Оперна-балетныя вітанні-развітанні

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

На ка­лен­да­ры — ка­нец зі­мы. А ў На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным Вя­лі­кім тэ­атры опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі — быц­цам сап­раў­днае вяс­но­вае ад­ра­джэн­не з яго ўзды­мам жыц­цё­вай энер­гіі, бо ко­ль­касць знач­ных па- дзей про­ста-та­кі за­шка­ль­вае: за­меж­ныя гас­тро­лі, да­мо­вы з вя­ду­чы­мі мас­коў­скі­мі ка­лек­ты­ва­мі на на­ступ­ны год, юбі­леі, пе­ра­мо­гі, пры­езды зор­ных са­ліс­таў, прэ­зен­та­цыі.

/i/content/pi/cult/892/18883/16.jpg“АНАС­ТА­СІЯ” Ў АМА­НЕ — ВІК­ТО­РЫЯ

3—5 лю­та­га ба­лет “Анас­та­сія” Вя­час­ла­ва Куз­ня­цо­ва ў па­ста­ноў­цы Юрыя Тра­яна трой­чы па­каз­ваў­ся ў Ама­не. Сло­ва “вік­то­рыя” азна­чае пе­ра­мо­гу, бо гэ­та бы­лі пер­шыя гас­тро­лі за час ко­ві­ду, пры ўсіх сва­іх скла­да­нас­цях — ве­ль­мі па­спя­хо­выя. І ад­на­ча­со­ва гэ­та імя вы­ка­наў­цы га­лоў­най парт­ыі на­зва­на­га ба­ле­та — Вік­то­рыі Трэн­кі­най, якая ра­ней тан­ца­ва­ла ў ім іншую ге­ра­іню — да­чку крым­ска­га ха­на За­іру.

— На­сам­рэч у нас бы­ло не тры па­ка­зы за­пар, а ча­ты­ры, — рас­ка­за­ла вя­ду­чы май­стар сцэ­ны Вік­то­рыя Трэн­кі­на. — Спа­чат­ку ўвесь спек­такль гля­дзе­ла спе­цы­яль­ная ка­мі­сія, каб пе­ра­ка­нац­ца, што ні­дзе (і асаб­лі­ва ў сцэ­ніч­ных стро­ях) не бу­дзе ні­чо­га за­ба­ро­не­на­га для іх ве­ра­выз­нан­ня. Для мя­не на тым пра­го­не са­мым скла­да­ным бы­лі хут­кія пе­ра­апра­нан­ні. Бо Анас­та­сію я да­гэ­туль не тан­ца­ва­ла, тэр­мі­но­ва рых­та­ва­ла парт­ыю ме­на­ві­та для гэ­тых гас­тро­ляў, каб быць дуб­лёр­кай Іры­ны Яром­кі­най. Але ка­лі мы зда­лі тэс­ты для вы­езду за мя­жу, у час­ткі на­шай дэ­ле­га­цыі па­цвер­дзіў­ся ка­ра­на­ві­рус, што пра­ця­кае бес­сім­птом­на. Та­му да­вя­ло­ся рэ­зка ўсё змя­няць: і ся­род артыс­таў ба­ле­та, і ў ко­ле аркес­тран­таў. Не змаг­лі па­ля­цець ні Юрый Тра­ян, які ста­віў “Анас­та­сію”, ні мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­атра Ва­лян­цін Елі­зар’еў. А за­мест Іва­на Кас­ця­хі­на, які павінен быў дырыжыраваць гэ­тым ба­ле­там, па­ля­цеў Мі­ка­лай Ка­ляд­ка. Ён усю да­ро­гу парт­ыту­ру з рук не вы­пус­каў, “пра­жы­ваў” яе ўнут­ра­ным слы­хам. І на спек­так­лях зра­біў не­маг­чы­мае: му­зы­ка гу­ча­ла про­ста вы­дат­на. Дый парт­нё­ры Антон Краў­чан­ка і Юрый Ка­ва­лёў мя­не пад­трым­лі­ва­лі, да­па­ма­га­лі на сцэ­не. Ве­да­еце, я ж ледзь усю гіс­то­рыю Анас­та­сіі Слуц­кай не пе­ра­пі­са­ла! Як за­йгра­ла тэ­ма За­іры, маё це­ла між­во­лі ад­рэ­ага­ва­ла, ад­па­вед­ныя мус­ку­лы за­ру­ха­лі­ся. А хлоп­цы мне: “Ты ку­ды? Стой спа­кой­на”. Уяў­ляю, як усе здзі­ві­лі­ся б, ка­лі б мая Анас­та­сія не­ча­ка­на па­ча­ла пе­ра­ймаць усход­нюю плас­ты­ку. Та­кая парт­ыя для мя­не — сап­раў­дны твор­чы рост, бо трэ­ба бы­ло ўва­со­біць ге­ра­іню дра­ма­тыч­ную, а не ха­рак­тар­ную, на чым я “спе­цы­ялі­зу­юся” ку­ды бо­льш. Ад­каз­насць на кож­ным з нас бы­ла па­вы­ша­ная, усё ад­бы­ва­ла­ся ў ста­не стрэ­су. На­ват го­рад як след не па­гля­дзе­лі — хі­ба з акен­ца аўто­бу­са: зе­ля­ні­на, бла­кіт­нае мо­ра — і ня­звык­ла свет­лыя бу­дын­кі. Але да мо­ра мы ўсё ж пра­гу­ля­лі­ся. І аца­ні­лі пры­га­жосць, ве­ліч­насць, зруч­насць тэ­атра з за­лай бо­льш як на ты­ся­чу мес­цаў, кло­пат гас­па­да­роў: каб хто не за­блу­каў, яны ўсе на­прам­кі стрэ­лач­ка­мі для нас па­зна­чы­лі. А на раз­ві­тан­не мне і ды­ры­жо­ру пад­ары­лі па кні­зе пра Ка­ра­леў­скі тэ­атр Мас­ка­та, дзе мы вы­сту­па­лі. Шы­коў­нае вы­дан­не!

