“Мі­кі­таў ла­паць” з антыч­най шну­роў­кай

№ 8 (1551) 19.02.2022 - 26.02.2022 г

Афі­ша Тэ­атра-сту­дыі кі­на­акцё­ра па­бо­ле­ла на но­вае най­мен­не — “Мі­кі­таў ла­паць” Мі­ха­ся Ча­ро­та. Зва­рот да на­шай дра­ма­тур­гіч­най спад­чы­ны па­чат­ку 1920-х з яе ідэ­алі­за­ва­ным жыц­цём бе­ла­рус­кай вёс­кі стаў не звык­лай ка­ме­ды­яй, як гэ­та па­зна­ча­на ў аўта­ра, а гэт­кай сты­лі­за­ва­най і ве­ль­мі сты­ль­най ві­нь­еткай, унут­ры якой — ажы­лыя ля­ль­кі ды вы­бе­ле­ныя ста­ту­эткі.

/i/content/pi/cult/891/18854/4.jpgП’есу гэ­тую ста­ві­лі мно­га. Яна як ма­га ле­пей ад­па­вя­да­ла на­цы­яна­ль­ным па­мкнен­ням па­чат­ку ста­год­дзя і да­лей­шых пер­шых па­сля­рэ­ва­лю­цый­ных га­доў. Прэм’еру ажыц­ця­ві­ла Пер­шае бе­ла­рус­кае та­ва­рыс­тва дра­мы і ка­ме­дыі, ро­лю Мі­кі­ты вы­кон­ваў сам аўтар. А да­лей — па­ста­ноў­кі пан­еслі­ся ад­на за ад­ной, у тым лі­ку ў раз­на­стай­ных ама­тар­скіх ка­лек­ты­вах. Аку­рат да 1937-га, ка­лі пі­сь­мен­ні­ка рас­стра­ля­лі. У кан­цы 1950-х, пра­ўда, рэ­абі­лі­та­ва­лі, але час­тка яго тво­раў бы­ла стра­ча­на. Но­вы ві­ток ці­ка­вас­ці да “Мі­кі­та­ва лап­ця” пры­паў на пе­ра­бу­до­ву і Не­за­леж­ную Бе­ла­русь. У 1982-м тэкст быў ад­ноў­ле­ны і з та­го ча­су доб­ра за­шма­ль­ца­ва­ны ама­тар­скі­мі гур­та­мі, уклю­ча­ючы шко­ль­ныя. А ча­му б і не? Мож­на спы­ніц­ца на шас­ці цэн­тра­ль­ных пер­са­на­жах, а мож­на вы­вес­ці на сцэ­ну сто­ль­кі “ад­на­вяс­коў­цаў”, ко­ль­кі да­зва­ля­юць яе па­ме­ры. Мож­на па­кі­нуць то­ль­кі тэкст, дзе шмат са­ка­ві­тых бе­ла­рус­кіх ла­янак, а мож­на аздо­біць яго на­род­ны­мі пес­ня­мі ды тан­ца­мі — на­ко­ль­кі хо­піць мас­тац­ка­га гус­ту і па­чуц­ця ме­ры.

З по­бы­та­вай гіс­то­рыі пра тое, як дзве су­сед­кі па­сва­ры­лі­ся, а по­тым па­мі­ры­лі­ся, да­зво­ліў­шы дзе­цям па­брац­ца шлю­бам, па­ста­ноў­чая ка­ман­да на ча­ле з рэ­жы­сё­рам Але­гам Кі­рэ­евым зра­бі­ла спек­такль надзвы­чай цнат­лі­вым, да­лі­кат­на крох­кім, да яко­га мож­на да­кра­нац­ца то­ль­кі з чыс­тай ду­шой і доб­рай, не­злас­лі­вай усмеш­кай. Та­кое ад­чу­ван­не ўзні­кае дзя­ку­ючы най­перш сцэ­наг­ра­фіі, кас­цю­мам і, шы­рэй, аб­ліч­чам пер­са­на­жаў, што ство­ра­ны ма­ла­дой мас­тач­кай Лі­дзі­яй Ма­ла­шэн­ка. Ні­якай “бы­та­ву­хі”, лу­боч­най пя­рэс­тас­ці, бо асноў­най ідэ­яй ста­ла вы­ці­нан­ка. Тая ж “ля­леч­ная” тэ­ма­ты­ка за­ха­ва­на ў аб­ліч­чах ге­ро­яў: бя­лют­кія строі з ледзь за­ўваж­най, быц­цам на­кры­тай ту­ма­на­мі на­цы­яна­ль­най вы­шыў­кай, бе­лыя ву­сы-ва­ла­сы са зна­рок пад­крэс­ле­най па­клі. Яўмень ды Саў­ка з надзь­му­ты­мі пля­чы­ма ды бі­цэп­са­мі на­гад­ва­юць ма­ля­ва­ных асіл­каў. Зо­сь­ка з на­ўмыс­на шы­ро­кі­мі сцёг­на­мі ад­па­вя­дае на­род­ным уяў­лен­ням жа­но­чай пры­га­жос­ці: та­кая дзяў­чы­на на­ро­дзіць зда­ро­вых на­шчад­каў. Гры­пі­на з мят­лой у ру­ках га­рэз­лі­ва бе­гае на аб­ца­сі­ках, маў­ляў, шлях­та!

