Пяць год, як змоўк галасок "Малінаўкі"

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

За­кан­чэн­не. Па­ча­так у № 6

/i/content/pi/cult/892/18876/7.jpg...6 жніў­ня 1987 го­да ў бы­лой ста­лоў­цы інтэр­на­та кан­сер­ва­то­рыі — ця­пер гэ­та ба­за і рэ­пе­ты­цый­ная за­ла но­ва­га ка­лек­ты­ву — ад­бы­ла­ся пер­шая “ўзор­ная” рэ­пе­ты­цыя “АБ” — аркес­тра Бе­ла­ру­сі, які ў тым го­дзе ства­раў Мі­ха­іл Фін­берг. Па яго аса­біс­тых за­пра­шэн­нях пры­йшлі кам­па­зі­та­ры Ігар Лу­ча­нок, Эдзік Ха­нок, Дзі­ма Смо­льс­кі, па­эт Іо­сіф Скур­ко, а Жэ­ня Гле­баў і я пры­йшлі з жон­ка­мі… Я за­пом­ніў тых, хто ся­дзеў по­бач, уз­доўж сця­ны, між ра­ялем і ўва­ход­най лес­віч­кай. На вер­се яе, на пля­цо­вач­цы, ста­ялі яшчэ на­вед­ва­ль­ні­кі, ся­род іх Са­ша з Ядзяй — ці то кры­ху спаз­ні­лі­ся, ці не ме­лі ра­шу­час­ці сыс­ці да нас.

Фін­берг ві­да­воч­на хва­ля­ваў­ся “вы­со­кай пры­сут­нас­цю” і па­пра­сіў мя­не прад­ста­віць ма­ла­до­му аркес­тру “сла­ву­тас­цей”: “Ты ж усіх доб­ра ве­да­еш”. Я гэ­та зра­біў пад апла­дыс­мен­ты му­зы­кан­таў. На­зваў і Ці­ха­но­ві­ча з Па­плаў­скай.

Па­сля пра­гра­мы хві­лін на со­рак, па­піў­шы з са­ма­ва­ра гар­ба­ты з суш­ка­мі, мы шчы­ра ві­та­лі аркестр і збі­ра­лі­ся раз­ыхо­дзіц­ца. Мя­не на вы­ха­дзе пе­ра­ха­піў Са­ша і падзя­ка­ваў, што ў ад­ным шэ­ра­гу са зна­ка­мі­тас­ця­мі на­зваў я і яго з Ядзяй.

Аказ­ва­ецца, да­ве­даў­шы­ся пра тое, што ду­эт раз­ві­таў­ся з “Ве­ра­са­мі”, Фін­берг ужо “пры­грэў” сла­ву­тую па­ру артыс­таў: даў ім маг­чы­масць удзе­ль­ні­чаць у кан­цэр­тах “АБ”. Ядзя згад­вае, што яны з Са­шам пад­пя­ва­лі ў ва­ка­ль­най гру­пе. Але на кан­цэр­тах гле­да­чы з квет­ка­мі пад­ыхо­дзі­лі не да ва­ка­ліс­таў аркес­тра, а да іх: “Ма­лі­наў­ка”, “Я ў ба­бу­лі жы­ву”, “За­ві­ру­ха” з іх га­ла­са­мі па­лю­бі­лі­ся лю­дзям, зра­бі­лі ду­эт зна­ка­мі­тым.

І вось тра­ды­цый­ны кон­курс Цэн­тра­ль­на­га тэ­ле­ба­чан­ня СССР “Пес­ня го­да — 1988”. Ду­эт вы­ра­шыў пры­няць у ім удзел. Але з чым?

І зноў — Ха­нок.

  

Эдзік Ха­нок рас­каз­ваў мне, што па на­чах “скрэб” эфір, ван­дра­ваў па ка­рот­кіх ра­дыё­хва­лях, ла­віў, слу­хаў, ана­лі­за­ваў, вы­свят­ляў, да­клад­ней, твор­ча вы­ліч­ваў: чым сён­ня жы­ве пе­сен­ны жанр пла­не­ты, якія рыт­мы па­пу­ляр­ныя, якія га­ла­сы? Вось ча­му кож­ная яго пес­ня, як га­во­рыц­ца, “у лу­зу”: мод­ная, ад­ра­зу за­па­мі­на­ль­ная ме­ло­дыя, эта­лон­ны вы­ка­наў­ца, тэкст, што “чап­ляе” слых.

Для Ці­ха­но­ві­ча — Па­плаў­скай пры­зна­чыў ён пес­ню “Шчас­лі­вы вы­па­дак” (верш Л. Ру­ба­льс­кай). Вы­нік: пе­ра­мо­га ў кон­кур­се!

