Сюжэт, народжаны праўдай вайны

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

Пульсацыя драматызму на палотнах лёсаў
Сё­ле­та, у Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці, Бе­ла­русь згад­вае імё­ны тых сва­іх сы­ноў і да­чок, якія пра­йшлі праз пек­ла Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны і ўнес­лі бяс­цэн­ны ўклад у Пе­ра­мо­гу над фа­шыз­мам. Яна, тая Пе­ра­мо­га, у на­шы дні за­ста­ецца свя­тым ад­біт­кам на па­лот­нах бе­ла­рус­кіх мас­та­коў-фран­та­ві­коў. Ся­род іх мы на­зы­ва­ем імя на­род­на­га мас­та­ка БССР, чле­на-ка­рэс­пан­дэн­та Ака­дэ­міі мас­тац­тва СССР, кла­сі­ка гіс­та­рыч­на­га жы­ва­пі­су Яўге­на Аляк­се­еві­ча За­йца­ва.

/i/content/pi/cult/889/18822/12.jpgАД­БІТ­КІ ФРАН­ТА­ВО­ГА АЛЬ­БО­МА

...Па­чы­на­ла­ся ўсё во­сен­ню 1941-га. Жор­сткія баі ў ра­ёнах Ма­жай­ска, До­ра­ха­ва, Ма­ла­ярас­лаў­ца, Ка­лу­гі, Раз­ані і Раж­ска. Гі­бель ад­на­пал­чан, спа­пя­лё­ныя вёс­кі, раз­бу­ра­ныя га­ра­ды, асі­ра­це­лыя дзе­ці — усё гэ­та па­кі­ну­ла глы­бо­кі след у свя­до­мас­ці мас­кі­роў­шчы­ка, ва­енна­га інжы­не­ра 3-га ран­гу ка­пі­та­на За­йца­ва. Яго фран­та­вы аль­бом ад­люс­тра­ваў шмат­лі­кія за­ры­соў­кі, бег­лыя на­кі­ды, зроб­ле­ныя на пе­рад­авой і ў ты­ле: ба­явыя буд­ні сал­дат, ад­па­чы­нак па­сля ба­ёў, пад­рых­тоў­ка ба­та­ль­ёнаў да на­ступ­лен­ня. Так па­сту­по­ва на­за­паш­ваў­ся бяс­цэн­ны да­ку­мен­та­ль­на-рэ­пар­таж­ны ма­тэ­ры­ял да бу­ду­чых яго кар­цін і парт­рэ­таў.

У 1943 го­дзе ка­пі­тан Яўген За­йцаў быў ад­клі­ка­ны ў Мас­кву ў рас­па­ра­джэн­не Цэн­тра­ль­на­га шта­ба пар­т­ызан­ска­га ру­ху. Тут ён на­ла­джвае аса­біс­тыя кан­так­ты з Мі­на­ем Шмы­ро­вым — Ба­ць­кам Мі­на­ем, а так­са­ма з ка­мі­са­рам бры­га­ды За­сло­на­ва Люд­ві­гам Ся­ліц­кім. Зна­ёмства з імі, ка­ман­дзі­ра­ва­ны­мі на той час у ста­лі­цу, пры­ўнес­ла ў твор­чы ба­гаж жы­ва­піс­ца зу­сім но­выя тэ­мы і за­ду­мы. Дзя­ку­ючы сус­трэ­чы са Шмы­ро­вым, які рас­па­вёў мас­та­ку тра­гіч­ную гіс­то­рыю сва­ёй сям’і, на­ра­дзі­ла­ся па­лат­но “Не­за­быў­нае”. Ну а Ся­ліц­кі пра­па­на­ваў За­йца­ву на­пі­саць эпіч­нае ска­зан­не пра Кан­стан­ці­на За­сло­на­ва і яго ба­явых са­рат­ні­каў. Пад­обныя зна­ка­выя сус­трэ­чы, па ўспа­мі­нах Яўге­на Аляк­се­еві­ча, за­ўсё­ды да­ва­лі яму най­ба­га­цей­шы ма­тэ­ры­ял, які “пра­рас­таў” ва ўсім яго­ным па­сля­ва­енным мас­тац­тве.

