Зямля, багатая на таленты

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

У кож­ным рэ­гі­ёне на­шай кра­іны вя­дзец­ца па­ста­янная ра­бо­та ўста­ноў ад­ука­цыі сфе­ры ку­ль­ту­ры, на­кі­ра­ва­ная на то, каб ву­чыць мо­ладзь і раз­ві­ваць яе та­лен­ты. Сён­ня я ха­чу рас­па­вес­ці пра На­ва­по­лац­кі дзяр­жаў­ны му­зыч­ны ка­ледж, які збі­рае пе­рад­усім та­ле­на­ві­тых на­ву­чэн­цаў з Ві­цеб­скай воб­лас­ці і дае ім пра­фе­сію, на­кі­роў­вае на ву­чо­бу ў най­леп­шыя ВНУ кра­іны. Ці­ка­вы факт, што ў гэ­тай уста­но­ве пра­цу­юць два пры­зна­ныя кам­па­зі­та­ры, на­стаў­ні­кі лаў­рэ­атаў сус­вет­ных кон­кур­саў, па­ста­янна дзей­ні­ча­юць дзе­вяць твор­чых ка­лек­ты­ваў, ся­род якіх два ма­юць зван­не на­род­ных. Лепш за ўсё рас­ка­заць пра ка­ледж змо­жа яго ды­рэк­тар На­тал­ля Мо­лі­са­ва.

/i/content/pi/cult/891/18867/22.jpg“У нас сён­ня ву­чац­ца 157 сту­дэн­таў па спе­цы­яль­нас­цях “ды­ры­жы­ра­ван­не”, “інстру­мен­та­ль­нае вы­ка­на­ль­ніц­тва” і “му­зы­каз­наў­ства”, — рас­па­вя­дае ды­рэк­тар На­тал­ля Іва­наў­на. — У кож­най спе­цы­яль­нас­ці ёсць спе­цы­ялі­за­цыя. На­прык­лад, у інстру­мен­та­ль­ным вы­ка­на­ль­ніц­тве — фар­тэ­пі­яна, струн­на-смыч­ко­выя інстру­мен­ты, інстру­мен­ты на­род­на­га аркес­тра і аркес­тра­выя ду­ха­выя і ўдар­ныя інстру­мен­ты. Ды­ры­жы­ра­ван­не ў нас падзя­ля­ецца на кі­ра­ван­не ака­дэ­міч­ным ці на­род­ным хо­рам. А спе­цы­яль­насць “му­зы­каз­наў­ства” са­ма­стой­ная, дзе на­ву­чэн­цы атрым­лі­ва­юць па­шы­ра­ныя ве­ды па му­зы­цы.

Да нас пры­хо­дзяць па­сля 9 кла­саў, як пра­ві­ла скон­чыў­шы шко­лу мас­тац­тваў аль­бо якія-не­будзь гур­ткі па кла­се му­зыч­на­га інстру­мен­та. У сваю чар­гу мы ву­чым на­шых вы­пус­кні­коў вы­со­кай пра­фе­сіі артыс­та, ро­бім усё для та­го, каб яны ста­лі доб­ры­мі кі­раў­ні­ка­мі твор­чых ка­лек­ты­ваў, на­стаў­ні­ка­мі му­зыч­ных школ. Мы ста­ра­емся за­бяс­печ­ваць та­кі­мі спе­цы­яліс­та­мі ку­ль­тур­ныя ўста­но­вы Ві­цеб­скай воб­лас­ці. Для нас гэ­тае пы­тан­не важ­нае, каб та­ле­на­ві­тыя дзе­ці з на­ша­га рэ­гі­ёна па­сту­па­лі ў наш ка­ледж, а по­тым вяр­та­лі­ся на мес­цы на сва­ёй ма­лой ра­дзі­ме і пад­рых­тоў­ва­лі нам аб­іту­ры­ентаў. Гэ­тым ства­ра­ецца пе­ра­емнасць і ўза­емны да­бра­быт.

