Выдатная работа, каманда купалаўцаў!

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

12 лю­та­га тру­па ку­па­лаў­цаў пад­ары­ла гле­да­чам Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га тэ­атра дра­мы і ка­ме­дыі імя В. І. Ду­ні­на-Мар­цін­ке­ві­ча ў Баб­руй­ску два спек­так­лі, вы­браў­шы­ся на гас­тро­лі. Пра ці­ка­васць баб­руй­чан да па­ста­но­вак “Гіс­то­рыя ша­ка­лад­на­га дрэ­ва” і “Жа­ні­ць­бы” свед­чы­ла за­ла, за­поў­не­ная пра­ктыч­на цал­кам. Ма­ле­нь­кі гля­дач на пер­шым спек­так­лі по­ўнас­цю па­гру­зіў­ся ў тое, што ад­бы­ва­ла­ся на сцэ­не, да­па­ма­га­ючы ка­зач­ным ге­ро­ям не тра­піць у па­сткі во­ра­гаў, а да­рос­лыя сап­раў­ды па­ста­ві­лі­ся да вя­чэр­ня­га спек­так­ля як да вя­лі­кай ку­ль­тур­най падзеі і не шка­да­ва­лі апла­дыс­мен­таў. Ды і для са­міх акцё­раў та­кія гас­тро­лі — доб­рая маг­чы­масць для пра­фе­сій­на­га раз­віц­ця, аб’яднан­ня ка­лек­ты­ву і зна­ёмства з но­вы­мі тэ­атра­ль­ны­мі пля­цоў­ка­мі Бе­ла­ру­сі.

/i/content/pi/cult/892/18884/18.jpgШто ні ка­жы, а гас­тро­ль­ны гра­фік артыс­таў скла­да­ны і па­тра­буе пэў­най ма­ра­ль­най вы­клад­кі. Вы­езд са ста­лі­цы быў за­пла­на­ва­ны на 7:30, і праз дзве га­дзі­ны аўто­бус быў на мес­цы. Суб­отні дзень для жы­ха­роў Баб­руй­ска па­чы­наў­ся па­во­ль­на, а акцё­ры тым ча­сам за­йма­лі гры­мёр­кі і рых­та­ва­лі­ся да пер­ша­га спек­так­ля — “Гіс­то­рыя ша­ка­лад­на­га дрэ­ва”. Не­ўза­ба­ве бу­ды­нак тэ­атра па­чаў за­паў­няц­ца дзі­ця­чай пуб­лі­кай.

У ка­зач­най гіс­то­рыі, якая раз­гар­ну­ла­ся на сцэ­не, два эль­фы па­лі­ва­лі ша­ка­лад­нае дрэ­ва, але пе­ра­ста­ра­лі­ся і вы­чар­па­лі з су­сед­ня­га воз­ера ўсю ва­ду. Пры­га­жу­ня-ру­сал­ка, там­тэй­шая жы­хар­ка, за­ста­ла­ся без­аба­рон­най пе­рад да­ўнім во­ра­гам, ула­да­ром сух­ме­ні. Каб вы­ра­та­ваць ру­сал­ку, эль­фы ад­пра­ві­лі­ся да яе ба­ць­кі, мар­ско­га ца­ра, які на­ву­чыў, як вяр­нуць ва­ду ў воз­ера. Але па да­ро­зе на­шы ге­роі сус­трэ­лі шмат ня­год. Якіх? Мож­на да­ве­дац­ца, па­бы­ваў­шы на спек­так­лі ў Ку­па­лаў­скім тэ­атры. Гіс­то­рыя ідэ­аль­ная для дзя­цей і ідзе кры­ху менш за га­дзі­ну, што да­зва­ляе ма­ле­чы за­ста­вац­ца за­ці­каў­ле­най тым, што ад­бы­ва­ецца на сцэ­не.

Акцёр Ілья Крук, які вы­кон­ваў ро­лю ад­на­го з эль­фаў, у той дзень рас­слаб­ляц­ца пра­ва не меў. Уве­ча­ры яму трэ­ба бы­ло граць ро­лю чы­ноў­ні­ка Пад­ка­лё­сі­на ў спек­так­лі “Жа­ні­ць­ба” па­вод­ле п’есы Мі­ка­лая Го­га­ля. І тут і там — га­лоў­ная ро­ля. Але Ілья пры­знаў­ся, што пра­цэс зме­ны воб­ра­заў яму ве­ль­мі ці­ка­вы, уз­ні­кае зда­ро­вы азарт. Ка­неш­не, ма­ла­до­му ча­ла­ве­ку ха­це­ла­ся ярка пра­явіць ся­бе і ў вя­чэр­нім спек­так­лі, і, ка­лі атры­ма­ецца, пад­арыць да­рос­лай пуб­лі­цы сап­раў­днае свя­та. Ле­тась тру­па, па­вод­ле слоў Ільі, шмат раз­оў вы­бі­ра­ла­ся на гас­тро­лі: у На­ва­по­лацк, Брэст, Ма­ла­дзеч­на, Го­мель, Ба­ры­саў, Шклоў, Са­лі­горск. І яшчэ шмат гас­ця­вых ві­зі­таў за­пла­на­ва­на Ку­па­лаў­скім тэ­атрам сё­ле­та.

