Гуч­на-бліз­ка, не­ча­ка­на

№ 9 (1552) 26.02.2022 - 04.03.2022 г

Учо­ра і сён­ня ў На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным тэ­атры імя Янкі Ку­па­лы — чар­го­вая прэм’ера: тра­гі­ка­ме­дыя “Ча­ка­на гуч­на і да бо­лю бліз­ка” па­вод­ле п’есы “На­зі­ра­ль­нік” су­час­на­га ка­над­ска­га дра­ма­тур­га, рэ­жы­сё­ра і акцё­ра Мо­ры­са Пан­іча. На­пя­рэ­дад­ні ж ад­бы­ла­ся прэс-кан­фе­рэн­цыя, у час якой жур­на­ліс­ты не то­ль­кі да­ве­да­лі­ся пра асаб­лі­вас­ці па­ста­ноў­кі, але і бы­лі кан­чат­ко­ва за­інтры­га­ва­ны вы­ні­кам.

/i/content/pi/cult/892/18873/4.jpg— П’есу мне пры­нес­ла Та­ма­ра Мі­ро­на­ва, якая бу­дзе граць Грэйс, — рас­па­вёў рэ­жы­сёр Да­ні­іл Фі­лі­по­віч. — Ці­хе­нь­ка так пад­кла­ла ў гры­мёр­ку і ча­ка­ла ма­ёй рэ­акцыі. Хай іншыя рэ­жы­сё­ры жы­вуць па­вод­ле схе­мы — я ж імклі­ва рэ­агую на сі­ту­ацыю, мне важ­ны сам пра­цэс. У спек­так­лі ча­кай­це шмат не­ча­ка­на­га, мы вас за­блы­та­ем і ага­лом­шым, бу­дзе на­ват не­ка­ль­кі фі­на­лаў, мнос­тва спа­сы­лак на іншыя тво­ры, уклю­ча­ючы “Гам­ле­та”. Ду­маю, усе звяр­ну­лі ўва­гу на зме­ну на­звы — гэ­та спа­сыл­ка на ра­ман аме­ры­кан­ска­га пі­сь­мен­ні­ка Фо­ера і зня­ты па ім фі­льм. Парт­рэт Та­ма­ры Мі­ро­на­вай на афі­шы да спек­так­ля — з ва­чы­ма Зі­на­іды Зуб­ко­вай, якая сыг­рае ро­лю Жан­чы­ны ў акен­цы. Я ўво­гу­ле люб­лю пад­обныя спа­сыл­кі, цы­та­ты, спа­лу­чэн­ні. На­зі­ра­ль­ні­ка­мі ж у нас бу­дуць усе — і гле­да­чы, якіх мы па­са­дзім па аб­одва ба­кі сцэ­ны за вок­на­мі (спа­сыл­ка на тры­лер Хіч­ко­ка “Акно у двор”), і ка­ме­ра, што зды­мае падзеі, і за­ла­тая рыб­ка, якой у п’есе ня­ма, а ў нас яна бу­дзе ўпі­са­на ў дзея­нне як асоб­ны пер­са­наж. Яшчэ я пры­ду­маў і да­пі­саў Жон­ку Кэм­па, каб бо­льш пад­ра­бяз­на пра­са­чыць гіс­то­рыю гэ­та­га ге­роя, яе сыг­рае Тац­ця­на Гу­ле­віч. Жон­ка ўвесь час сы­хо­дзіць — і гэ­та пе­ра­йна­ча­ная цы­та­та стуж­кі Кі­ры Му­ра­та­вай “Веч­нае вяр­тан­не”. Я ра­ды, што скла­ла­ся доб­рая ка­ман­да, бо гэ­та той вы­па­дак, ка­лі не ка­ра­ля грае сві­та, а ўсё на­адва­рот — га­лоў­ны ге­рой за­дае імпу­льс астат­нім удзе­ль­ні­кам спек­так­ля. Ве­ль­мі ці­ка­вая му­зы­ка, кам­па­зі­тар Андрэй Цал­ко

— Над на­мі Бог лу­нае, — да­да­ла на­род­ная артыс­тка Бе­ла­ру­сі Зі­на­іда Зуб­ко­ва. — Бо да­сы­лае нам артыс­таў, за якіх не со­рам­на. Ад­на­ўля­лі “Па­ўлін­ку” — з’яві­ла­ся На­стас­ся Ва­ран­ко­ва. У “Жа­ні­ць­бе” ў цэн­тры апы­нуў­ся Ілья Крук. На гэ­ты раз Гас­подзь да­слаў нам Сяр­гея Бі­ру­ль­чы­ка, які грае цэн­тра­ль­ную ро­лю Кэм­па. Нам Бог да­па­ма­гае, я ў гэ­та ве­ру.

— Я за­ўжды ха­цеў па­тра­піць у ка­лек­тыў, дзе ёсць уз­рос­та­выя акцё­ры, — падзя­ліў­ся дум­ка­мі Сяр­гей Бі­ру­ль­чык. Да­гэ­туль артыст пра­ца­ваў у Па­лес­кім драм­тэ­атры ў Пін­ску, і на VII Між­на­род­ным тэ­атра­ль­ным фес­ты­ва­лі “Сма­лен­скі каў­чэг” яго Ха­ма ў спек­так­лі “Вій”, па­стаў­ле­ным Па­ўлам Ма­ры­ні­чам, быў адзна­ча­ны як леп­шая муж­чын­ская ро­ля пер­ша­га пла­на. — Але гля­дзеў у бок Мас­квы, бо мой ку­мір — рэ­жы­сёр Ры­мас Ту­мі­нас, які ця­пер з’яўля­ецца мас­тац­кім кі­раў­ні­ком тэ­атра імя Вах­тан­га­ва. Па­куль не да­ве­даў­ся пра кас­тынг, Ку­па­лаў­скім тэ­атрам уво­гу­ле не ці­ка­віў­ся...

12 лю­та­га тэ­атр па­бы­ваў на гас­тро­лях у Баб­руй­ску. Па­спя­хо­ва!

— Мо­жа, хто пры­йшоў па­гля­дзець, як мы пра­ва­лім­ся, — уз­га­да­лі ўдзе­ль­ні­кі па­ездкі. — Але па­сля “Жа­ні­ць­бы” ўсе бы­лі ў за­хап­лен­ні. Га­ва­ры­лі, та­кое ўра­жан­не, быц­цам тэ­атр з Мас­квы пры­ехаў. А зран­ку па­сля “Ша­ка­лад­на­га дрэ­ва” дзе­ці па­бег­лі на сцэ­ну ра­біць фо­та, асаб­лі­ва з Мед­уза­мі. Гэ­та ве­ль­мі важ­на, бо дзе­ці, якія пры­хо­дзяць на каз­ку, по­тым пры­йдуць на да­рос­лыя спек­так­лі.

Што ж да ця­пе­раш­няй прэм’еры, дык спек­такль “Ча­ка­на гуч­на і да бо­лю бліз­ка” па­жа­да­на па­гля­дзець як мі­ні­мум двой­чы, пры­дбаў­шы квіт­кі на роз­ныя ба­кі гля­дац­кай час­ткі. Як за­пэў­ніў рэ­жы­сёр, гэ­та бу­дуць два роз­ныя спек­так­лі, бо з кож­на­га ра­кур­су бач­на што­сь­ці іншае, што змя­няе ўра­жан­не і на­ват аб­ма­лёў­ку ге­ро­яў.

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"