Га­зе­та - рэ­гі­ёны - чы­тач

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г


— На на­ступ­ным тыд­ні про­йдзе да­тэр­мі­но­вае га­ла­са­ван­не на рэ­фе­рэн­ду­ме па ўня­сен­ні змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Су­пра­цоў­ні­кі га­лі­ны ку­ль­ту­ры кра­іны, вя­до­ма, так­са­ма за­дзей­ні­ча­ны ў на­зва­ным ме­рап­ры­емстве. Пы­тан­не аб га­тоў­нас­ці да пра­вя­дзен­ня вы­ра­ша­ль­на­га рэ­фе­рэн­ду­му мы за­да­лі прад­стаў­ні­кам рэ­гі­ёнаў.

Тац­ця­на Кі­та­еўская, на­мес­нік на­ча­ль­ні­ка ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Ка­мя­нец­ка­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Вя­до­ма, як і ў іншых аб­лас­цях і ра­ёнах, у не­ка­то­рых уста­но­вах ку­ль­ту­ры Ка­мя­неч­чы­ны раз­меш­ча­ны ўчас­ткі для га­ла­са­ван­ня. Каб ства­рыць пры­язную атмас­фе­ру, ад­бу­дуц­ца за­баў­ля­ль­ныя ме­рап­ры­емствы па за­цвер­джа­ным пла­не. Пра­фса­юзы вы­су­ну­лі пэў­ных су­пра­цоў­ні­каў га­лі­ны на ро­лю на­зі­ра­ль­ні­каў. Ад­бы­ло­ся шмат ды­яло­га­вых пля­цо­вак, та­му лю­дзі, без­умоў­на, цал­кам раз­уме­юць, які важ­ны вы­бар яны зро­бяць. Аса­біс­та мне спа­да­ба­ла­ся, як з жы­ха­ра­мі Ка­мя­неч­чы­ны вёў гу­тар­ку стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыс­тва “Ве­ды” Ва­дзім Гі­гін. Акра­мя та­го, у нас ла­дзі­лі­ся ды­яло­га­выя пля­цоў­кі ўлас­ны­мі сі­ла­мі — гру­па­мі прад­стаў­ні­коў роз­ных га­лін ула­ды.

Люд­мі­ла Віт­ка, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Ня­свіж­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Учас­ткі для га­ла­са­ван­ня ў на­шым ра­ёне змес­цяц­ца ў роз­ных арга­ні­за­цы­ях, у тым лі­ку і ва ўста­но­вах ку­ль­ту­ры. І да да­тэр­мі­но­вых дзён га­ла­са­ван­ня, і да асноў­на­га дня пра­вя­дзен­ня рэ­фе­рэн­ду­му ў ра­ёне га­то­вы. Інфар­ма­цыю на­се­ль­ніц­тву ра­ёна ад­нос­на змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Кан­сты­ту­цыю да­нес­лі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы ды­яло­га­выя пля­цоў­кі. У ра­ёне за гэ­ты час бы­лі дэ­пу­та­ты Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў Ігар Мар­за­люк і Іван Ма­май­ка, па­ра­лім­пі­ец Аляк­сей Та­лай, прад­стаў­нік Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Але­на Бы­ка­ва.

Пётр Алек­ся­ёнак, на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ідэ­ала­гіч­най ра­бо­ты, ку­ль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Ушач­ска­га рай­вы­кан­ка­ма:

— Да да­тэр­мі­но­ва­га га­ла­са­ван­ня ўста­но­вы ку­ль­ту­ры, дзе ў тым лі­ку змяш­ча­юцца ўчас­ткі для га­ла­са­ван­ня, га­то­выя. Пра­гра­ма ку­ль­тур­ных ме­рап­ры­емстваў на аб­са­лют­на ўсіх учас­тках бу­дзе арга­ні­за­ва­на ў асноў­ны дзень рэ­фе­рэн­ду­му. На­шы мясц­овыя ўла­ды пра­вя­лі для жы­ха­роў да­стат­ко­вую інфар­ма­цый­ную ра­бо­ту, шмат­лі­кія ды­яло­га­выя сус­трэ­чы, аб­мер­ка­ван­ні па сут­нас­ці змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Асноў­ны За­кон. Та­му кож­ны змо­жа зра­біць свой вы­бар.

Пад­рых­та­ваў Па­вел СА­ЛАЎ­ЁЎ