Актры­са Свят­ла­на Гу­ле­віч, якая ігра­ла ад­моў­на­га пер­са­на­жа ў “Гіс­то­рыі ша­ка­лад­на­га дрэ­ва”, у “Жа­ні­ць­бе” так­са­ма за­дзей­ні­ча­на. Свят­ла­на ка­жа, што пра­чы­нац­ца пад­час гас­тро­ляў да­во­дзіц­ца ра­на, ды і пе­ра­езды стам­ля­юць, але, ка­лі лю­біш сваю спра­ву і ба­чыш, што гле­да­чы за­хап­ля­юцца дзея­мі на сцэ­не, пры­хо­дзіць усве­дам­лен­не сва­ёй за­пат­ра­ба­ва­нас­ці, і ня­го­ды пе­ра­но­сяц­ца ляг­чэй. У ка­лек­ты­ве Ку­па­лаў­ска­га — доб­ра­зыч­лі­вая атмас­фе­ра, і та­кія па­ездкі гур­ту­юць акцё­раў яшчэ бо­льш. А ў пе­ра­пын­ку па­між па­ста­ноў­ка­мі ма­ла­дыя та­лен­ты да­мо­ві­лі­ся пра­гу­ляц­ца па Баб­руй­ску.

Але на шпа­цыр бы­ло зу­сім ма­ла ча­су. Ка­лі пер­шы спек­такль скон­чыў­ся ў 13:00, то рэ­пе­ты­цыя “Жа­ні­ць­бы” па­чы­на­ла­ся ў 15:30. Рэ­жы­сёр Да­ні­іл Фі­лі­по­віч на гас­тро­лях з ку­па­лаў­ца­мі ўпер­шы­ню. Гэ­ты спек­такль, на яго дум­ку, ужо на­пра­ца­ва­ны імі. Інакш быць не маг­ло, бо ста­ліч­ны гля­дач на­зі­раў за па­ста­ноў­кай з мі­ну­ла­га го­да, а зна­чыць, акцё­ры доб­ра ве­да­юць свае ро­лі. П’еса “Жа­ні­ць­ба” “чап­ляе” ары­гі­на­ль­нас­цю, ты­мі тэ­ма­мі, якія гу­чаць у ёй. Веч­ная кла­сі­ка акту­аль­на і сён­ня.

Тым ча­сам у тэ­атры зноў ра­бі­ла­ся шум­на, пры­хо­дзі­лі да­рос­лыя баб­руй­скія тэ­атра­лы. У 18:00 па­гас­ла свят­ло, спек­такль па­чаў­ся. Чы­ноў­нік Іван Пад­ка­лё­сін мро­іць, што ня­дрэн­на бы­ло б ажа­ніц­ца. У гэ­тым яму га­то­вы да­па­маг­чы яго ся­бар Кач­ка­роў. У той жа час ку­пец­кую да­чку Агаф’ю Ці­ха­наў­ну пе­ра­кон­ва­юць, што па­ра за­муж. Свац­ця Фёк­ла ад­шу­ка­ла ёй пяць жа­ні­хоў, усе асаб­лі­выя на свой лад, ся­род якіх і Пад­ка­лё­сін. Кач­ка­роў бя­рэц­ца пры­браць кан­ку­рэн­таў свай­го не­спрак­ты­ка­ва­на­га сяб­ра. Але ў мо­мант, ка­лі ге­рой з ге­ра­іняй га­то­вы ісці вян­чац­ца, Пад­ка­лё­сін па­чы­нае за­дум­вац­ца…

Да­ні­іл Фі­лі­по­віч вы­ка­рыс­тоў­ваў вя­лі­кі арсе­нал мас­тац­кіх срод­каў у спек­так­лі, му­зыч­ныя, тан­ца­ва­ль­ныя эле­мен­ты. Акцё­рам, якія вы­клад­ва­лі­ся на ўсе сто, ха­це­ла­ся ве­рыць. Та­му ары­гі­на­ль­ная па­ста­ноў­ка ў два акты пра­йшла на ад­ным ды­хан­ні, але пры­му­сі­ла за­ду­мац­ца, га­лоў­ным чы­нам пра інфан­ты­лізм да­рос­лых лю­дзей.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра па пра­цы з гле­да­чом Баб­руй­ска­га тэ­атра Ла­ры­са Ка­пус­ці­на з за­хап­лен­нем вы­ка­за­ла­ся пра спек­такль. Іх ад­мі­ніс­тра­цыя за­пра­шае ка­лек­ты­вы з усёй рэ­спуб­лі­кі, але ку­па­лаў­цаў тут за­ўсё­ды пры­ма­юць вы­дат­на. Гас­ця­вым ві­зі­там у апош­ні час за­мі­на­ла пан­дэ­мія, бо не­ль­га бы­ло збі­раць по­ўныя за­лы, та­му баб­руй­ча­не зга­ла­да­лі­ся па спек­так­лях. На лю­ты ў Баб­руй­ску за­пла­на­ва­на двац­цаць гас­тро­ль­ных спек­так­ляў, на са­ка­вік — двац­цаць два. З гас­тро­ля­мі ў гэ­ты пе­ры­яд пры­едуць Па­лес­кі дра­ма­тыч­ны тэ­атр, Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны дра­ма­тыч­ны тэ­атр, ансамбль на­род­най му­зы­кі “Бяс­еда”. У гэ­тым го­дзе тут пла­ну­юцца во­сем улас­ных но­вых па­ста­но­вак…

У 23 га­дзі­ны аўто­бус з артыс­та­мі быў ля Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра. За­ста­ва­ла­ся ко­ль­кі ча­су, каб да­ехаць да­до­му і ад­па­чыць. Што ні ка­жы, а ку­па­лаў­цы гэ­та за­слу­жы­лі, бо яны пад­ары­лі ста­ноў­чыя эмо­цыі цэ­ла­му го­ра­ду. А са­мі атры­ма­лі дос­вед улас­най доб­рай пра­цы. На­пэў­на, ме­на­ві­та та­кія дні на­паў­ня­юць сэн­сам жыц­цё лю­бо­га артыс­та.