Ад­нак асноў­ная ра­бо­та За­йца­ва не­пас­рэд­на ў Шта­бе парт­ызан­ска­га ру­ху — ства­рэн­не ілюс­тра­цый для са­ты­рыч­на­га ліс­тка “Пар­-
т­ызан­ская ду­бін­ка” і га­зе­ты-пла­ка­та “Раз­да­вім фа­шыс­цкую га­дзі­ну”. Уні­ка­ль­ны ма­тэ­ры­ял ка­рыс­таў­ся вя­ліз­най па­пу­ляр­нас­цю ся­род бе­ла­рус­кіх парт­ызан і на­се­ль­ніц­тва аку­па­ва­ных ра­ёнаў. Жы­ва­пі­сец быў ад­ным з са­мых актыў­ных арга­ні­за­та­раў вы­стаў­кі бе­ла­рус­кіх мас­та­коў у Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі, пры­све­ча­най 25-год­дзю БССР, дзе экс­па­на­ваў­ся яго бліс­ку­чы “Парт­рэт юна­га парт­ыза­на”.

Вяр­нуў­шы­ся ў 1944-м у раз­бу­ра­ны Мінск, мас­так не шу­каў сваю ма­гіс­тра­ль­ную тэ­му. Яна моц­на пе­ра­пля­ла­ся з яго­ным фран­та­вым лё­сам. Эскіз кар­ці­ны “Па­ха­ван­не ге­роя” на­кі­даў ву­га­лем за ад­ну ноч. Ка­ле­гі, якія пра­ца­ва­лі по­бач у май­стэр­ні, здзіў­ля­лі­ся: хі­ба ж мож­на та­кое ства­рыць за не­ка­ль­кі га­дзін? А За­йца­ву, у яко­га ду­ша по­ўні­ла­ся бу­рай ура­жан­няў, не­абход­на бы­ло вы­ка­зац­ца ад­ра­зу ж, як то­ль­кі ўзні­каў воб­раз­ны “сі­лу­эт”. Урэш­це, ні­чо­га дзіў­на­га: та­кой бы­ла на­ту­ра мас­та­ка.

ВОГ­НЕН­НАЯ “ПА­ЛІТ­РА” ЦЫ­ТА­ДЭ­ЛІ

На­га­даю, што пер­шыя афі­цый­ныя звес­ткі аб ге­ра­ічнай аб­аро­не Брэс­цкай крэ­пас­ці, ды і тое — пун­кцір­на, па­чы­на­лі з’яўляц­ца то­ль­кі ў кан­цы Вя­лі­кай Айчын­най. Гэ­тая тра­гіч­ная і муж­ная ста­рон­ка па­чат­ку вай­ны доў­гі час як бы не бы­ла “ўза­ко­не­ная”. Пер­шыя ж арты­ку­лы ў га­зе­тах, за­сна­ва­ныя хут­чэй на чут­ках, пра­мі­льг­ну­лі ўжо па­сля Пе­ра­мо­гі. Да­ку­мент, які па сі­ле ўздзе­яння ага­лом­шыў роз­умы і сэр­цы, які прад­ста­віў рэ­аль­ную, без до­мыс­лаў, кар­ці­ну, быў зной­дзе­ны у час раз­бо­ру ру­ін ка­зар­мы ля Брэс­цкай бра­мы ў 1951 го­дзе. Гэ­та быў вя­до­мы сён­ня ва ўсім све­це не­да­пі­са­ны За­гад № 1 ад 24 чэр­ве­ня 1941 го­да — аб тэр­мі­но­вай арга­ні­за­цыі аб­аро­ны цы­та­дэ­лі.

/i/content/pi/cult/889/18822/13.jpgНе пе­ра­шко­дзіць яшчэ раз рас­па­вес­ці пра тое, што ў тым жа го­дзе з’яві­ла­ся кар­ці­на мас­та­ка-рас­ія­ні­на Пят­ра Кры­ва­но­га­ва “Аб­арон­цы Брэс­цкай крэ­пас­ці”, якая і да­сюль лі­чыц­ца хрэс­та­ма­тый­ным “пі­яне­рам” ува­саб­лен­ня гэ­та­га подзві­гу ў са­вец­кім жы­ва­пі­се. Ад­нак ма­ла хто ве­дае, што сап­раў­дным ро­да­па­чы­на­ль­ні­кам тэ­мы з’явіў­ся Яўген За­йцаў, які на год ра­ней, у 1950-м, на­пі­саў сваю эпіч­ную “Аб­аро­ну Брэс­цкай крэ­пас­ці ў 1941 го­дзе”. Па сут­нас­ці па­лат­но За­йца­ва не то­ль­кі апя­рэ­дзі­ла ў ча­се “рас­кру­ча­ную” са­вец­кай прэ­сай кар­ці­ну мас­кві­ча, але і пе­ра­ўзы­хо­дзі­ла яе па на­сы­ча­най пу­ль­са­цыі дра­ма­тыз­му, на­пру­жа­ным эма­цы­яна­ль­ным рыт­ме.

