І тады бібліятэкары заспявалі…

№ 11 (1554) 12.03.2022 - 18.03.2022 г

Уз­рост па­сля шас­ці­дзе­ся­ці — для бяс­кон­цых ван­дро­вак па ла­бі­рын­тах па­мя­ці, час сум­ных і шчас­лі­вых зга­дак, за­бы­тых сус­трэч і раз­ві­тан­няў. Іншым раз­ам да гэ­та­га пад­штур­хоў­вае бяс­сон­не, іншым раз­ам — не­ча­ка­ны пах бэ­зу з тра­лей­бус­на­га акна. І па­чы­нае раз­мот­вац­ца той клу­бо­чак, спі­ра­лі яко­га зні­тоў­ва­юць мі­ну­лае з бу­ду­чым. Я ча­ла­век не сель­скі, ад­нак час­та ста­іць пе­рад ва­чы­ма вёс­ка. За­імшэ­лая студ­ня, пра­тап­та­ная ся­род раз­на­траў­я сцеж­ка, ха­та, кры­тая гон­там, га­нак ма­ле­нь­ка­га клу­бі­ка… Пры­чым на­яўнасць апош­ня­га — аб­авяз­ко­вая. Без клу­ба і мроя не мроя. Тлу­ма­чэн­не тут про­стае. За дзе­ся­ці­год­дзі жур­на­ліс­цка­га кло­па­ту кож­нае па­се­ліш­ча, дзе па­спеў па­бы­ваць, ста­ла род­ным ды зра­зу­ме­лым. Як і тое, што ся­ло без цар­квы — не ся­ло, а вёс­ка без клу­ба — што арга­нізм без сэр­ца. За­над­та ўзнёс­ла? Але до­сыць да­клад­на!

/i/content/pi/cult/894/18912/2.jpgНе­як ме­на­ві­та ў мро­ях па­спра­ба­ваў ства­рыць гэт­кую ідэ­аль­ную сель­скую ўста­но­ву ку­ль­ту­ры. Звёў у ад­но тое, што мя­не ка­лі­сь­ці здзі­ві­ла ў са­мых роз­ных ра­ёнах кра­іны. І вось што атры­ма­ла­ся.

Ле­там тут — асаб­лі­вая пры­га­жосць. Аку­рат­ны га­зон і аль­пій­ская гор­ка пры­му­ша­юць за­йздрос­ціць са­ма­га па­тра­ба­ва­ль­на­га ама­та­ра лан­дшаф­тна­га ды­зай­ну. Кар­ці­ну да­паў­ня­юць ка­лек­цыі драў­ля­най ску­льп­ту­ры (вы­нік пле­нэ­раў вы­ха­ван­цаў ту­тэй­ша­га фі­лі­яла ДШМ) і ва­лу­ноў (вы­нік дзей­нас­ці ле­да­ві­ка). І яшчэ. Збоч ад гэ­тай пры­клуб­най рас­ко­шы мож­на па­тра­піць на вул­лі ці на ма­ле­нь­кую дзя­лян­ку з лё­нам. Ця­пер мож­на і ў па­мяш­кан­не за­й-
сці.

Дзіў­на, але звык­ла­га і іншым раз­ам ве­ль­мі фар­ма­ль­на­га этна­кут­ка тут ня­ма. Ёсць грун­тоў­ная экс­па­зі­цыя, пры­све­ча­ная вы­твор­час­ці мё­ду ці вы­рош­чван­ню льну. А ка­лек­цыі руч­ні­коў, ды­ван­коў, бы­та­во­га рыш­тун­ку за­хоў­ва­юцца ў… су­сед­няй, ка­лі­сь­ці за­кі­ну­тай і ад­ра­ман­та­ва­най хат­цы. Тут печ­ка не фа­нер­ны му­ляж, а са­мая сап­раў­дная, дзе мож­на боршч зва­рыць і алад­кі спя­чы. У ад­ным СДК, па­між на­мі ка­жу­чы, я та­кіх ала­дак ці не са­га­нок апры­хо­да­ваў.

