­каў гля­дзяц­ца так жа на­ту­ра­ль­на, як успры­ма­лі­ся б у “на­мо­ле­ных” па­ка­лен­ня­мі твор­цаў за­лах На­цы­яна­ль­на­га мас­тац­ка­га му­зея.

Працяг тэмы  у газеце "Культура" №14 за 2 красавіка.

 


Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"