Па­вод­ле апо­ве­даў Яўге­на Аляк­се­еві­ча, ён упер­шы­ню па­чуў пра аб­аро­ну Цы­та­дэ­лі над Бу­гам у па­чат­ку 1944-га ў Цэн­тра­ль­ным шта­бе парт­ызан­ска­га ру­ху. Хут­чэй за ўсё, ме­на­ві­та та­ды пад­свя­до­масць і па­ча­ла дык­та­ваць мас­та­ку сю­жэт. Але пад­бі­раў­ся ён да тэ­мы доў­гі­мі да­ро­га­мі тры­вож­ных роз­ду­маў, што аб­уджа­ль­най мар­зян­кай ад­гу­ка­лі­ся ў дум­ках. За­йцаў амаль два га­ды вы­ву­чаў ад­па­вед­ныя ма­тэ­ры­ялы. Пра­кро­чыў праз усе мес­цы ба­ёў, агле­дзеў ка­зе­ма­ты і пра­хо­ды, вы­ву­чаў над­пі­сы, прадзёр­тыя аб­арон­ца­мі на аплаў­ле­ных сце­нах, сус­тра­каў­ся з аца­ле­лы­мі бай­ца­мі-ге­ро­ямі. Стро­гая і не­аспрэч­ная пра­ў-
да гіс­та­рыч­ных фак­таў ад­бі­ла­ся ў дзя­сят­ках на­тур­ных эцю­даў з ад­люс­тра­ван­нем рас­плаў­ле­ных агнём ру­ін крэ­пас­ці, за­рос­лых тра­вой і кус­тоў­ем: рэ­шткі Хол­мскіх ды Ця­рэс­па­льс­кіх ва­рот, Бе­ла­га па­ла­ца...

/i/content/pi/cult/889/18822/14.jpgУ цэн­тры сва­ёй кар­ці­ны Яўген За­йцаў “вы­ле­піў” воб­раз ка­ман­дзі­ра са сця­гам, пра­та­ты­пам яко­га па­слу­жыў на­ча­ль­нік 9-й па­гран­зас­та­вы 17-га Брэс­цка­га па­гра­нат­ра­да вой­скаў НКУС лей­тэ­нант Андрэй Кі­жа­ва­таў. Ме­на­ві­та з гэ­тай ата­ку­ючай, ды­на­міч­най фі­гу­рай лі­та­ра­ль­на спа­яны ўсе астат­нія час­ткі та­ле­на­ві­та скам­па­на­ва­най ба­та­ль­най сцэ­ны. Пры ўсёй стро­гай ака­дэ­міч­нас­ці ра­шэн­ня, да­клад­на пра­пра­ца­ва­най атры­бу­ты­кі, па­лат­но надзвы­чай ма­ляў­ні­чае. На­сы­ча­ны, га­ра­чы ка­ла­рыт у га­ме зя­лё­на-вох­рыс­тых і чыр­во­ных рэ­флек­саў вы­ключ­на эма­цый­на пе­рад­ае вы­со­кі на­пал ба­ёў за цы­та­дэль у са­мыя апош­нія дні чэр­ве­ня со­рак пер­ша­га.

Спа­чат­ку кар­ці­на бы­ла ўлас­нас­цю Дзяр­жаў­на­га мас­тац­ка­га му­зея БССР, по­тым яе пе­рад­алі ў фон­ды Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. У час ад­крыц­ця но­ва­га бу­дын­ка на пра­спек­це Пе­ра­мож­цаў я на­зі­раў, як ма­ла­дыя лю­дзі моў­чкі ста­ялі пе­рад па­лат­ном, ні­бы ўзі­ра­ючы­ся ў пра­екцыю тых ге­ра­ічных і кры­ва­вых падзей. Кар­ці­на ста­ла сво­еа­саб­лі­вым мас­тац­кім за­па­ве­там на­шчад­кам, на­па­мі­нам пра тое, якой страш­най ца­ной быў за­ва­ява­ны сён­няш­ні мір­ны дзень бе­ла­ру­саў.

ЯКІ ЁН, “ЦВІК” ЖАН­РУ?