Вер­нем­ся ў клуб (тут апра­ча яго — і біб­лі­ятэ­ка, і кла­сы шко­лы мас­тац­тваў). У ша­фе кі­раў­ні­ка — не­ацэн­ны твор­чы скарб: аўтар­скія сцэ­на­рыі ме­рап­ры­емстваў аж з мі­ну­ла­га ве­ка і па сён­ня. Спра­ваз­да­чы — про­ста па­пе­ры, сцэ­на­рыі — до­каз пра­ктыч­ных шчы­ра­ван­няў. У клу­бе — дзве за­лы, гля­дзе­ль­ная і тан­ца­ва­ль­ная, кам­плек­таў му­зыч­най апа­ра­ту­ры — так­са­ма два. Адзін — для вы­язных ме­рап­ры­емстваў.

Ко­ль­кі слоў пра кар­па­ра­тыў­ную еднасць. Ра­бо­ты юных мас­та­коў з ДШМ упры­гож­ва­юць інтэ­р’е­ры ўсіх уста­ноў ку­ль­ту­ры сель­ска­га са­ве­та. Вы­ста­вы — змен­ныя. Біб­лі­ятэ­ка так­са­ма ўпры­го­жа­ная плё­нам дзей­нас­ці мясц­овых ама­тар­скіх аб’­яднан­няў. Тут рас­туць квет­кі, гу­чыць спа­кой­ная му­зы­ка, спя­ва­юць птуш­кі. Экс­па­зі­цыя ста­рых кніг — з хат­ніх ка­лек­цый чы­та­чоў.

Я не фан­та­зёр. Ужо сён­ня аб­ліч­ча асоб­ных уста­ноў ку­ль­ту­ры якас­на мя­ня­ецца і па фор­ме, і па змес­це. Вось што, да пры­кла­ду, на­пі­са­ла На­тал­ля Кан­дра­шук з Коб­ры­на“Для та­го каб аздо­біць свае ме­рап­ры­емствы, коб­рын­скія біб­лі­ятэ­ка­ры звы­чай­на за­пра­ша­лі му­зыч­ныя ка­лек­ты­вы або асоб­ных вы­ка­наў­цаў. Але амаль пяць га­доў та­му яны вы­ра­шы­лі за­спя­ваць са­мі. Так уз­нік гурт “Фан­та­зія”. Пры­ду­ма­ла яе га­лоў­ны біб­лі­ятэ­кар ад­дзе­ла біб­лі­ятэч­на­га мар­ке­тын­гу Але­на Мі­хей­кі­на-Бе­ля­ко­ва. Вы­сту­пі­лі спа­чат­ку пе­рад ка­ле­га­мі-біб­лі­ятэ­ка­ра­мі, по­тым па­ча­лі вы­сту­паць па сель­скіх уста­но­вах. На­за­ву ўсіх: На­тал­ля Ра­ма­нюк, Юлія Пра­кап­чук, Ка­ця­ры­на Ня­сцюк і Але­на Мі­хей­кі­на-Бе­ля­ко­ва. Ле­тась іна­ва­цый­ны біб­лі­ятэч­ны пра­ект па ра­бо­це з мо­лад­дзю за­няў дру­гое мес­ца ў аб­лас­ным кон­кур­се. Пад­час пан­дэ­міі ка­лек­тыў асво­іў дыс­тан­цый­ную фор­му ра­бо­ты. За­піс гу­ку для ві­дэ­аро­лі­каў за­бяс­пе­чы­лі гу­ка­апе­ра­та­ры Коб­рын­ска­га па­ла­ца ку­ль­ту­ры”.

Сап­раў­дны ра­бот­нік ку­ль­ту­ры — за­ўжды асо­ба. Пра ад­ну з іх рас­па­вя­дае біб­лі­ятэ­кар Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі Во­ль­га За­янчкоў­ская. Гэ­та — Ма­ры­на Сце­фа­но­віч, якая пра­цуе ў Ка­ме­ліш­каў­скім фі­лі­яле ад­дзе­ла ра­мёс­тваў і на­род­най твор­час­ці Астра­вец­ка­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці. Ма­ры­на Ра­му­аль­даў­на скон­чы­ла Мір­скі дзяр­жаў­ны мас­тац­кі ка­ледж, ста­ла мас­та­ком рос­пі­су па дрэ­ве. За­й-
ма­ецца так­са­ма ба­ты­кам, са­ло­мап­ля­цен­нем. Ва­кол та­ко­га май­стра-ўні­вер­са­ла за­ўжды шмат дзя­цей. Раз­ві­ва­ецца ён — раз­ві­ва­ецца і ўста­но­ва.

