Зразумець і падтрымаць

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

Не­як ня­ўда­ла я ў той СДК за­ехаў. Пры­нам­сі, так спа­чат­ку пад­ало­ся. Час быў не над­та по­зні. У клуб­най за­ле лю­дзі ў чор­ным рас­стаў­ля­лі ста­лы і ла­вы. Па­мі­на­ль­ная вя­чэ­ра! За­гад­чы­ца, якая не ча­ка­ла май­го пры­езду, гля­дзе­ла кры­ху ві­на­ва­та. Як мог, су­па­ко­іў. Тут, аказ­ва­ецца, і вя­сел­лі час ад ча­су ла­дзяц­ца. І так­са­ма бяс­плат­на… Сус­трэў­ся з та­кой “арэн­дай” упер­шы­ню. А асэн­са­ваў усё так: ка­лі клуб па­трэб­ны і ў го­ры, і ў ра­дас­ці, зна­чыць, су­пра­цоў­ні­кі не да­рэм­на хлеб ядуць. Ва­кол та­кіх і гур­ту­ецца гра­ма­да. І не то­ль­кі для та­го, каб во­ль­ны час ба­віць. Ме­на­ві­та та­кая ўста­но­ва і з’яў­ля­ецца дзей­сным са­цы­яль­ным цэн­трам, дзе ця­бе зра­зу­ме­юць, пад­тры­ма­юць і па­ста­ра­юцца да­па­маг­чы. І не­здар­ма не­абы­яка­выя ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры час­ця­ком — яшчэ і ста­рас­ты вё­сак, дэ­пу­та­ты мясц­овых са­ве­таў, ка­ра­цей, сель­ская інтэ­лі­ген­цыя вы­шэй­ша­га кштал­ту, якая імкнец­ца ста­яць за сва­іх зем­ля­коў га­рой.

/i/content/pi/cult/889/18826/21.jpgЯ цвёр­да пе­ра­ка­на­ны, што ў гэ­тым пры­яры­тэт­ным, са­цы­яль­ным кі­рун­ку і па­він­ны раз­ві­вац­ца на­шы ўста­но­вы ку­ль­ту­ры. Чым яны аб’­ядна­юць гра­ма­ду? Мо­вай на­шай, гіс­то­ры­яй, ку­ль­тур­ны­мі тра­ды­цы­ямі, без якіх ня­ма на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва. Вы­хоў­ваць на сва­ім і аб­ера­гаць сваё. Цу­доў­ны пры­клад ма­ца­ван­ня на­цы­яна­ль­най бяс­пе­кі — фэст “Бе­ра­гі­ня”, свой, да­ма­рос­лы, які не мо­жа на­-
д­аку­чыць, бо ста­лее і ўдас­ка­на­ль­ва­ецца раз­ам з ты­мі, спя­вае ды тан­цуе ад ду­шы.

Які­мі ста­нуць на­шы клу­бы праз 5-10 га­доў? І па фор­ме, і па змес­це? Фор­ма вы­ма­гае ад­на­го да­ху, а змест — глы­бі­ні. Як, да пры­кла­ду пра­цу­юць на­шы фі­лар­ма­ніч­ныя пля­цоў­кі? Як раз­ві­ва­ецца сет­ка ра­ённых да­моў ра­мёс­тваў, што не мае ана­ла­гаў на по­стса­вец­кай пра­сто­ры? Як па мне, у агра­га­ра­доц­кім СДК па­він­ны быць фі­лі­ялы РДР. Мы ад­шу­ка­лі со­тні ра­мес­ні­каў, якія атры­ма­лі ста­тус на­род­ных май­строў і за­йме­лі ста­лых па­сля­доў­ні­каў. Дык мо час ужо за­ймець у кож­ным агра­га­рад­ку клуб­ныя кла­сы па спе­вах і му­зы­цы, па асва­енні мясц­ова­га брэн­да­ва­га ра­мяс­тва? На­цы­яна­ль­ная ад­ука­цыя, як пад­аец­ца, не мо­жа не су­па­даць па сва­іх інта­рэ­сах з на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­рай.

Ад­ной­чы з Кос­цем Анта­но­ві­чам па­тра­пі­лі ў вёс­ку, якая пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў ле­ціш­ча для га­ра­джан. Мы спы­ні­лі­ся ля бы­ло­га клу­бі­ка, ад яко­га за­ста­лі­ся то­ль­кі сце­ны, ста­ялі і ду­ма­лі: вось яна, апош­няя цы­та­дэль (да­руй­це за па­фас!) ту­тэй­шай ку­ль­ту­ры.

Але і існу­ючых “цы­та­дэ­ляў”, мяр­ку­ючы па на­шай што­тыд­нё­вай по­шце з роз­ных рэ­гі­ёнаў кра­іны, у нас, дзя­ка­ваць Бо­гу і ра­бот­ні­кам ку­ль­ту­ры, яшчэ шмат. На іх і тры­ма­ецца тра­ды­цый­нае мас­тац­тва.