Ву­чац­ца ў нас ча­ты­ры га­ды. А па­сля пад­рых­тоў­кі мы ары­енту­ем вы­пус­кні­коў да па­ступ­лен­ня ў Бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­ную ака­дэ­мію му­зы­кі і БДУКМ. Пры­клад­на па­ло­ва вы­пус­кні­коў ка­ле­джа ідуць ту­ды. Ёсць і та­кія на­шыя на­ву­чэн­цы, якія пра­цяг­ва­юць ву­чо­бу ў БДАМ, дзе ад­да­юць пе­ра­ва­гу пра­фе­сіі гу­ка­рэ­жы­сё­ра, БДУ і на­ват у БДУФК. На пер­шым кур­се ў пры­яры­тэ­це агу­ль­на­аду­ка­цый­ныя дыс­цып­лі­ны, па­сля ўсё бо­ль­шы час над­аец­ца спе­цы­ялі­за­ва­ным прад­ме­там. Як і ў іншых ка­ле­джах, тут ёсць спе­цы­яль­ны для на­ву­чан­ня інстру­мент і да­дат­ко­вы. Адзна­чу, што спе­цы­фі­ка ад­ука­цыі ў ка­ле­джы ня­прос­тая, тут на­ву­чэн­цам трэ­ба шмат за­ймац­ца інды­ві­ду­аль­на з вы­клад­чы­ка­мі, ад гэ­та­га і на­ву­чан­не ў ка­ле­джы каш­туе да­ра­жэй. Але ў кан­чат­ко­вым вы­ні­ку пад­рых­тоў­ва­юцца вы­са­как­лас­ныя му­зы­кан­ты.

Усе, хто мае па­трэ­бу, у нас за­бяс­печ­ва­юцца су­час­ным інтэр­на­там з ве­ль­мі доб­рай ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­най ба­зай. У ка­ле­джы пра­цуе цу­доў­ны псі­хо­лаг, які пра­во­дзіць ме­рап­ры­емствы па ад­апта­цыі і пра­фа­ры­ента­цыі на­ву­чэн­цаў. Для пер­ша­кур­сні­каў мы пра­во­дзім са­мыя роз­ныя экс­кур­сіі ў ку­ль­тур­ныя ўста­но­вы. Так­са­ма мы аран­ду­ем па­слу­гі ФАЦ “Ізум­руд­ны” ка­ля ка­ле­джа, так што на­шы на­ву­чэн­цы мо­гуць з ка­рыс­цю для зда­роў­я пра­вес­ці час. Ад­нак у іх ма­ла ча­су на за­ба­вы: шмат да­во­дзіц­ца пра­ца­ваць па вы­бра­ным спе­цы­яль­нас­цям.

Па­ко­ль­кі По­ла­ччы­на — ка­лыс­ка пра­вас­лаў­я Бе­ла­ру­сі, мы шмат су­пра­цоў­ні­ча­ем з Бе­ла­рус­кай Пра­вас­лаў­най цар­квой. Ці­ка­ва, што да нас пры­хо­дзяць ву­чыц­ца доч­кі свя­та­роў, каб звя­заць жыц­цё з му­зы­кай і па­сля стаць рэ­ген­та­мі. Існуе пра­ект “Ду­хоў­ная пры­га­жосць”, па якім на­шы хлоп­цы ездзяць у са­цы­яль­ныя пры­тул­кі або за­пра­ша­юць іх на­се­ль­ні­каў у ка­ледж, каб па­ка­заць свае твор­чыя здо­ль­нас­ці. Акра­мя гэ­та­га ў нас ёсць уні­ка­ль­ны ў рэ­спуб­лі­цы пра­ект су­мес­на з По­ла­цкім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­там, згод­на з якім на­шы на­ву­чэн­цы раз­ам з вы­клад­чы­ка­мі кож­ную се­ра­ду вы­сту­па­юць у ПДУ, ка­лі сту­дэн­ты ад­па­чы­ва­юць ад ву­чо­бы”.