Але гэ­та быў не “вы­па­дак”, не вы­пад­ко­васць, а вы­нік шмат­га­до­ва­га во­пы­ту ў мас­тац­тве, пры­род­на­га да­ра­ван­ня і сцэ­ніч­на­га аб­аян­ня аб­аіх кан­кур­сан­таў. І, ка­неш­не, тво­ры, Эду­арда Ся­мё­на­ві­ча, як за­ўсё­ды — “у лу­зу”.

/i/content/pi/cult/892/18876/8.jpgНа хва­лі по­спе­ху артыс­ты ства­ры­лі Тэ­атр пес­ні, саб­ра­лі парт­нё­раў у кан­цэр­тны гурт “Шчас­лі­вы вы­па­дак”, вы­сту­па­лі ў іх ата­чэн­ні. Ад­нак на­заў­сё­ды ў пра­гра­ме ду­эта за­ста­лі­ся пес­ні, што зра­бі­лі іх па­пу­ляр­ны­мі ў час пра­цы ў “Ве­ра­сах”.

  

Пе­ра­ся­ка­лі­ся час ад ча­су на­шы ба­гем­ныя сцеж­кі, я бы­ваў на іх вы­ступ­лен­нях.

У 1996-м у Тэ­атры муз­ка­ме­дыі я ста­віў шоу, пры­све­ча­нае 20-год­дзю эстрад­на-ха­рэ­агра­фіч­на­га гур­та “Ча­раў­ні­цы”, з удзе­лам дзяў­чат усіх уз­рос­та­вых скла­доў. Він­ша­ва­лі і прэ­зен­та­ва­лі ім свае пес­ні ка­ле­гі па эстрад­ным цэ­ху Вік­тар Ву­ячыч, Алег Ці­ву­ноў, аркестр “Ня­мі­га”, ва­ка­ль­ны ду­эт Аляк­сандр Ці­ха­но­віч — Ядві­га Па­плаў­ская.

Во­сен­ню 1999-га вы­сту­па­лі ў Ма­гі­лё­ве на ад­ной кан­цэр­тнай пля­цоў­цы ў рам­ках чар­го­ва­га “За­ла­то­га шля­ге­ра”: я і аркестр “Ня­мі­га” з па­ста­ноў­кай “Раз­ам з пес­няй Ле­ані­да Уцё­са­ва”. А Ва­сіль Ра­інчык па­сля не­ка­ль­кіх га­доў “раз­лу­кі” саб­раў бы­лы “зор­ны” склад “Ве­ра­соў”. Ядзя з Са­шам вы­кон­ва­лі свае звыч­ныя шля­ге­ры. А за­кан­чваў гурт тры­умфа­ль­нае вы­ступ­лен­не на­шай з Ра­інчы­кам пес­няй “Ко­ле­ры пла­не­ты”.

Час для па­ста­ле­лых “ве­ра­соў­цаў” бы спы­ніў­ся… не, на­ват ад­кру­ціў­ся на­зад!

  

Час ні­бы аб­ця­каў ду­эт, не змя­няў артыс­таў: усё та­кія ж на сцэ­не энер­гіч­ныя, аб­ая­ль­ныя, бліс­ку­чыя, пад­цяг­ну­тыя, з пер­ша­га ж з’яўлен­ня, з пер­шай жа пес­ні бра­лі за­лу!

Уве­ча­ры 29 ве­рас­ня 2015-га апла­дзі­ра­ваў ім у До­ме лі­та­ра­та­раў на 60-год­дзі Ге­на­дзя Да­вы­дзь­кі. За­про­ша­ны на юбі­лей ду­эт спя­ваў усё жа­да­нае слу­ха­чам: “Ма­лі­наў­ку”, “За­ві­ру­ху”, “Шчас­лі­вы вы­па­дак”… Ці ж я ве­даў, прад­чу­ваў, што Са­шу, які спя­вае і які так вет­лі­ва з усмеш­кай ві­тае мя­не, свай­го доб­ра зна­ёма­га, ба­чу ў апош­ні раз.

Пра­ўда, бы­ла яшчэ ад­на ка­рот­кая, не­йкая ска­ме­ча­ная сус­трэ­ча…

СПЯ­ВАК — ПЕЎ­ЧЫ

Аказ­ва­ецца, ка­лі яшчэ ўсмі­хаў­ся нам у До­ме лі­та­ра­та­раў, ён з 2010-га ўжо ве­даў пра сваю смя­рот­ную не­вы­леч­ную хва­ро­бу — не ма­гу ды­ягназ ні па­мя­таць, ні вы­ма­віць.

