Пяць год, як змоўк галасок "Малінаўкі"

№ 6 (1549) 05.02.2022 - 11.02.2022 г

Ле­там 1981 го­да мы з жон­кай ажыц­цяў­ля­лі аўта­тур па За­кар­пац­ці. І ўсе два тыд­ні ў рэ­ста­ра­нах, ма­тэ­лях, на аўта­зап­раў­ках з усіх рэ­пра­дук­та­раў, у тым лі­ку і ў на­шым “жы­гу­лён­ку”, амаль што­га­дзін­на гу­ча­ла ад­на і тая ж пес­ня. Доб­ра вя­до­мы нам го­лас, які за­ду­шэў­на спя­ваў “Ма­ли­нов­ки за­слы­шав го­ло­сок…”, на­ле­жаў аб­ая­ль­на­му і вя­сё­ла­му эстрад­на­му артыс­ту Аляк­сан­дру Ці­ха­но­ві­чу.

/i/content/pi/cult/889/18821/11.jpgНА­РА­ДЖЭН­НЕ ФЕ­НО­МЕ­НА

Су­пра­ва­джа­ла нас пе­се­нь­ка да Мін­ска і да­лей, да лат­вій­ска­га Да­ў­гаў­піл­са, дзе мне ад­ра­зу на­ле­жа­ла граць ро­лю ў фі­ль­ме “Фру­за”. Па­сля доў­га­га пер­ша­га зды­мач­на­га дня пад ноч раз­мяс­ці­лі нас не­па­да­лёк, у ма­тэ­лі За­ра­сая, што ў Літ­ве. Зня­мог­лыя, га­лод­ныя, за­йшлі ў на­паў­цём­ны, амаль пус­ты аб 11-й га­дзі­не ве­ча­ра рэ­ста­ран на по­знюю вя­чэ­ру. Се­лі — вось на­смеш­ка лё­су! — у кут ля эстра­ды, по­бач з пі­ра­мі­дай ка­ло­нак. За вак­ном ме­сяц ад­люс­троў­ваў­ся ў азёр­най ва­дзе, з гу­каў — то­ль­кі шум со­снаў і па­трэс­кван­не свеч­кі на ста­ле…

Як рап­там у па­ўцем­ры вы­яві­лі­ся по­ста­ці “ла­бу­хаў”, уру­бі­лі свят­ло, уз­мац­ня­ль­ні­кі, пе­ра­кі­ну­лі праз шыі па­сы элек­тра­гі­тар і гуч­на за­й-
гра­лі апла­ча­ны кім­сь­ці з не­шмат­лі­кіх на­вед­ва­ль­ні­каў шля­гер… Ка­неш­не, гэ­та бы­ла “Ма­лі­наў­ка”!

“Ужыў­лен­не” ў ву­шы жы­ха­роў Кра­іны Са­ве­таў тае пе­се­нь­кі мож­на па­ра­ўнаць то­ль­кі з па­пу­ляр­нас­цю “Во­лаг­ды”.

Аўтар му­зы­кі, зна­ёмы мне са сту­дэн­цкіх ча­соў, у ад­ной са сва­іх кні­жак, прэ­зен­та­ва­ных мне, уз­гад­ваў, што “Ма­лі­наў­ку” спя­ва­лі мно­гія ва­ка­ліс­ты, гу­ча­ла яна і ў рэ­ста­ра­нах — пад яе зруч­на бы­ло трэс­ці­ся ў ско­ках па­сля стэй­ка пе­рад тор­там.

Вось якраз у брэс­цкім рэ­ста­ра­не яе і па­чуў кі­раў­нік ва­ка­ль­на-інстру­мен­та­ль­на­га гур­та “Ве­ра­сы” Ва­сіль Ра­інчык — ка­лек­тыў якраз гас­тра­ля­ваў у Брэс­це. Ка­лі лі­дар за­явіў, што гурт бу­дзе спя­ваць “Ма­лі­наў­ку”, то сус­трэў ня­зго­ду: “Ве­ра­сы” та­ды рас­пя­ва­лі сус­вет­ныя шля­ге­ры, а тут — та­кі пры­мі­тыў!

Ра­інчы­ка пад­тры­маў то­ль­кі Ці­ха­но­віч, які вы­зваў­ся яе за­спя­ваць, ха­ця да та­го ва­ка­ліс­там не лі­чыў­ся.