Агляд-кон­курс ама­тар­ска­га тэ­атра­ль­на­га мас­тац­тва ў Ваў­ка­выс­кім ра­ёне — да­ўняя тра­ды­цыя. Мясц­овыя ме­та­дыс­ты рас­па­вя­да­юць, што дня­мі ён пра­йшоў ся­род фі­лі­ялаў Ваў­ка­выс­ка­га ра­ённа­га цэн­тра ку­ль­ту­ры і на­род­най твор­час­ці. Бра­лі ўдзел у кон­кур­се во­сем тэ­атра­ль­ных ка­лек­ты­ваў. Са­ма­дзей­ныя артыс­ты з Шы­ла­віц­ка­га до­ма ку­ль­ту­ры пе­ра­ства­ры­лі на но­вы лад каз­ку “Ка­ла­бок”. Уво­гу­ле інтэр­прэ­та­цый бы­ло шмат, бо­льш вы­раз­ным ста­ла мас­тац­кае афар­млен­не па­ста­но­вак, вы­рас­ла акцёр­скае май­стэр­ства. Гэ­та ты­чыц­ца тэ­атра­ль­ных ка­лек­ты­ваў до­ма ку­ль­ту­ры агра­га­рад­ка Юбі­лей­ныСуб­ацка­гаІза­бе­лін­ска­гаРэ­плеў­ска­га, Вя­рэй­каў­ска­га, Рос­ка­га ДК. Сваю інтэр­прэ­та­цыю вя­до­май каз­кі пад­рых­та­ва­лі і ў Мац­ве­еўскім до­ме ку­ль­ту­ры. Гэ­та му­зыч­ная каз­ка “Тры па­ра­ся­ці і ві­ру­сы”. Вя­сё­лыя сяб­ры пе­ра­маг­лі хва­ро­бу, бо вы­кон­ва­лі ўсе ме­ры пе­ра­сця­ро­гі. Вы­ні­кі агля­ду бу­дуць пад­ве­дзе­ны ў кра­са­ві­ку на фэс­це “Ча­роў­ная рам­па”.

На­ві­ны з Ашмян­ска­га ра­ёна. На пры­клуб­най тэ­ры­то­рыі агра­га­рад­ка Стан­цыя Ашмя­ны пра­йшлі зі­мо­выя гу­ль­ні для дзя­цей і да­рос­лых. Актыў­ны ся­мей­ны рух ві­таў­ся ва ўсіх пра­явах. За­баў бы­ло шмат, а па­між імі мож­на бы­ло па­час­та­вац­ца юшкай і гар­ба­тай.

На­стаў­ні­ца ха­ра­вых дыс­цып­лін Ашмян­скай дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў Ган­на Буй­ко рас­па­вя­дае: “Мы пры­ма­лі гас­цей з ад­дзя­лен­ня дзён­на­га зна­хо­джан­ня тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэн­тра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­се­ль­ніц­тва. Яны па­зна­ёмі­лі­ся з вы­ста­вай вуч­нёў­скіх ма­люн­каў, па­слу­ха­лі рас­по­вед пра асаб­лі­вас­ці му­зыч­ных інстру­мен­таў, па­слу­ха­лі кан­цэрт”.

У біб­лі­ятэ­ках Ашмян­ска­га ра­ёна пра­йшоў цыкл ме­рап­ры­емстваў, пры­мер­ка­ва­ных да Між­на­род­на­га дня па­мя­ці ахвяр Ха­ла­кос­ту. У сель­скай біб­лі­ятэ­цы агра­га­рад­ка Ка­ль­чу­ны ад­быў­ся шок-урок “Тра­гіч­ныя мес­цы смут­ку і веч­най па­мя­ці”, у сель­скай біб­лі­ятэ­цы вёс­кі Бу­дзё­наў­ка — акцыя “Ха­ла­кост. Мы па­мя­та­ем”, у чы­та­ль­най за­ле ра­ённай біб­лі­ятэ­кі — кніж­ная вы­ста­ва “Ха­ла­кост: гіс­то­рыя, па­мяць, лё­сы”. Тут мес­ці­ла­ся не то­ль­кі лі­та­ра­ту­ра, але і да­ку­мен­ты, ма­тэ­ры­ялы з пе­ры­ядыч­ных вы­дан­няў. Га­дзі­на-рэ­кві­ем пра­йшла і ў сель­скай біб­лі­ятэ­цы агра­га­рад­ка Му­ра­ва­ная Ашмян­ка.

У пра­цяг тэ­мы — на­ві­на з Астра­вец­кай ра­ённай біб­лі­ятэ­кі. “Сум­ныя падзеі Ха­ла­кос­ту пры­га­да­лі вуч­ні сё­мых кла­саў Астра­вец­кай шко­лы № 3, — рас­па­вя­дае біб­лі­ятэ­кар Во­ль­га За­янчкоў­ская. — Га­дзі­на па­мя­ці на­зы­ва­ла­ся “Свет не па­ві­нен на та­кое за­быц­ца”. Гэ­та час­тка на­ша­га пра­екта “Сэр­цам ад­да­ныя род­най зям­лі”.