БА­ЛЕ­ТА НЕ БЫ­ВАЕ ЗА­МНО­ГА

Артыс­ты вяр­ну­лі­ся з гас­тро­ляў 6 лю­та­га, і аку­рат у гэ­ты дзень споў­ні­ла­ся 75 га­доў на­род­на­му артыс­ту Бе­ла­ру­сі Вік­та­ру Сар­кі­сь­яну. У хуткім часе ў тэатры адбудзецца ўрачыстае шанаванне майстра з удзелам міністра культуры Беларусі Анатолія Маркевіча. А ці ве­да­еце вы, што В.Сар­кі­сь­ян стаў пер­шым лаў­рэ­атам між­на­род­на­га кон­кур­су ва ўсёй гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га ба­ле­та? Пры­чым гэ­та бы­ло не абы-якое твор­чае спа­бор­ніц­тва, а Пер­шы Між­на­род­ны кон­курс артыс­таў ба­ле­та ў Мас­кве, што пра­хо­дзіў у чэр­ве­ні 1969 го­да. Ся­род ува­соб­ле­ных са­ліс­там ге­ро­яў — увесь спектр эмо­цый, па­чуц­цяў, ха­рак­та­раў, і не то­ль­кі ча­ла­ве­чых. Пры­кла­дам — не­пад­роб­на жу­дас­ны Д’ябал са “Ства­рэн­ня све­ту”.