Пра­лі­ча­ны лі­да­рам по­спех здзей­сніў­ся па­сля пе­рад­ачы па ЦТ “Пес­ня-80”: пе­се­нь­ка зра­бі­ла­ся су­пер­па­пу­ляр­най — па­йшла ў на­род, “Ве­ра­сы” сцвер­дзі­лі ся­бе ў эліт­най аб­ойме са­вец­кай эстра­ды, а ву­са­ты аб­ая­ль­ны вы­ка­наў­ца па­лю­біў­ся тэ­ле­гле­да­чам.

У АБ­ДЫМ­КУ З ТУ­БАЙ І БА­РЫ­ТО­НАМ

У сціп­лых успа­мі­нах пра дзя­цін­ства згад­ваў Са­ша на­ня­тую ба­ць­ка­мі ня­нь­ку, што на­гля­да­ла за ма­лым. На­бож­ная, яна чы­та­ла хлоп­чы­ку Еван­гел­ле, ва­дзі­ла ў цар­кву… У апош­ні, тра­гіч­ны пе­ры­яд жыц­ця зга­дае Аляк­сандр пра вы­ха­ва­це­ль­ку. Але ў інтэр­нэ­це ня­ма звес­так пра яго ба­ць­коў: на­бі­ра­еш за­пыт — вы­да­юць звес­ткі пра ба­ць­коў Ядві­гі Па­плаў­скай. А я па­мя­таю яго вет­лі­вую ма­ці! У бе­лым ха­ла­це і га­рэз­лі­вай на­ко­лач­цы на га­ла­ве ган­для­ва­ла яна ў цэн­тры Мін­ска га­зі­ра­ва­най ва­дой: чыс­тая га­зі­роў­ка — ка­пей­ка, з сі­ро­пам — тры. Са­ша па­зна­ёміў мя­не з ма­ту­ляй Ка­цяй, ка­лі яшчэ не быў На­род­ным артыс­там.

У Су­во­раў­скай ву­чэ­ль­ні Аляк­сандр іграў на ту­бе ў ду­ха­вым аркес­тры. За­свой­ваў ба­ры­тон: улю­бё­ны інстру­мент браў з са­бой, спаў з ім, па­клаў­шы по­бач, пра­чнуў­шы­ся, па­чы­наў ад­ра­зу ду­дзець. У інстру­мен­та­рыі аркес­тра меў­ся ча­му­сь­ці і кан­тра­бас, Са­ша стаў смы­кам на ім “пі­ліць”: пад­бі­раў зла­вес­ную тэ­му з па­ра­дый­на­га фі­ль­ма “Фан­та­мас”.

З ва­ло­дан­нем ігрой на ту­бе, ба­ры­то­не і кан­тра­ба­се, з ве­дан­нем нот лёг­ка па­сту­піў у муз­ву­чэ­ль­ню. Ма­ла­дзеч­на на­ра­дзі­ла шмат імё­наў у га­лі­не мас­тац­тва. У гэ­тым спры­яль­ным ма­ла­дзе­чан­скім “кат­ле” і вы­спя­ваў та­лент Аляк­сан­дра для па­ступ­лен­ня ў кан­сер­ва­то­рыю.

У 60-я са­вец­кую мо­ладзь ура­зі­ла зу­сім но­вая му­зы­ка, якую явіў рок-гурт “Чыр­во­ныя гі­та­ры”. Па­чуў­шы яе, Аляк­сандр ад­ра­зу вы­ра­шыў: “Гэ­та — маё!” І ўзяў­ся за­свой­ваць элек­тра­гі­та­ру.

Па­сля вой­ска ў 1973-м увай­шоў ён у фі­лар­ма­ніч­ны гурт “Мінск”, які іграў джаз. Там сыш­лі­ся вы­дат­ныя му­зы­кан­ты, ся­род якіх скры­пач і гі­та­рыст з пер­ша­га скла­да “Пес­ня­роў” Ва­лян­цін Ба­дзь­яраў, кам­па­зі­тар, пі­яніст-вір­ту­оз, бу­ду­чы кі­раў­нік “Ве­ра­соў” Ва­сіль Ра­інчык.