Га­вор­ку пра пер­са­на­ліі пра­цяг­вае за­гад­чык сель­скай біб­лі­ятэ­кі агра­га­рад­ка Га­ль­ша­ны Ашмян­ска­га ра­ёна Тац­ця­на Іва­но­ва: “Эду­ард Кор­зун — бы­лы ды­рэк­тар мясц­овай ся­рэд­няй шко­лы, усё жыц­цё за­ймаў­ся кра­язнаў­ствам, пры­цяг­ваў да яе і на­стаў­ні­каў, і вуч­няў з іх ба­ць­ка­мі. Вы­даў кніж­ку “Га­ль­ша­ны”, якая пе­ра­вы­да­ва­ла­ся. У Га­ль­шан­скай СШ пра­цуе на­род­ны му­зей імя Эду­арда Кор­зу­на, а ля шко­лы рас­це дуб-пры­га­жун, па­са­джа­ны кра­язнаў­цам. А бя­ро­за­вую алею ўпры­гож­ва­юць ка­мя­ні-ва­лу­ны, саб­ра­ныя пры ўдзе­ле Кор­зу­на. Што­год у Га­ль­ша­нах адзна­ча­ецца свя­та ў го­нар Свя­той Іу­лі­яніі Га­ль­шан­скай, звес­ткі аб якой ад­шу­каў Эду­ард Ся­мё­на­віч”. Пры­го­жыя лю­дзі і жыц­цё ўпры­гож­ва­юць ва­кол ся­бе.

Ма­гі­лёў­шчы­на за­ўжды ра­дуе не то­ль­кі якас­ным твор­чым пра­цэ­сам, але і яго грун­тоў­ным ана­лі­зам. Га­лоў­ны рэ­дак­тар аб­лас­но­га ме­та­дыч­на­га цэн­тра на­род­най твор­час­ці і ку­ль­тур­на-асвет­най ра­бо­ты Крыс­ці­на Ба­ша­ры­ма­ва па­ве­дам­ляе пра двух­дзён­ны аб­лас­ны се­мі­нар-пра­кты­кум “Аплі­ка­цыя са­лом­кай”. Май­стры дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва саб­ра­лі­ся для аб­агу­ль­нен­ня дос­ве­ду дзей­нас­ці клуб­ных уста­ноў, да­моў ра­мёс­тваў, ме­та­дыс­таў клуб­ных сіс­тэм і кі­раў­ні­коў гур­ткоў. Май­стар-кла­сы і тэ­арэ­тыч­ныя за­нят­кі пра­й-
шлі ў Глус­кім ра­ённым до­ме ра­мёс­тваў, дзе сяб­ра Бе­ла­рус­ка­га са­юза май­строў на­род­най твор­час­ці Со­ф’я Мес­нік ад­на­ві­ла ўні­ка­ль­ную, ха­рак­тэр­ную то­ль­кі для Глуш­чы­ны тэх­на­ло­гію аплі­ка­цыі са­лом­кай на ды­ва­нах.

Чар­го­вая інфар­ма­цыя ад Крыс­ці­ны Ба­ша­ры­ма­вай — пра рэ­гі­яна­ль­ны ад­бо­рач­ны этап аб­лас­но­га ту­ру XVI Рэ­спуб­лі­кан­ска­га фес­ты­ва­лю на­род­най твор­час­ці ве­тэ­ран­скіх ка­лек­ты­ваў. “У Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным ме­та­дыч­ным цэн­тры, — пі­ша аўтар­ка, — саб­ра­лі­ся ка­лек­ты­вы мас­тац­кай твор­час­ці і інды­ві­ду­аль­ныя вы­ка­наў­цы з Ма­гі­лё­ваБы­хаў­ска­гаГо­рац­ка­гаДры­бін­ска­гаМа­гі­лёў­ска­гаСлаў­га­рад­ска­гаШклоў­ска­га ра­ёнаў. Удзе­ль­ні­кі па­ка­за­лі май­стэр­ства ў ха­ра­вых і со­ль­ных спе­вах, у ха­рэ­агра­фіч­ным, інстру­мен­та­ль­ным, тэ­атра­ль­ным, дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ным і вы­яўлен­чым мас­тац­твах”. Рэ­гі­яна­ль­ны ад­бо­рач­ны тур пра­йшоў у Чэ­ры­ка­ве і Баб­руй­ску. За­ключ­ны кан­цэрт і вы­ста­ву ра­бот дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га і вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва мяр­ку­ецца пра­вес­ці 15 са­ка­ві­ка ў Ма­гі­лёў­скім аб­лас­ным ме­та­дыч­ным цэн­тры на­род­най твор­час­ці і ку­ль­тур­на-асвет­най ра­бо­ты.