У За­ла­ты ле­та­піс айчын­на­га мас­тац­тва фран­та­вік Яўген За­йцаў увай­шоў перш за ўсё як гіс­та­рыч­ны жы­ва­пі­сец. На­род­ны мас­так СССР ску­льп­тар За­ір Азгур на­зваў яго “бе­ла­рус­кім Су­ры­ка­вым”. Ма­быць, до­ля ісці­ны ў тым і ёсць. Свае твор­чыя пры­нцы­пы Яўген Аляк­се­евіч сфар­му­ля­ваў так: “Мас­так, які пра­цуе ў жан­ры гіс­та­рыч­най кар­ці­ны, па­ві­нен ва­ло­даць энцык­ла­пе­дыч­ны­мі ве­да­мі, да­рам аб­агу­ль­нен­ня фак­таў, га­ра­чым і страс­ным сэр­цам, без якіх не­маг­чы­мы кан­чат­ко­вы вы­нік. Гіс­та­рыч­ны жы­ва­пі­сец па­ві­нен мець асаб­лі­вы та­лент мас­та­коў­ска­га ўяў­лен­ня, якое ўзба­га­чае “не­за­су­ша­най” жыц­цё­вай пра­ўдай ста­тыч­ны пе­ра­лік падзей мі­ну­ла­га з пун­кту гле­джан­ня дня сён­няш­ня­га...”

Зра­зу­ме­ла, пры ства­рэн­ні та­кіх па­лот­наў За­йца­ву асаб­лі­ва пры­даў­ся па­пя­рэд­ні твор­чы во­пыт, які ён атры­маў у сва­іх вы­біт­ных на­стаў­ні­каў Ві­цеб­ска­га мас­тац­ка­га тэх­ні­ку­ма і ле­нін­град­скай Ака­дэ­міі мас­тац­тваў — Ва­лян­ці­на Вол­ка­ва, Мі­ха­іла Кер­зі­на, Ку­зь­мы Пят­ро­ва-Вод­кі­на і Аляк­сан­дра Ась­мёр­кі­на.

/i/content/pi/cult/889/18822/15.jpgУ твор­чым акты­ве гіс­та­рыч­на­га жы­ва­піс­ца За­йца­ва — па­лот­ны “Ча­па­еў” і “Уступ­лен­не Чыр­во­най арміі ў Мінск ў 1920 го­дзе”, якія за­гі­ну­лі пад­час Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, “Па­ха­ван­не ге­роя”, “Ста­ялі на­смерць”, “Тры­вож­нае юнац­тва”, “Кан­стан­цін За­сло­наў”, “Мінск. Вы­зва­лен­не”, трып­ці­хі “Пра Вя­лі­кую Айчын­ную” і “Па­мяць па­ка­лен­няў”.

ХХХ

Да­лё­ка не мно­гія су­час­ныя мас­та­кі спра­бу­юць ся­бе ў цяж­кай пра­цы ства­рэн­ня эпа­ха­ль­най гіс­та­рыч­най кар­ці­ны. Але ж гэ­ты ма­гут­ны, “цві­ко­вы” жанр, у якім пра­ца­ваў удзе­ль­нік Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны Яўген За­йцаў, за­пат­ра­ба­ва­ны ва ўсе ча­сы, па­чы­на­ючы з ран­ня­га Ад­ра­джэн­ня.

Гіс­то­рыя Вя­лі­кай Айчын­най не­здар­ма пра­йшла праз твор­часць дзя­сят­каў бе­ла­рус­кіх мас­та­коў-фран­та­ві­коў і парт­ызан. І іх леп­шыя па­лот­ны, по­мні­кі ды ме­ма­ры­яль­ныя ком­плек­сы, гра­фіч­ныя арку­шы, га­бе­ле­ны і пла­ка­ты ста­лі сап­раў­днай энцык­ла­пе­ды­яй веч­на жы­вой у на­шым гра­мад­стве рат­най эпа­пеі “са­ра­ка­вых, свін­цо­вых і ра­ка­вых”.

За­ста­ецца то­ль­кі спа­дзя­вац­ца, што сё­ле­та, у Год гіс­та­рыч­най па­мя­ці, на ма­ль­бер­тах і ску­льп­тур­ных стан­ках ма­ла­дых мас­та­коў з’явяц­ца тво­ры, год­ныя іх па­пя­рэд­ні­каў, та­кіх, як Яўген За­йцаў...

Ба­рыс КРЭ­ПАК, за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"