Да­рэ­чы, тое “Ства­рэн­не све­ту”, што ішло 13 лю­та­га, ме­ла пры­свя­чэн­не: сы­хо­дзя­чы на пен­сію, з тэ­атрам раз­віт­ваў­ся яго га­лоў­ны ба­лет­май­стар Юрый Тра­ян, які ў гэ­тым спек­так­лі Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева быў пер­шым Ад­амам. Са­мо­му ж В.Елі­зар’еву і яго па­праў­дзе ле­ген­дар­ным па­ста­ноў­кам, асаб­лі­ва ба­ле­ту “Шчаў­ку­нок”, пры­све­ча­на но­вая кні­га, што вы­хо­дзіць з дру­ку: “Фе­но­мен Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева” вя­до­май жур­на­ліс­ткі і ван­дроў­ні­цы Інэ­сы Плес­ка­чэў­скай. Яна скла­ла гэ­тае вы­дан­не пе­ра­важ­на са сва­іх раз­моў з май­страм, та­му яно да­но­сіць да нас жы­вое аўтар­скае сло­ва су­час­на­га кла­сі­ка айчын­на­га мас­тац­тва. Прэ­зен­та­цыя кні­гі і творчая сустрэча з яе аўтарам, а таксама самім героем адбудуцца 2 са­ка­ві­ка пе­рад па­чат­кам яшчэ ад­на­го елі­зар’еўска­га ба­ле­та — “Спар­так”. Ужо вы­зна­ча­ны пе­ра­мож­цы кон­кур­су на леп­шае пы­тан­не: яны атры­ма­юць гэ­тую кні­гу ў пад­ару­нак.

Ну а сам Ва­лян­цін Мі­ка­ла­евіч рых­ту­ецца да но­вай прэм’еры: 26 і 27 са­ка­ві­ка, аку­рат да Між­на­род­на­га дня тэ­атра, гле­да­чы ўба­чаць “Спя­чую пры­га­жу­ню” Чай­коў­ска­га. Пад­крэс­лім, гэ­та бу­дзе цал­кам но­вы спек­такль. Мяр­ку­ючы па эскі­зах зна­на­га рас­ійска­га мас­та­ка Вя­час­ла­ва Оку­не­ва, які пра­ца­ваў і над дзвю­ма мі­ну­лы­мі па­ста­ноў­ка­мі гэ­та­га ба­ле­та ў на­шым тэ­атры — у 1990 і 2001 га­дах, нас ча­кае вы­тан­ча­нае су­пра­цьс­таў­лен­не ба­ро­ка і кла­сі­цыз­му: пры­нцэ­са Аўро­ра, ка­лі па­мя­та­еце, пра­чы­на­ецца роў­на праз ста­год­дзе.

ОПЕР­НЫЯ ГОС­ЦІ І ГАС­ПА­ДА­РЫ

Аб­мен са­ліс­та­мі для опер­ных тэ­атраў з’ява звык­лая. Асаб­лі­ва мно­га гас­цей бы­вае ў час што­год­ня­га Мін­ска­га між­на­род­на­га Ка­ляд­на­га опер­на­га фо­ру­му. Але ў лю­тым не па­кі­дае ўра­жан­не, быц­цам ла­дзіц­ца яшчэ адзін та­кі фес­ты­валь — па­сля­ка­ляд­ны. Двой­чы пуб­лі­ка на­са­ло­джва­ла­ся спе­ва­мі рас­ійска­га тэ­на­ра Мі­ха­іла Губ­ска­га — са­ліс­та “Но­вай опе­ры” ў Мас­кве, удзе­ль­ні­ка шмат­лі­кіх за­меж­ных фес­ты­ва­ляў і арга­ні­за­та­ра свай­го — у Са­ма­ры, дзе ён у свой час ву­чыў­ся і пра­ца­ваў. Гэ­ты артыст і ра­ней вы­сту­паў на на­шай сцэ­не, але 4 лю­та­га мы ўпер­шы­ню ўба­чы­лі і па­чу­лі яго ў парт­ыі Пін­кер­то­на ў опе­ры “Ма­дам Ба­тэр­фляй” Пу­чы­ні. А 15-га ён па­ўстаў Гер­ма­нам у “Пі­ка­вай да­ме”: ме­на­ві­та за гэ­тую парт­ыю ён быў на­мі­на­ва­ны на зна­ка­мі­тую рас­ійскую прэ­мію “За­ла­тая мас­ка”.