Але по­тым, па­сля рас­фар­мі­ра­ван­ня гур­та, клас­ныя му­зы­кан­ты знай­шлі мес­цы ў іншых ка­лек­ты­вах. А па­ра­ле­ль­на з лі­ні­яй лё­су Ці­ха­но­ві­ча, па­куль не пе­ра­ся­ка­ючы­ся, пра­чэр­чва­ла­ся іншая лё­са­выз­на­ча­ль­ная лі­нія.

На па­чат­ку 70-х Ядзя Па­плаў­ская і яе ка­ля­жан­кі з кан­сер­ва­то­рыі ў су­пра­ць­ва­гу муж­чын­скім “Пес­ня­рам” арга­ні­за­ва­лі дзя­во­чы ВІА “Ве­ра­сы”. Па­ча­лі з пад­пе­вак сла­ву­та­му ба­ры­то­ну Эду­арду Мі­цу­лю, а за­тым “мі­цу­лін­кі” ад­дзя­лі­лі­ся і ста­лі пад­умваць: да “пес­ня­роў у спад­ні­цах” трэ­ба ўсё ж да­лу­чыць хлоп­цаў.

У ка­лі­до­рах фі­лар­мо­ніі сус­тра­ка­лі­ся з вя­сё­лым бас-гі­та­рыс­там Ці­ха­но­ві­чам — ён і стаў пер­шым хлоп­чы­кам у дзя­во­чых “Ве­ра­сах”.

Пра тое, як Са­ша ся­род іх ад­ра­зу па­клаў во­ка на сціп­лую дзяў­чын­ку Ядзю, як па­бра­лі­ся яны шлю­бам у 1975-м, аб­одва рас­каз­ва­юць у Інтэр­нэ­це. Да­лу­чу то­ль­кі ўспа­мін “ве­ра­соў­кі” Надзі Мі­ку­ліч пра крым­пле­на­вы пін­жак: у ім рас­піс­ва­лі­ся і яна з му­жам, і Са­ша з Ядзяй. Аб­едзве па­ры пра­жы­лі ра­з­ам шмат год, а та­му адзен­не тое лі­чыць Надзея шчас­лі­вым.

ГАС­ТРО­ЛІ З “ВЕ­РА­СА­МІ”

У Хе­ль­сін­кі спя­вач­ка з сус­вет­най па­пу­ляр­нас­цю Ама­ра Парт­у­-
он­да, пры­няў­шы Ці­ха­но­ві­ча за лі­да­ра “Ве­ра­соў”, па­пра­сі­ла ў яго “бас”. Са­ша ахвот­на пра­цяг­нуў ёй гі­та­ру. Яна ад­моў­на кру­ці­ла га­ла­вой і зноў: “Бас, бас!” Му­зы­кант зноў не­ра­шу­ча пра­па­ноў­ваў ёй сваю бас-гі­та­ру… Цяг­ну­ла­ся не­па­ра­зу­мен­не, па­куль сак­са­фа­ніст Ва­ло­дзя Фе­ль­гін, тро­хі ве­да­ючы за­меж­ную мо­ву, не ске­міў, што “бас” па-англій­ску — аўто­бус! Ама­ра пра­сі­ла да­зво­лу сес­ці ў аўто­бус бе­ла­ру­саў, каб да­ехаць да га­тэ­ля.

Па­сля за­меж­ных кан­цэр­таў трэ­ба бы­ло па вяр­тан­ні аб­авяз­ко­ва зда­ваць ва­лю­ту, атры­ма­ную артыс­та­мі як га­на­рар. Ра­інчык з Ці­ха­но­ві­чам над­ума­лі на тую ва­лю­ту ў кра­іне іх гас­тро­ляў куп­ляць най­ноў­шую апа­ра­ту­ру і му­зыч­ныя інстру­мен­ты для гур­та. На ра­дзі­ме на па­тра­ба­ван­не здаць ва­лю­ту “раз­губ­ле­на” апраў­два­лі­ся, маў­ляў, вось, там “на­ту­рай” раз­лі­чы­лі­ся. Та­му са­мая най­леп­шая апа­ра­ту­ра — кан­цэр­тная і гу­ка­за­пі­су ў “Ве­ра­соў” — вы­клі­ка­ла за­йздрасць у іншых ка­лек­ты­ваў фі­лар­мо­ніі.