На­тал­ля Мо­лі­са­ва сцвяр­джае, што го­нар На­ва­по­лац­ка­га му­зыч­на­га ка­ле­джа яго су­пра­цоў­ні­кі. Тут пра­цу­юць кам­па­зі­та­ры Вік­тар Ма­лых і Ле­анід Ма­лі­ноў­скі, тво­ры якіх ігра­юць аркес­тры рэ­спуб­лі­кі і бліз­ка­га за­меж­жа. З імі на­ву­чэн­цы фа­ку­ль­та­тыў­на пі­шуць му­зы­ку. А гэ­та рэ­дкі дос­вед. У ка­ле­джы — дзе­вяць твор­чых ка­лек­ты­ваў, ся­род якіх аркестр ба­янаў і акар­дэ­онаў са зван­нем на­род­на­га пад кі­раў­ніц­твам Аляк­сан­дра Кан­дра­цю­ка. Ён мае раз­на­пла­на­вы рэ­пер­ту­ар, які ўклю­чае кла­сі­ку, ары­гі­на­ль­ныя фа­льк­лор­ныя парт­ыту­ры, су­час­ную му­зы­ку. Ад­мыс­ло­вая ўва­га над­аец­ца тво­рам бе­ла­рус­кіх аўта­раў, фан­та­зі­ям на на­род­ныя тэ­мы, якія ня­рэд­ка ўклю­ча­юць эле­мен­ты тэ­атра­лі­за­цыі. У ка­ле­джы ве­ль­мі яркі ака­дэ­міч­ны жа­но­чы хор “Мі­рум”. Кі­руе ім Свят­ла­на Тру­шы­на. Сён­ня тут 32 дзяў­чы­ны, і кож­ны год на мес­ца вы­пус­кніц на­бі­ра­юць но­вых спя­ва­чак. Свят­ла­на Ва­сі­ль­еўна — сап­раў­дны пед­агог, які лю­біць сваю спра­ву. У хо­ры “Мі­рум” рэ­пер­ту­ар раз­на­стай­ны, тут спя­ва­юць ад су­час­най і лёг­кай да су­р’ёз­най му­зы­кі. У 2020 го­дзе ансам­блі “Рэ­ча­нь­ка” і “Лаў­ры­та” ста­лі сты­пен­ды­ята­мі Прэ­зі­дэн­цка­га фон­ду. Рас­па­вя­даць аб за­слу­гах і да­сяг­нен­нях ка­лек­ты­ваў ка­ле­джа мож­на шмат.

Хоць у на­ступ­ным го­дзе ка­ле­джу споў­ніц­ца 55 год, але На­тал­ля Мо­лі­са­ва ва ўста­но­ве ўся­го трэ­ці ды­рэк­тар. Для На­тал­лі Іва­наў­ны важ­на тры­маць ка­ледж у на­леж­ным па­ра­дку, су­пра­цоў­ні­чаць з дзяр­жаў­ны­мі служ­ба­мі і апраў­дваць тра­ды­цыі сва­ёй уста­но­вы. Яе сак­рэт — ства­раць кам­фор­тную пра­цу з ка­лек­ты­вам вы­клад­чы­каў. Ня­даў­на, у тым лі­ку дзя­ку­ючы за­слу­гам ды­рэк­та­ра, ка­ле­джу пе­рад­алі тры му­ль­ты­бор­ды ад мі­ніс­тэр­ства ад­у­ка­цыі, якія на­шмат да­па­маг­лі па­леп­шыць ад­ука­цый­ны пра­цэс.

Яшчэ адзін ча­ла­век, якім га­на­рыц­ца На­ва­по­лац­кі му­зыч­ны ка­ледж, — Мі­ха­іл Іваш­кін, зна­ка­мі­ты на­стаў­нік ба­яніс­та-вір­ту­оза, лаў­рэ­ата раз­на­стай­ных сус­вет­ных кон­кур­саў Ула­дзіс­ла­ва Плі­гаў­кі. Я не мог не спы­таць, ці па­мя­тае Мі­хась Іва­на­віч Ула­дзіс­ла­ва:

“По­мню і ве­ль­мі ра­ды за ўсе яго за­слу­гі, атры­ма­ныя вя­лі­кай пра­цай, — ка­жа на­стаў­нік. — Пер­шыя кро­кі ў му­зы­цы ён па­чаў ра­біць у пяць з па­ло­вай га­доў з ма­ёй да­па­мо­гай. Яго ба­ць­ка па­пра­сіў па­зай­мац­ца з ім, бо ўба­чыў, што іншыя дзе­ці ў ма­лым уз­рос­це так­са­ма ўме­юць доб­ра граць. Я да яго пра­ца­ваў то­ль­кі з пад­лет­ка­мі, але ў той жа час у мя­не бы­ла ці­каў­насць па­спра­ба­ваць. Бы­ло ба­чан­не, як ву­чыць ма­ло­га граць. Я раз­да­быў яму ма­ле­нь­кі ба­ян, да­ваў спа­чат­ку ву­чыць не­вя­ліч­кія п’есы, каб раз­ві­ва­ла­ся па­мяць, і ма­то­ры­ка па­ль­цаў, ву­чыў з ім но­ты. У вы­ні­ку Ула­дзіс­лаў ця­пер — сус­вет­нае імя ва ўсіх кра­інах, дзе ша­ну­юць му­зы­ку. Па­га­ва­ры­це лепш з ім са­мі.

Ая сам не з му­зыч­най ся­м’і. Стаў слу­жыць гэ­та­му мас­тац­тву вы­пад­ко­ва. На ма­ёй ра­дзі­ме ў Ві­цеб­ску ў нас у пад’­ездзе быў уме­лы гі­та­рыст, па пра­фе­сіі пяч­нік, які пад на­строй вы­хо­дзіў граць на ла­вач­цы. Мне ве­ль­мі спа­да­ба­лі­ся яго на­вы­кі, і я па­пра­сіў ба­ць­ку ку­піць мне ба­ла­лай­ку. Хут­ка ра­з­а­браў­ся, што гэ­тая пры­ла­да не пад­ыхо­дзіць ма­ёй на­ту­ры, і я па­пра­сіў ку­піць ман­да­лі­ну, дзе трэ­ба бы­ло граць ужо мед­ыя­та­рам. Та­ды мне бы­ло 14 год. Не­ўза­ба­ве мае сяб­ры за­ха­це­лі па­сту­піць у Ві­цеб­скую му­зыч­ную ву­чэ­ль­ню, а мне ста­ла крыў­дна, што яны сы­хо­дзяць у но­вае жыц­цё, а я за­ста­юся. Та­му я так­са­ма па­й­шоў ту­ды. Але на ман­да­лі­не там не спе­цы­ялі­за­ва­лі­ся, ды да та­го ж я не ве­даў нот. Тым не менш я спа­да­баў­ся пры­ёмнай ка­мі­сіі, бо ў мя­не бы­ло па­чуц­цё рыт­му і слых, і да та­го ж доб­рыя адзна­кі ў шко­ле. У вы­ні­ку мне па­ра­ілі па­сту­піць на ад­дзя­лен­не ба­яна. Я пад­аў да­ку­мен­ты і па­зней уба­чыў ся­бе ў спі­сах на па­ступ­лен­не, ча­му быў ве­ль­мі ра­ды”.

Мі­ха­іл Іва­на­віч — асаб­лі­вы ча­ла­век для кра­іны, ён пад­рых­та­ваў вя­лі­кую ко­ль­касць май­строў му­зы­кі. Вы­клад­чы­кі На­ва­по­лац­ка­га му­зыч­на­га ка­ле­джа рас­каз­ва­юць, што ў кра­іне ня­ма ні­вод­на­га пад­обна­га вы­клад­чы­ка яго ўзроў­ню. За сваю пра­цу на­стаў­нік быў уз­на­га­ро­джа­ны мед­алём “За пра­цоў­ныя за­слу­гі”, але не менш ша­нуе доб­рае стаў­лен­не ка­лег і па­ва­гу вуч­няў.

Зда­ецца, не ў кож­ным рэ­гі­ёне мож­на знай­сці та­кую ўста­но­ву ад­ука­цыі, дзе пра­цу­юць сто­ль­кі за­слу­жа­ных дзея­чаў ку­ль­ту­ры, як на На­ва­по­лач­чы­не. На­ва­по­лац­кі дзяр­жаў­ны му­зыч­ны ка­ледж па-сап­раў­дна­му змо­жа зра­біць з дзі­ця­ці пра­фе­сі­яна­ла сва­ёй спра­вы. “Ку­ль­ту­ра” бу­дзе рас­каз­ваць сва­ім чы­та­чам і пра іншыя на­ву­ча­ль­ныя ўста­но­вы ў сфе­ры ку­ль­ту­ры.