/i/content/pi/cult/891/18854/01.jpgАд­кры­тая за­ве­са да­па­ма­гае пры­няць пра­па­на­ва­ныя ўмо­вы гу­ль­ні яшчэ да па­чат­ку спек­так­ля. Дзве бя­лют­ка-па­пя­ро­выя, “вы­ра­за­ныя на­жні­ца­мі” хат­кі з пеў­ні­ка­мі на да­ху, два пла­ты, дзве ла­вы, то­ль­кі ка­ло­дзеж адзін. Ня­ўжо і сап­раў­ды сі­мет­рыя, да­клад­ныя па­ўто­ры? Ажно не, хут­чэй раз­віц­цё­вая за­баў­ка на­кшталт “Знай­дзі дзе­сяць ад­роз­нен­няў”. Бо ў ад­ной з ха­так вок­ны-дзве­ры па­хі­ле­ныя, дый арна­мен­ты на ла­вах роз­ныя. Але ж па­рнасць воб­ра­заў у на­яўнас­ці: ся­ке­ра ля ад­ной з ха­так пе­ра­гу­ка­ецца з ка­сой ля дру­гой, на­ват ме­сяц мае сваю па­ру — со­ней­ка.

Зме­ну дня і но­чы рэ­гу­люе Мі­кі­та: вы­веш­вае на за­дні­ку ад­па­вед­нае свя­ці­ла. Праз гэ­тую ды іншыя амаль не­заў­важ­ныя дэ­та­лі ге­рой ру­шыць на мя­жу рэ­аль­нас­ці (хай са­бе і ля­леч­най, у ад­па­вед­нас­ці з агу­ль­най эстэ­ты­кай спек­так­ля) і ад­ухоў­ле­най сім­во­лі­кі, з вяс­ко­ва­га дур­ня-не­да­рэ­кі ўзрас­тае да гул­лі­ва­га эль­фа з шэк­спі­раў­ска­га “Сну ў лет­нюю ноч” і, шы­рэй, да гэт­ка­га амур­чы­ка кры­ху на сель­скі лад. Та­кія да­хрыс­ці­янскія ўяў­лен­ні пра ба­гоў з ча­ла­ве­чы­мі ха­рак­та­ра­мі па­зней пры­пад­но­сі­лі­ся ў ка­міч­ным пла­не, што ўлас­ці­ва і бе­ла­рус­кай шко­ль­най опе­ры ХVIII ста­год­дзя “Апа­лон-за­ка­на­даў­ца, ці Рэ­фар­ма­ва­ны Па­рнас” Ра­фа­эла Вар­доц­ка­га, і зна­ка­мі­та­му “Та­ра­су на Па­рна­се”, які ў 1927 го­дзе атры­маў ува­саб­лен­не ў ад­на­ймен­най опе­ры Мі­ка­лая Ала­да­ва. У па­ста­ноў­цы ж “Мі­кі­та­ва лап­ця” зга­да­нае злу­чэн­не бе­ла­рус­кай на­род­най сты­хіі з антыч­нас­цю за­яўле­на з са­ма­га па­чат­ку дзеі: гас­не свят­ло, а як за­па­ль­ва­ецца зноў, мы ба­чым на сцэ­не “мар­му­ро­выя” антыч­ныя ста­туі — “ску­льп­тур­ныя” по­ста­ці ся­ля­на­чак ды вяс­ко­вых хлоп­цаў. І між­во­лі ўзні­кае дум­ка пра пад­абен­ства лап­цей да антыч­ных сан­да­ляў з вы­со­кай шну­роў­кай.

У му­зы­цы Ва­ле­рыя Во­ра­на­ва, ство­ра­най з вя­лі­кім і па­праў­дзе вы­со­кім гус­там, зной­дзе­на тая ж гар­мо­нія між фа­льк­ла­рыз­мам і шмат­ве­ка­вы­мі ака­дэ­міч­ны­мі тра­ды­цы­ямі. За­мест на­род­ных пе­сень, па­зна­ча­ных у ары­гі­на­ле, ска­рыс­та­ны іншыя, бо­льш па­пу­ляр­ныя сён­ня — той жа “Рэ­крут” (“Бі­ла дзеў­ку ма­ці”) з рэ­пер­ту­ару “Пес­ня­роў”, што спя­ва­юць су­сед­кі ў час пры­мі­рэн­ня. Гэ­та сцэ­на пе­ра­не­се­на ў лаз­ню, каб раз­на­ста­іць дзея­нне. З той жа мэ­тай да тэк­сту М.Ча­ро­та да­да­дзе­ны “го­лас ад аўта­ра” — гэт­кі ка­мен­тар ня­бач­на­га вя­ду­ча­га. Асоб­ная раз­ынач­ка — ха­рэ­агра­фія На­тал­лі Фур­ман, дзе ня­ма ні­яка­ва­тых “агу­ль­ных фор­маў ру­ху”, а кож­ная дэ­таль па­зна­ча­на ад­мет­ным “сма­кам-во­да­рам”: фі­на­ль­ны та­нец па­чы­на­ецца з “ту­па­цен­ня”, за­яўле­на­га ў лі­та­ра­тур­ным тэк­сце, пол­ечка спа­лу­ча­ецца з “ля­леч­най” ха­дой і эле­мен­та­мі су­час­най дыс­ка­тэ­кі. А ўсё раз­ам свед­чыць пра лёг­кі по­стма­дэр­ніс­цкі шарм той бе­ла­рус­кас­ці, што чым да­лей, тым бо­льш асэн­соў­вае сваю еўра­пей­скасць і ўпі­са­насць у сус­вет­ны мас­тац­кі пра­цэс.

Фо­та Тац­ця­ны МА­ТУ­СЕ­ВІЧ

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"