/i/content/pi/cult/892/18883/17.jpgДа­рэ­чы, Том­скім у тым спек­так­лі быў яшчэ адзін госць — Ула­дзіс­лаў Су­лім­скі з Ма­ры­інска­га тэ­атра ў Санкт-Пе­цяр­бур­гу. Праз дзень ён пе­ра­тва­рыў­ся ў апрыч­ні­ка Граз­но­га ў “Цар­скай ня­вес­це” Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва, а 20-га па­ўстаў Ва­лян­ці­нам у “Фаў­сце” Гу­но: ме­на­ві­та ў гэ­тай парт­ыі ён за­ва­яваў пры­хі­ль­насць на­шай пуб­лі­кі ў час ня­даў­ня­га Ка­ляд­на­га фо­ру­му. Гэ­ты спя­вак не про­ста цу­доў­ны ва­ка­ліст: ён най­перш артыст і акцёр, здо­ль­ны пе­рад­аць і плас­ты­кай і го­ла­сам скла­да­ныя ха­рак­та­ры сва­іх ге­ро­яў.

Пры­езд са­ліс­таў зу­сім не зна­чыць, што ў нас сва­іх зо­рак не ха­пае. Між іншым, У.Су­лім­скі — ро­дам з Ма­ла­дзеч­на, ме­на­ві­та ў там­тэй­шым му­зыч­ным ка­ле­джы імя М.К.Агін­ска­га атры­маў доб­рую ва­ка­ль­ную пад­рых­тоў­ку, якая да­зво­лі­ла яму ру­шыць у Санкт-Пе­цяр­бург па да­лей­шую ад­ука­цыю і ска­рэн­не спеў­ных алім­паў.

Дый “цал­кам наш” са­ліст тэ­атра Дзміт­рый Ша­бе­ця — вы­пус­кнік Го­ме­льс­ка­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя Н.Са­ка­лоў­ска­га і Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі раз­ам з ма­гіс­тра­ту­рай — дня­мі стаў фі­на­ліс­там най­прэс­тыж­ней­ша­га Між­на­род­на­га кон­кур­су Competizione dell’Opera, што пра­хо­дзіў у Мас­кве: са 120 спе­ва­коў, ад­абра­ных у па­ўфі­нал, за­ста­ло­ся ўся­го 12 — і Дзміт­рый ся­род іх.

На­яўнасць у нас та­ле­на­ві­тых ва­ка­ліс­таў да­дат­ко­ва свед­чыць пра за­ка­на­мер­насць з’яўлен­ня Ша­ля­пін­ска­га та­ва­рыс­тва Бе­ла­ру­сі, якое ўзна­ча­ль­вае за­слу­жа­ны артыст на­шай кра­іны Алег Ме­ль­ні­каў. Да 10-год­дзя гэ­тай гра­мад­скай арга­ні­за­цыі ў фае Вя­лі­ка­га тэ­атра бы­ла раз­гор­ну­та вы­стаў­ка “Зва­ны” мас­та­ка Ула­дзі­мі­ра Чар­ны­шо­ва, які плён­на пра­цуе так­са­ма ў га­лі­не тэ­атра і кі­но.

А 3 лю­та­га адзна­чы­ла 75-га­до­вы юбі­лей за­слу­жа­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Надзея Губ­ская. Пуб­лі­ка ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня, у тым лі­ку за­меж­ная, доб­ра па­мя­тае яе на­сы­ча­нае фар­ба­мі і ад­цен­ня­мі дра­ма­тыч­нае сап­ра­на, асаб­лі­ва ў парт­ыях Тос­кі, Аі­ды ў ад­на­ймен­ных опе­рах Пу­чы­ні і Вер­дзі. Тэмбр яе го­ла­су вы­лу­чаў­ся асаб­лі­вай пры­га­жос­цю, не­ша­ра­го­вас­цю, яго імгнен­на мож­на бы­ло за­ўва­жыць на­ват у шчы­ль­ным tutti. Вя­до­ма, сам го­лас “пе­рад­аць у спад­чы­ну” не­маг­чы­ма, а вось улас­на пра­фе­сій­ны­мі сак­рэ­та­мі спя­вач­ка шчод­ра дзя­лі­ла­ся са сту­дэн­та­мі Ака­дэ­міі му­зы­кі, стаў­шы пра­фе­са­рам гэ­тай ВНУ.

