12 пасланняў да Метэрлінка

№ 14 (1557) 02.04.2022 - 09.04.2022 г

Прэм’ера но­ва­га бе­ла­рус­ка­га тво­ра — за­ўжды падзея. У Кан­цэр­тнай за­ле Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі ўпер­шы­ню пра­гу­ча­ла 12-час­тка­вая сю­іта “Пе­ле­ас і Ме­лі­зан­да” Аляк­сан­дра Літ­ві­ноў­ска­га.

/i/content/pi/cult/898/18968/IMG_344355.jpg

Гэ­тую буй­ную парт­ыту­ру для струн­ных уз­яў у свой рэ­пер­ту­ар аркестр “Ме­та­мар­фо­за” на ча­ле з Па­ўлам Лю­ба­муд­ра­вым і прад­ста­віў у сва­ім кан­цэр­це “Viva му­зы­ка!”. Пла­ны ве­ча­ры­ны да­вя­ло­ся ска­рэк­та­ваць: за­яўле­ны зна­ка­мі­ты рас­ійскі арфіст Аляк­сандр Бал­да­чоў пры­ехаць не змог, пра што пуб­лі­ку за­га­дзя па­пя­рэ­дзі­лі. Але ма­са­вай ад­мо­вы ад на­бы­тых квіт­коў не на­зі­ра­ла­ся, бо гэ­ты ка­лек­тыў да­ўно за­ймеў улас­ных пры­хі­ль­ні­каў: за сем га­доў яго існа­ван­ня бы­ло сыг­ра­на ка­ля па­ўсот­ні кан­цэр­тных пра­грам. Дый з не­ка­то­ры­мі бе­ла­рус­кі­мі кам­па­зі­та­ра­мі ўста­ля­ва­лі­ся твор­чыя су­вя­зі: аркестр вы­кон­ваў му­зы­ку На­стас­сі Бян­дэр­скай, Аляк­сан­дра Па­жа­рыц­ка­га. А са зна­ка­мі­тым Аляк­сан­драм Літ­ві­ноў­скім, чыя твор­часць доб­ра вя­до­ма ў нас і за меж­амі, уво­гу­ле скла­ла­ся тры­ва­лае су­пра­цоў­ніц­тва.

Рэ­дка зда­ра­ецца, каб вы­ка­наў­цы на струн­ных, — га­во­рыць кам­па­зі­тар, — да­бі­ва­лі­ся та­кой ідэ­аль­най інта­на­цыі, як гэ­та ад­бы­ва­ецца ў аркес­тры “Ме­та­мар­фо­за”. Па­вел Лю­ба­муд­раў надзвы­чай ка­рэк­тна ста­віц­ца да кож­най но­ты, за­не­се­най аўта­рам у парт­ыту­ру. Та­му я без ані­якіх ва­ган­няў да­вя­раю яму прэ­зен­та­цыі сва­іх тво­раў.

Ра­ней у вы­ка­нан­ні “Ме­та­мар­фо­зы” гу­ча­лі сю­іты Аляк­сан­дра Літ­ві­ноў­ска­га “Каз­кі пра ча­роў­нае дрэ­ва”, “Вя­лі­кі сшы­так” і іншыя тво­ры. Вы­кла­дзе­ныя ў Інтэр­нэт, яны на­збі­ра­лі без­ліч за­хап­ля­ль­ных вод­гу­каў з роз­ных кан­ты­нен­таў. Да пры­кла­ду, та­кое мер­ка­ван­не: “За­хап­ля­ль­на пры­го­жа! Ка­лі слу­хаю му­зы­ку Аляк­сан­дра Літ­ві­ноў­ска­га, зда­ецца, што трап­ляю ў зу­сім но­вы свет ча­раў­ніц­тва, та­ямніц і пры­год. Та­кі бліс­ку­ча та­ле­на­ві­ты ка­лек­тыў і да­ль­на­бач­ны кам­па­зі­тар! Вя­лі­кі дзя­куй, што падзя­лі­лі­ся гэ­тым зо­ла­там!”

У ця­пе­раш­нім кан­цэр­це сю­іта “Пе­ле­ас і Ме­лі­зан­да” бы­ла змеш­ча­на між дву­ма су­час­ны­мі англій­скі­мі хі­та­мі: му­зы­кай Ра­мі­на Джа­ва­дзі да се­ры­яла “Гу­ль­ня тро­наў” і кам­па­зі­цы­яй “Па­ла­дыё” Кар­ла Джэн­кін­са. І не то­ль­кі не пра­йгра­ла ад та­ко­га ата­чэн­ня, а ўпэў­не­на за­ня­ла пер­шае мес­ца.

Твор Аляк­сан­дра Літ­ві­ноў­ска­га быў на­тхнё­ны ад­на­ймен­най п’есай бе­ль­гій­ска­га пі­сь­мен­ні­ка Ма­ры­са Ме­тэр­лін­ка. Да яе ў свой час звяр­та­лі­ся та­кія сус­вет­ныя кла­сі­кі, як фран­цуз Клод Дэ­бю­сі, які ства­рыў опе­ру, фін­скі кам­па­зі­тар Ян Сі­бе­лі­ус, што на­пі­саў да драм­спек­так­ля му­зы­ку, якая ста­ла сім­фа­ніч­най сю­ітай. Літ­ві­ноў­скі спа­чат­ку так­са­ма ства­рыў му­зы­ку да спек­так­ля — для рас­ійска­га тэ­атра ля­лек “Гу­лі­вер” у Кур­га­не, дзе гэ­тая п’еса ўва­саб­ля­ла­ся цал­кам бе­ла­рус­кай па­ста­ноў­чай ка­ман­дай: на­шы твор­цы шы­ро­ка за­пат­ра­ба­ва­ны ў за­меж­жы і атрым­лі­ва­юць най­прэс­тыж­ней­шыя тэ­атра­ль­ныя прэ­міі роз­ных кра­ін, уклю­ча­ючы рас­ійскую “За­ла­тую мас­ку”. Але ця­пе­раш­няя парт­ыту­ра, на­пі­са­ная ўлет­ку, ні ў якай ме­ры не па­ўта­рае ні чу­жыя, ні ўлас­ны зва­рот кам­па­зі­та­ра да Ме­тэр­лін­ка: з му­зы­кай да спек­так­ля гэ­ты твор яднае хі­ба ад­на-адзі­ная му­зыч­ная тэ­ма, а іх у сю­іце — без­ліч.

Падрабязней аб прэм'еры чытайце ў газеце "Культура" №14 за 2 красавіка.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"