Па­ко­ль­кі 1977-ы быў у мя­не “го­дам “Ве­ра­соў”, то я за­ду­маў аб’яднаць рус­кія, ку­бін­скія, ня­мец­кія, фран­цуз­скія, поль­скія, бе­ла­рус­кія пес­ні з рэ­пер­ту­ару гур­та ці­ка­вым сю­жэ­там, які б цяг­ну­лі мае вя­сё­лыя і та­ле­на­ві­тыя цыр­ка­выя сяб­ры.

З той мэ­тай я да­лу­чыў­ся да гас­тро­ляў “Ве­ра­соў” у Брэс­це, дзе кан­чат­ко­ва і вы­бу­да­ваў­ся сю­жэт му­зыч­на­га ві­до­віш­ча. Ра­інчык там па­ка­заў мне вя­сё­ле­нь­кі рэг-тайм, і я на яго му­зы­ку са­чы­ніў тэкст: “Ня­мое кі­но”. Пе­се­нь­ку пе­ра­-
д­алі для вы­ка­нан­ня ад­рас­на: Са­шу Ці­ха­но­ві­чу. Яе мас­коў­ская фір­ма гу­ка­за­пі­су “Ме­ло­дыя” не­ўза­ба­ве вы­дасць на грам­плы­це.

Для пер­ша­га бе­ла­рус­ка­га мю­зік­ла на ві­дэ­астуж­цы “Гэ­тая доў­гая ка­рот­кая га­дзі­на” я па­ста­віў пан­та­мі­му пад “Ня­мое кі­но”: жу­дас­ны зло­дзей з на­жом ці ко­ль­там — не­хта з хлоп­цаў-“ве­ра­соў­цаў” — кра­дзец­ца скрас­ці та­нют­кую без­аба­рон­ную кі­на­ге­ра­іню — гэ­та Ядзя. Але кі­на­ге­рой — гэ­та Са­ша — ра­туе яе. Га­лі­вуд!

Тэ­ле­гле­да­чы Бе­ла­ру­сі пад но­вы, 1978 год уба­чы­лі на сва­іх экра­нах мю­зікл “Гэ­тая доў­гая ка­рот­кая га­дзі­на”. Му­зы­кан­ты ВІА гра­лі не­вя­лі­кія эпі­зо­ды. Аляк­сандр Ці­ха­но­віч бліш­чэў у са­мым вы­й-
грыш­ным. Му­зыч­ны спек­такль па­каз­ва­лі яшчэ не­ка­ль­кі га­доў, па­куль ад час­та­га ўжы­ван­ня не­прак­тыч­ная шы­ро­кая маг­ніт­ная стуж­ка не ста­ла сы­пац­ца.

Ва­ры­яцыю на тэ­му пан­та­мі­мы “Ня­мое кі­но” я ўзна­віў у му­зыч­ным фі­ль­ме “А так­са­ма цырк”. За­ду­май бы­ло аб’яднаць з ад­ной-дву­ма пес­ня­мі са­мыя сла­ву­тыя ка­лек­ты­вы бе­ла­рус­кай эстра­ды, якія я ўжо да та­го зды­маў па­асоб­ку, — “Пес­ня­ры”, “Ве­ра­сы”, “Сяб­ры”, гурт Ва­лян­ці­на Ба­дзь­яра­ва, джаз-аркестр цыр­ка Мі­ха­іла Фін­бер­га ды цыр­ка­выя ну­ма­ры. За­ду­ма ажыц­ця­ві­ла­ся ў кар­ці­не, як аха­рак­та­ры­за­ваў стуж­ку аўта­ры­тэт­ны гля­дач, “па­тэн­тна чыс­ты бе­ла­рус­кі рэ­пер­ту­ар”.

Дру­гім “ве­ра­соў­скім” шля­ге­рам ста­ла ба­ла­да Ра­інчы­ка “Ка­хан­ня раз­ві­та­ль­ны баль”. Пад ку­па­лам цыр­ка ў свет­ла­вых эфек­тах лу­нае дзя­во­чая по­стаць. Пе­рад спя­ва­ючым за­ка­ха­ным раз-по­раз уз­ні­кае по­стаць “дзяў­чы­ны яго ма­ры” — гэ­та Аляк­сандр Ці­ха­но­віч і Ядві­га Па­плаў­ская.

Пры­емна бы­ло на пер­шым пра­гля­дзе па­чуць ад аўта­ра му­зы­кі і вы­ка­наў­цы, што ві­зу­аль­нае ўва­саб­лен­не іх пес­ні — ідэ­аль­нае.