Чар­го­вая опер­ная прэм’ера за­пла­на­ва­ная на чэр­вень, та­му дня­мі мас­тац­кі са­вет тэ­атра аб­мер­ка­ваў яе ма­кет і па­ста­ноў­чую кан­цэп­цыю. Па за­ду­ме рэ­жы­сё­ра Ган­ны Ма­тор­най, дзея­нне “Лю­боў­на­га на­пою” Г.Да­ні­цэ­ці бу­дзе пе­ра­не­се­на з вёс­кі ХІХ ста­год­дзя на пляж па­чат­ку ХХ. Та­му мас­так па кас­цю­мах Лю­боў Сі­дзе­ль­ні­ка­ва пра­па­на­ва­ла су­тык­нен­не ста­рой мо­ды з та­га­час­ны­мі на­він­ка­мі ад ку­цюр’е на­кшталт Ка­ко Ша­нэль. Ад пяс­ку на сцэ­не, пра які ма­рыў сцэ­ног­раф Андрэй Ме­ран­коў, ад­мо­ві­лі­ся, але мы ўба­чым і ка­бін­кі для пе­ра­апра­нан­ня, і драў­ля­ныя на­сці­лы для пад­ыхо­ду да мо­ра, а яшчэ — ка­ра­бель, пад­вод­ную лод­ку і... ван­ну.

ДА­МО­ВЫ ДЛЯ МУ­ЗЫЧ­НАЙ МО­ВЫ

Ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар тэ­атра, док­тар мас­тац­тваз­наў­ства Ка­ця­ры­на Ду­ла­ва на­ве­да­ла Мас­кву. Ды не дзе­ля экс­кур­сіі, а з мэ­тай да­лей­ша­га раз­віц­ця твор­чых кан­так­таў з вя­ду­чы­мі му­зыч­на-тэ­атра­ль­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі Рас­іі. Так, бы­ла да­сяг­ну­та да­моў­ле­насць пра гас­тро­лі на­шай тру­пы ў Вя­лі­кім тэ­атры Рас­іі — ужо ў кас­трыч­ні­ку. А праз год па­сля гэ­тай па­ездкі пла­ну­ецца ві­зіт у ад­каз — вя­до­ма, з рас­ійскі­мі спек­так­ля­мі. З Мас­коў­скім ака­дэ­міч­ным му­зыч­ным тэ­атрам імя К.Ста­ніс­лаў­ска­га і У.Не­мі­ро­ві­ча-Да­нчан­кі бы­лі ўдак­лад­не­ны на­ват кан­крэт­ныя на­звы. У пры­ват­нас­ці, да нас пры­едзе “Яўген Ане­гін” рэ­жы­сёр­скай вер­сіі Аляк­сан­дра Ці­це­ля, які ўва­саб­ляў у нас “Ба­ге­му” са спа­сыл­ка­мі да Мар­ка Ша­га­ла. У сваю чар­гу, наш тэ­атр мо­жа па­вез­ці опе­ру “Сам­сон і Да­лі­ла” і ба­лет “Спя­чая пры­га­жу­ня”, які па­куль у пра­цэ­се рэ­пе­ты­цый. Да та­го ж да­сяг­ну­та да­моў­ле­насць аб су­мес­най па­ста­ноў­цы опе­ры “Рус­лан і Люд­мі­ла” М.Глін­кі, аб удзе­ле Мас­коў­ска­га му­зыч­на­га тэ­атра ў фес­ты­ва­лі “Ба­лет­нае ле­та ў Вя­лі­кім” — не сё­ле­та, а ў чэр­ве­ні на­ступ­на­га го­да. Пры­чым мас­кві­чы аб­яца­лі пры­вез­ці ад­на­акто­выя спек­так­лі та­кіх зор­ных ха­рэ­огра­фаў су­час­нас­ці, як Акрам Хан, Ша­рон Эяль. Аб­мяр­коў­ва­лі­ся і іншыя су­мес­ныя пра­екты: май­стар-кла­сы, ста­жы­роў­кі — са­мыя раз­на­стай­ныя ва­ры­янты су­пра­цоў­ніц­тва і ку­ль­тур­на­га аб­ме­ну. Так што ёсць мнос­тва на­год і маг­чы­мас­цей пе­ра­ка­нац­ца: наш тэ­атр Вя­лі­кі не то­ль­кі па сва­іх па­ме­рах, але і па твор­чых по­спе­хах і пла­нах.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"