Ці­ха­но­віч — артыст жа! — па-ра­ней­ша­му са сцэ­ны вет­лі­ва ўсмі­хаў­ся, не пе­ра­ры­ваў вы­ступ­лен­няў, шмат гас­тра­ля­ваў, уся­ляк ха­ва­ючы хва­ро­бу ад гра­мад­ства.

Але, як бо­ль­шасць з нас успа­мі­нае пра Уся­выш­ня­га то­ль­кі ў ста­не го­ра, ня­шчас­ця, так і Аляк­сандр у гэ­тым ста­не ўвас­крэ­сіў у па­мя­ці па­ву­чэн­ні і за­па­ве­ты на­бож­най ня­нь­кі, якія чуў у дзя­цін­стве і якія ста­лі та­кі­мі па­трэб­ны­мі, не­абход­ны­мі ця­пер.

Ён, вы­са­как­лас­ны ва­ка­ліст, стаў пеў­чым у хо­ры, удзе­ль­ні­чаў у служ­бах цар­квы ў го­нар свя­то­га да­бра­вер­на­га кня­зя Аляк­сан­дра Не­ўска­га, якая ста­іць у Мін­ску на Вай­ско­вых мо­гіл­ках.

У 2014-м у якас­ці па­лом­ні­ка на­ве­даў Афон.

Ка­неш­не, ве­ра да­па­ма­га­ла яму, хво­ра­му, з усмеш­кай вы­хо­дзіць на сцэ­ну. За­роб­кі з кан­цэр­таў — па свед­чан­ні Ядзі — ішлі на ле­кі і апла­ту за ля­чэн­не.

У 2016-м стан па­гор­шыў­ся. Я ба­чыў у ві­дэ­аза­пі­се кан­цэрт та­го го­да. На сцэ­не — на ўся­ля­кі вы­па­дак — ста­яла крэс­ла. Да го­на­ру стой­ка­га артыс­та, ён уся­го раз, быц­цам не­зна­рок, кры­ху аб­апёр­ся на яго.

Апош­ні кан­цэрт Са­шы Ці­ха­но­ві­ча ад­быў­ся 13 сту­дзе­ня 2017 го­да. Апош­нія квет­кі. Апош­нія апла­дыс­мен­ты. Да но­вых сус­трэч, да­ра­гія гле­да­чы!.. Але ж не: но­вых сус­трэч ужо не бу­дзе.

На­ступ­ным днём Аляк­сандр Ры­го­ра­віч злёг кан­чат­ко­ва, здо­леў ды­хаць ад­но пад кіс­ла­род­най мас­кай.

Праз 15 дзён, 28 сту­дзе­ня 2017, ён па­йшоў з жыц­ця ў 64 га­ды.

Ад­пя­ваў Са­шу у той жа яго цар­кве той жа яго хор.

  

Сцэ­ніч­нае ста­наў­лен­не Аляк­сан­дра Ці­ха­но­ві­ча не­па­рыў­на звя­за­на з ВІА “Ве­ра­сы”, яко­му ў 2023-м — па­ўста­год­дзя. Шоу па­він­на пра­цяг­вац­ца — і яно пра­цяг­ва­ецца! Бы­лы Са­шаў ка­лек­тыў, ама­ло­джва­ючы склад, і сён­ня па­спя­хо­ва пра­цуе пад кі­раў­ніц­твам усё та­ко­га ж ма­ла­джа­ва­га Ва­сі­ля Ра­інчы­ка. Свед­чыць аб тым бліс­ку­чае вы­ступ­лен­не гур­та на “Сла­вян­скім ба­за­ры — 2021”: пры­го­жыя ма­ла­дыя лю­дзі, пры­го­жа апра­ну­тыя, з пры­го­жы­мі пес­ня­мі — “Ве­ра­сы”!

А на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Ці­ха­но­віч пе­ра­мяс­ціў­ся ў пан­тэ­он сла­ву­тых не­за­быў­ных бе­ла­ру­саў, стаў зна­ка­вай асо­бай у гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва.

ЗА­МЕСТ ША­ПЭ­НА — "МА­ЛІ­НАЎ­КА"!

Пры­хо­дзіць, на­вед­ваць, ра­да­ваць ві­зі­там трэ­ба жы­вых! Дык не, на гэ­та не ха­пае ча­су. А вось на па­ха­ван­не сы­хо­дзяц­ца, з’язджа­юцца, зля­та­юцца з да­лё­кіх га­ра­доў і на­ват кра­ін: як жа — па­мёр да­ра­гі ча­ла­век!