“ХУТ­КА­ХОД­НЫ КА­ЦЕР”

Так у дзён­ні­ку-на­тат­ні­ку на­зваў “Ве­ра­сы” чу­лы і скеп­тыч­ны “пяс­няр” Ігар Па­лі­во­да. Сап­раў­ды: які­мі ба­ла­мі мож­на аца­ніць доў­гую гас­троль “Ве­ра­соў” па ўсёй тра­се БА­Ма, раз­ам з кі­на­артыс­там і сус­вет­най шоу-зор­кай Дзі­нам Ры­дам?

Са­ша Ці­ха­но­віч з за­хап­лен­нем згад­ваў той ці­ка­вы час, 79-ы год, дзе ўсё грун­та­ва­ла­ся на энту­зі­язме: ча­сам жы­лі ў не­йкіх па­лат­ках, бу­да­нах, ван­дра­ва­лі па раз­бі­тых да­ро­гах, а то й па без­да­рож­жы, каб да­брац­ца да кроп­кі кан­цэр­та. Не, ка­неш­не, для кан­трас­ту бы­лі кан­цэр­ты ў га­ра­дах — у Мас­кве, Кі­еве, Мін­ску.

Я ба­чыў гэ­ту пра­гра­му ў Вя­лі­кай за­ле на­шай фі­лар­мо­ніі: пры­га­жун Дзін Рыд з пес­ня­мі “Ма­ці”, “Мы пе­ра­адо­ле­ем”, шчас­лі­выя му­зы­кан­ты на­шых “Ве­ра­соў” — апа­гей іх сла­вы!

Да та­го і па­сля — пе­ра­мо­гі на фес­ты­ва­лях, за­меж­ныя гас­тро­лі, за­пі­сы ві­ні­лаў на фір­мах “Ме­ло­дыя” ў Мас­кве, у Бал­га­рыі на “Бал­кан­то­не”.

Кан­цэр­ты — пры ня­змен­ных аншла­гах. “Ве­ра­сы” да­ва­лі па сто кан­цэр­таў у ме­сяц, за­раб­ля­ючы дзяр­жа­ве мі­ль­ёны руб­лёў.

Ці­ха­но­віч у кан­цэр­тах мя­няў інстру­мен­ты, бо­льш тры­маў рытм на бас-гі­та­ры. Ад­нак усё час­цей спя­ваў со­ль­на і ду­этам з жон­кай. Та­ды ў “Ве­ра­сах” сфар­ма­ваў­ся іх па­жыц­цё­вы рэ­пер­ту­ар, грон­кі пе­сень, што на­заў­сё­ды зра­бі­лі­ся не­за­быў­ны­мі для слу­ха­чоў: “За­ві­ру­ха”, “Я ў ба­бу­лі жы­ву”, “Ма­лі­наў­ка” — усе з му­зы­кай Эду­арда Хан­ка, “Мар­скі пры­бой” Іга­ра Лу­чан­ка. І, ка­неш­не, кра­на­ль­ная пяш­чот­ная “Ка­лы­хан­ка” Ра­інчы­ка, што хут­ка як па­ўста­год­дзя гу­чыць для дзе­так кож­ны ве­чар. Кас­тын­гу вы­ка­наў­цаў не бы­ло: пра­ве­ра­ны лад­ны ду­эт Ці­ха­но­віч — Па­плаў­ская.

У 1986-м ВІА “Ве­ра­сы” — “хут­ка­ход­ны ка­цер” — вы­бі­ра­ецца на да­лё­кія і пра­цяг­лыя гас­тро­лі па са­вец­кіх рэ­спуб­лі­ках Ся­рэд­няй Азіі. Вяр­ну­лі­ся з не­пры­емнас­ця­мі і скан­да­лам. Аб сут­нас­ці інцы­дэн­ту з Ці­ха­но­ві­чам свед­кі-му­зы­кан­ты не рас­каз­ва­юць — і пра­ві­ль­на ро­бяць.

Ка­ра­цей: у 1986-м Ці­ха­но­віч і Па­плаў­ская вы­му­ша­на па­кі­ну­лі гурт “Ве­ра­сы”, за­стаў­шы­ся без пра­цы ды з дзі­цём на ру­ках.

(За­кан­чэн­не бу­дзе)

Ула­дзі­мір АРЛОЎ, кі­на­рэ­жы­сёр