У па­ла­цы мас­тац­тваў Баб­руй­ска ла­дзі­лі кан­цэрт для лю­дзей з інва­лід­нас­цю. Ку­ль­тар­га­ні­за­тар ад­дзе­ла ку­ль­тур­на-да­су­га­вай дзей­нас­ці Іры­на Аўся­ні­ка­ва па­ве­да­мі­ла, што пра­гра­ма на­зы­ва­ла­ся “Рэ­цэпт доб­ра­га на­строю” і пры­зна­ча­ла­ся для вы­ха­ван­цаў ад­дзя­лен­ня дзён­на­га зна­хо­джан­ня інва­лі­даў тэ­ры­та­ры­яль­на­га цэн­тра са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­се­ль­ніц­тва Пер­ша­май­ска­га ра­ёна Баб­руй­ска. “Пе­рад пры­сут­ны­мі вы­сту­пі­лі, — рас­па­вя­дае аўтар­ка, — са­ліс­ты за­слу­жа­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, уз­орна­га тэ­атра пес­ні “Шы­на-най” Ары­на Андрэ­ева, Да­ні­іл Сін­ке­віч, Та­ісія Аляк­се­ева, Ары­на Ду­ран­дзі­на; са­ліс­тка на­род­на­га хо­ру ве­тэ­ра­наў пра­цы Ве­ра­ні­ка Ва­ран­цо­ва; са­ліс­тка па­ла­ца мас­тац­тваў Вік­то­рыя Гін­дзі­на; на­род­ны ансамбль тан­ца “Пры­га­жосць”; уз­ор­-
ная ха­рэ­агра­фіч­ная сту­дыя “Баб­ра­ня”; уз­орны ха­рэ­агра­фіч­ны ка­лек­тыў “Кры­ніч­ка”.

Чар­го­вая на­ві­на з Баб­руй­ска­га па­ла­ца мас­тац­тваў — пра зда­ро­вы лад жыц­ця. Ме­та­дыст сек­та­ра па ра­бо­це з дзе­ць­мі Вік­то­рыя Ру­бец рас­па­вя­дае пра гу­ль­ня­вую пра­гра­му “Па­га­сі­це цы­га­рэ­ту”. Да ўдзе­лу быў за­про­ша­ны інструк­тар-ва­ле­олаг цэн­тра­ль­най ба­ль­ні­цы. Ме­рап­ры­емства, не­аспрэч­на надзвы­чай па­трэб­нае, бо, як на­гад­вае аўтар­ка до­пі­су, што­год у све­це ад хва­роб, вы­клі­ка­ных па­лен­нем, па­мі­рае 1,5 мі­ль­ёна ча­ла­век. Я сваю цы­га­рэ­ту па­га­сіў тры га­ды та­му. Да­гэ­туль і не ве­даў, што на Зям­лі існуе так шмат цу­доў­ных па­хаў.

Ме­та­дыст цэн­тра­лі­за­ва­най клуб­най сіс­тэ­мы Ма­гі­лёў­ска­га ра­ёна Ка­ра­лі­на Зуб­ко­ва на­пі­са­ла пра кан­цэрт “Ве­ча­ры на Па­лы­ка­віц­кіх ху­та­рах”, які пра­йшоў у Па­лы­ка­віц­кім сель­скім до­ме ку­ль­ту­ры. Сю­жэт ме­рап­ры­емства бу­да­ваў­ся па­вод­ле тво­ра Анту­ана Сэнт-Экзю­пе­ры “Ма­ле­нь­кі прынц”. Ды­рэк­тар СДК Тац­ця­на Жы­га­лі­на і ку­ль­тар­га­ні­за­тар Але­на Мі­ка­ла­ева вы­ра­шы­лі, што “Ве­ча­ры…” вар­тыя стаць тра­ды­цый­ны­мі.

На­пры­кан­цы не­ка­ль­кі слуш­ных па­рад ад спе­цы­яліс­та Са­вец­ка­га ра­ённа­га ад­дзя­лен­ня надзвы­чай­ных сі­ту­ацый Тац­ця­ны Бы­ча­нок. Бу­дзь­це асця­рож­ны­мі пры га­ла­лё­дзе. Гэ­та ты­чыц­ца не то­ль­кі ста­лых лю­дзей. Ста­рай­це­ся ісці па­во­ль­на, но­гі вы­со­ка не ўзні­май­це, згі­бай­це іх у ка­ле­нях і кры­ху на­хі­ляй­це кор­пус на­пе­рад, каб цэнтр ця­жа­ру ва­ша­га це­ла быў пе­рад на­га­мі. Не тры­май­це ру­кі ў кі­шэ­нях. Пры падзен­ні мыш­цы па­він­ны быць мак­сі­ма­ль­на на­пру­жа­ны­мі, а най­леп­шая пра­фі­лак­ты­ка ад маг­чы­мых траў­маў — за­нят­кі фіз­ку­ль­ту­рай.

Бе­ра­жы­це ся­бе, ша­ноў­ныя, і па­ве­дам­ляй­це пра ці­ка­вае.

Сус­трэ­нем­ся праз ты­дзень.

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"