Шчу­чын­ская ра­ённая біб­лі­ятэ­ка імя Цёт­кі саб­ра­ла чы­та­чоў на Дзень пра­вас­лаў­най кні­гі, які стаў ужо тра­ды­цый­ным. Вось што на­пі­са­ла за­гад­чык ад­дзе­ла аб­слу­гоў­ван­ня і інфар­ма­цыі зга­да­най уста­но­вы Іры­на Гу­дач: “Сё­ле­та мы свят­ку­ем 1030-год­дзе за­сна­ван­ня По­ла­цкай епар­хіі. З глы­бо­кай па­ша­най згад­ва­ем Ефра­сін­ню По­ла­цкую, якая ста­яла ля вы­то­каў ду­хоў­най асве­ты на­ша­га на­ро­да”. Пад­час ме­рап­ры­емства вы­сту­піў на­род­ны ансамбль ду­хоў­най му­зы­кі. Гім­на­зіс­ты чы­та­лі вер­шы. Дзей­ні­ча­ла так­са­ма вы­ста­ва ду­хоў­най лі­та­ра­ту­ры.

Ме­та­дыст Смар­гон­ска­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры Алег Па­цэ­віч рас­па­вёў, што ідзе пра­ца над ві­дэ­афі­ль­мам пра ства­рэн­не ме­ма­ры­яль­на­га ком­плек­су па­мя­ці ге­ро­яў і ахвяр Пер­шай сус­вет­най вай­ны ў Смар­го­ні. “Гэ­тым за­йма­ецца ску­льп­тар і мас­так Ула­дзі­мір Це­ра­бун, за­слу­жа­ны дзеяч ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі, — пі­ша спа­дар Алег, — раз­ам са Смар­гон­скім ра­ённым цэн­трам ку­ль­ту­ры. Як вя­до­ма, ком­плекс быў ура­чыс­та ад­кры­ты 1 жніў­ня 2014 го­да ў па­рку Пе­ра­мо­гі. Ме­рап­ры­емства бы­ло пры­мер­ка­ва­на да ста­год­дзя за­кан­чэн­ня Пер­шай сус­вет­най вай­ны. Аб учас­тку фрон­ту ў Смар­го­ні, дзе 810 дзён тры­ма­ла аб­аро­ну рус­кае вой­ска, у са­вец­кіх пад­руч­ні­ках гіс­то­рыі на­ват не згад­ва­ла­ся”.

На­пры­кан­цы ко­ль­кі на­він, як зі­му пра­во­дзі­лі ды сус­тра­ка­лі Мас­ле­ні­цу. Клас­ны кі­раў­нік 9 “Б” кла­са ся­рэд­няй шко­лы № 11 Лі­ды са­ма до­ма не ся­дзіць і вуч­ням сва­ім за­ба­ра­няе. Гэ­тым раз­ам яны на­ве­да­лі ра­ённае свя­та “Про­ва­ды зі­мы”, што ад­бы­ва­ла­ся ля за­мка­вых му­роў. На­ту­ра­ль­на, без блі­ноў не аб­ышло­ся.

А ў цэн­тра­ль­най біб­лі­ятэ­цы Баб­руй­ска­га ра­ёна ад­бы­ла­ся фа­льк­лор­ная сус­трэ­ча за са­ма­ва­рам “Мас­ле­ні­цу сус­тра­ка­ем, у біб­лі­ятэ­ку за­пра­ша­ем”. У твор­чай май­стэр­ні “Мас­ле­ні­ца-ча­раў­ні­ца” ахвот­ныя ра­бі­лі па­пя­ро­вую ля­ль­ку Мас­ле­ні­цу. Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла за­гад­чы­ца ад­дзе­ла інфар­ма­цыі і аб­слу­гоў­ван­ня зга­да­най уста­но­вы Тац­ця­на Смар­шчок.

Бе­ра­жы­це ся­бе, ша­ноў­ныя чы­та­чы!

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"