30 сту­дзе­ня ў Вя­лі­кай за­ле фі­лар­мо­ніі па сцэ­не мі­ма тру­ны Ці­ха­но­ві­ча пра­йшла ўся ба­ге­ма Мін­ска, Бе­ла­ру­сі: артыс­ты, му­зы­кан­ты, мас­та­кі, якія не ба­чы­лі ад­но ад­на­го дзе­ся­ці­год­дзя­мі. Я ся­дзеў у за­ле по­бач з пры­сту­пач­ка­мі ле­ва­га схо­ду са сцэ­ны. Па­кла­ніў­шы­ся ня­бож­чы­ку, усе ішлі мі­ма мя­не, ві­та­лі­ся. Я ўзні­маў­ся, па­ціс­каў ру­кі — мо раз­оў сто.

А лю­дзі з ву­лі­цы ішлі, ішлі бяс­кон­цым па­то­кам, ускла­да­лі квет­кі — сціп­лыя два ці ча­ты­ры гваз­дзі­кі, на­бы­тыя ў падзем­ным пе­ра­хо­дзе на вы­ха­дзе да фі­лар­мо­ніі. Вось яно, шчы­рае ду­шэў­нае ўсе­на­род­нае ша­на­ван­не лю­бі­ма­га артыс­та!

Раз­ві­тан­не пра­цяг­ну­лі яшчэ амаль на га­дзі­ну, а па­ток жа­да­ючых раз­ві­тац­ца не за­кан­чваў­ся...

Сюр­прыз ча­каў пры вы­на­се тру­ны: уся пра­мер­злая плош­ча пе­рад фі­лар­мо­ні­яй за­пру­джа­на на­ро­дам — ты­мі, хто не па­спеў, не здо­леў тра­піць на раз­ві­тан­не ў за­лу. Квет­кі кі­да­лі праз га­ло­вы, пад но­гі тым, хто вы­но­сіў тру­ну.

Я пад­умаў: Са­ша ад­ышоў на пі­ку зі­мы, у за­ві­ру­ху… А ле­пей бы над­арыў­ся шчас­лі­вы вы­па­дак: каб мой да­ўніш­ні та­ва­рыш Са­ша Ці­ха­но­віч быў бы по­бач… ста­яў бы по­бач…

І тут аркестр грым­нуў… не, не па­ха­ва­ль­ны марш Ша­пэ­на, а “Ма­лі­наў­ку”! Не ве­даю, чыя тое бы­ла пад­каз­ка, але яна ад­па­вя­да­ла на­ту­ры Са­шы!

Ха­ва­лі яго на Усход­ніх мо­гіл­ках пад ма­літ­вы пеў­чых на ча­ле з рэ­ген­там хо­ру Жы­ро­віц­кай ду­хоў­най се­мі­на­рыі айцом Андрэ­ем (Скро­ба­там), да­рэ­чы, ду­шэў­ным зна­ёмцам Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на.

P. S. ЗА­РОК

Не­дзе ў го­дзе 2014-м ці 2015-м Са­ша вёз мя­не з тэ­ле­сту­дыі на Ма­ка­ёнка на ста­рое тэ­ле­ба­чан­не. Кі­ра­ваў лег­ка­ві­ком мі­тус­лі­ва, мя­няў па­то­кі, тар­ма­зіў, пе­ра­строй­ваў­ся, без­упын­на вёў “рэ­пар­таж”, асу­джа­ючы ма­не­ру кі­ра­ван­ня ва­дзі­це­ляў су­сед­ніх ма­шын. З кру­га плош­чы Пе­ра­мо­гі ад­ра­зу ж ля вуг­ла­вой кра­мы скі­ра­ваў уле­ва — та­ды там за­ба­ра­ня­ль­на­га зна­ка не бы­ло. На хут­кас­ці ля да­мка 1-га з’езда РСДРП на па­ва­ро­це на­пра­ва ледзь не ўрэ­за­лі­ся ў сус­трэч­ную ма­шы­ну, якая скі­роў­ва­ла з Ка­му­ніс­тыч­най… Віс­кат тар­ма­зоў, імгнен­ны жах…

У ма­ла­дос­ці я ад­на­го разу сеў на за­дняе сяд­ло ма­та­цык­ла. Лі­хач на хут­кас­ці, па­ва­роч­ва­ючы, за­клад­ваў та­кія ві­ра­жы, што бы­ло жу­дас­на. Та­ды даў за­рок: бо­льш зза­ду на ма­та­цык­ле не ездзіць. Стры­маў.

Па­сля той па­ездкі з Ці­ха­но­ві­чам так­са­ма даў за­рок: ні­ко­лі бо­льш не ся­ду ў ма­шы­ну, ка­лі кі­роў­цам бу­дзе Са­ша Ці­ха­но­віч.

Сап­раў­ды: ця­пер ужо — ні­ко­лі...

Ула­дзі­мір АРЛОЎ, кі­на­рэ­жы­сёр